Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
21
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

3.2.6. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па дадзеных свідравання.

Структурнае каланкова-разведачнае свідраванне вядзецца звычыйна з ад­борам арыентаванага керна, што дазваляе высвятліць размеркаванне на глубiні поверхняў маркiруючых гарiзонтаў, зон тэктанiчных парушэнняў, па­верхняў старажытнага рэльефу i іншых стратыграфiчных, пе­траграфiчных i структурна-тэктанiчных элементаў.

Але часта геолагам прыходзіцца карыстацца дадзенымі свідравання, выкананага без арыентацыі керна. У гэтых выпадках элементы залегання структурнай плоскасцi можна вымярыць па дадзеных трох свідравін, якія размешчаны не па прамой лініі. Гэта можна зрабіць спосабам, апісаным у раздзеле 3.2.5, а можна скарыстаць i так званы “спосаб акружнасцяў”.

Спосаб акружнасцяў ажыцяўляецца наступным чынам. На план (карту) наносяць свідравіны. Вакол кажнай з ніх праводзяць акружнасцi радыу­самi, якія прапарцыйны (у маштабе) абсалютным адзнакам плос­касцi даследуемага пласта, які падсечан свідравінамі (мал. ). (*Трэба памятаць, што ў выпадку, калі знакі абсалютных адзнак розныя (дадатныя і адмоўныя), адлік абсалютных значэнняў трэба весці ад свідравіны з найніжэйшым палажэннем даследуемага пласта.) Пасля гэтага праводзім па дзве агульныя датычныя лініі да найбольшай акружнасцi i да кожнай з двух iншых. Пры гэтым утвараюцца кропкі перасячэння пар датычных прамых - кропкі А і Б. Злучыўшы гэтыя кропкі атрымаем лiнiю распасцiрання плос­касцi даследуемага пласта, бо яна знаходзіцца на структурнай плоскасцi i з’яўляецца гарызантальнай лiнiяй. Не будзе складаным вызначыць азімут лініі распасцірання АБ.

Для вызначэння азiмута падзення плоскасцi пласта трэба спачатку правесці праекцыю лiнii падзення, як перпенды­куляр да пабудаванай лiнiі распасцiрання АБ з цэнтра большага круга. Пасля гэтага не цяжка вызначыць азiмут лініі падзення плоскасцi, памятаючы пра тое, што яна будзе накіравана ў бок меншых акружнасцяў у выпадку дадатных абсалютных адзнак плоскасці і ў бок большай, калі абсалютныя адзнакі - адмоўныя.

Каб вылічыць вугал падзення, трэба атрымаць дадзеныя аб вертыкальным перавышэнні паміж двума з даследуемых свідравін. Для гэтага правядзем праз цэнтры гэтых свідравін лiнii, паралельныя АБ. (*Гэтыя лініі будуць адпавядаць лiнiям распасцірання.) На лініі праз цэнтр большага круга ў маштабе графiка (карты) ад цэнтра круга Г адкладзем адрэзак (ГК), роўны перавышэнню адной лiнii над другой. Напрыклад, калі перавышэнне будзе складаць 100 м, то ў маштабе 1:5000 адрэзак ГК будзе роўны 2 мм. Злучыўшы кропку К з кропкай перасячэння лініі падзення і лініяй распасцірання праз, якая праходзіць праз цэнтр меньшага круга В, атрымаем трохкутнік ГКВ, у якім вугал пры вяршыні В (=ГВК) і будзе вуглом падзення структурнай плоскасці.

Усе вышэпрыведзеныя структурныя пабудовы трэба рабіць на празрыстых кальках, якія накладваюцца на карту або план.

Сучасная электронная тэхнiка дазваляе з любых глыбiнь з свідравін перадаваць выяву сценак свідравін з дапамогай адмысловага зонда з телевiзiйным аб’ектывам i передаючым прыстасаваннем (тэлев’юер), якія апускаюць у свідравіны (мал. ). Выкарыстанне падобнага прыбора дазваляе вызначаць элементы залягання слаёў, жыл, трэшчын.

  1. Адлюстраванне структурных плоскасцяў на геалагічных картах.

Соседние файлы в папке Учебное пособие