Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
21
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

10.6. Вулкана-тэктанічныя структуры.

Вулкана-тэктанічныя структуры– тэктанічныя парушэнні, якія ўзнікаюць у целе вулканічнага збудавання, напрыклад, у выніку змены ціску ў магматычным ачагу або магмавыводзячых каналах. Такія парушэнні звязаны з вулканамі цэнтральнага і арыяльнага тыпаў, з якіх выносіцца вялікі аб’ём магмы (мал. ). Пры выбуховым хуткім выкідзе магмы ў цэнтры вулкана ўтвараеццакальдэра выбуху. Больш павольны вынас магматычнага матэрыялу з вулканаў выклікае прасяданне іх кроўлі – верхняй часткі вулкана разам з пародамі фундамента, у выніку чаго ўзнікаюцькальдэры прасядання. Напрыклад, кальдэра Нгорангора ў Паўночнай Танзаніі на ўсходзе Афрыкі. Дно кальдэры звычайна разбіта скідамі, а яе цэнтр супадае з кратарам вулкана. У кратарах патухшых вулканах утвараюцца азёры.

10.7. Метады структурнага вывучэння магматычных целаў

Вывучэнне магматычных цел вядзецца структурна-тэктанічнымі фармацыйнымі, геамарфалагічнымі, петраграфічнымі, геафізічнымі метадамі з выкарыстаннем свідравання.

Даследаванне магматычных цел мае наступную паслядоўнасць:

  • вывучаецца склад пароды;

  • вызначаюцца тыпы парод і абмяжоўваецца арыял іх распаўсюджання;

  • вывучаюцца кантакты вывергнутых парод с акаляючымі пародамі;

  • вывучаюцца акаляючыя (больш старажытныя, чым магматычныя пароды) петраграфічнымі метадамі з мікраструктурным аналізам;

  • вывучаюцца фацыі і фармацыі інтрузіўных і эфузіўных парод.

Фацыя– сукупнасць якасцяў горнай пароды, утворанай пры пэўным спалучэнні ўмоў, якія наклалі адбітак на яе аблічча.

Фармацыя магматычных парод– сукупнасць парод, узнікшых на працягу аднаго інтрузіўнага або эфузіўнага этапа, або цыкла ў аднолькавых генетычных умовах.

11. Спалучэнні структурных форм

Структурныя формы ў прыродзе не сустракаюцца асобна, а звычайна спалучаюцца адна з адной. Вывучэнне ўзаемаадносін паміж структурнымі формамі складае адну з найважнейшых задач рэгіянальнай і агульнай геатэктонікі. Спалучэнні структурных форм адбываюцца ў розных умовах і вызначаюцца рознымі прычынамі. Такія спалучэнні могуць быцьгістарычнымі і механічнымі.

11.1. Гістарычнае спалучэнне структурных форм

Калі на вызначаным участку дэфармацыі адбываліся шматразова на працягу гістарычнага часу, намнажаліся адна на другую, то ўтворанае ў выніку спалучэнне структурных форм завецца гістарычным.

11.2. Механічнае спалучэнне структурных форм

Спалучэнне структурных форм, якія ўзніклі адначасова ў адным рэгіянальным поле напружанняў, але на разнастайных па складзе і фізічных якасцях пародах, якія па-рознаму рэагуюць на тэктанічныя дэфармацыі, завецца механічным.

Соседние файлы в папке Учебное пособие