Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
21
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

10. Магматычныя і метамарфічныя целы.

Магматычныя пароды займаюць значнае месца сярод парод зямной кары. З німі злучаны радовішчы карысных выкапняў, што выклікае да іх падвышаную цікавасць геолагаў і робіць аб’ектам вывучэння структурнай геалогіі. Структурна-тэктанічны аналіз магматычных парод неабходны для вывучэння ўнутранай будовы магматычных цел, механізмаў іх утварэння і вызначэння суадносін магматычных і акаляючых парод.

10.1. Склад магмы і асаблівасці праяўлення магматычнай дзейнасці.

Магма– расплаўленыя горныя пароды, якія ўзнімаюцца з нізоў зямной кары ў яе верхнія часткі. Гранітоідныя пароды ўзнімаюцца з глыбінь 5 – 10 км, а ультраасноўныя і асноўныя магмы з глыбінь дзесяткаў і нават первай сотні кіламетраў. Хуткасць узняцца магмы вызначаецца: глыбінёй, наяўнасцю лятучых рэчываў у магме (чым іх болей, тым магма ўздымаецца хутчэй), складам самой магмы, якасцямі акаляючых парод.

Раўнамерназерністыя магматычныя пародыўтвораны ў адну фазу астывання расплава магма.Парфірападобныя тэкстуры– вынік двух ці большых фаз астывання магматычнага расплава.Шклопадобная тэкстура вывергнутых пародсведчыць аб іх хуткім астыванні на паверхні зямлі.

Магматычная дзейнасць праяўляецца ў выглядзе:

- расплаваў, якія ўздымаюцца па аслабленых зонах з нізоў зямной кары ў больш высокія гарызонты зямной кары, праплаўляючы і рассоўваючы горныя пароды;

- выцякаемых або выкідваемых лававых мас на паверхню зямлі.

Працэс пранікнення магмы ў горныя пароды ў выніку магматычнай дзейнасці завецца інтрузіяй. У выніку інтрузіі ўтвараеццаінтрузіў– геалагічнае цела, масіў, плутон.

Магматычныя пароды могуць вылівацца на паверхню або выкідвацца ў атмасферу ў выніку вулканічнай (эфузіўнай) дзейнасці. Працэс выцякання лавы завецца эфізіўным, ці эфузіяй, а целы, якія ўтвараюцца ў выніку эфузіі –эфузівамі. Прамежкавыя структурныя формы паміж інтрузівамі і эфузівамі завуццасубвулканічнымі.

Па складзе метамарфічных парод можна вызначыць з якой глыбіні яны ўзняліся. Гранітоідныя пародыўзнімаюцца з глыбінь 5 – 10 км, аасноўныя і ўльтраасноўныя– з глыбінь дзесяткаў і нават першай сотні кіламетраў.

Хуткасць узняцця магмы вызначаецца наступнымі параметрамі:

- глыбінёй – чым з большых глыбінь узнімаецца магма, тым больш часу ёй патрэбна для дасягання паверхні зямлі;

- наяўнасцю лятучых рэчываў – чым большая канцэнтрацыя лятучых рэчываў у магме, тым меньш кропка плаўлення магмы і тым большая хуткасць яе ўзняцця;

- велічынёй ціску – чым большы ціск, тым большая хуткасць узняцця магмы;

- якасцямі акаляючых парод – чым большая крохкасць і меньшая шчыльнасць парод, тым большая хуткасць узняцця магмы;

- складам магмы – чым меньшая вязкасць магмы, тым большая хуткасць яе узняцця.

Генетычная розніца магматычных утварэнняў адлюстроўваецца ў іх тэкстуры:

- аднародная (лінейная) тэкстураз паралельнай арыентацыяй выцягнутых крышталаў сведчыць аб ламінарным рухе лавы, пазбаўленым знешніх дэфармацый і тэктанічных уздзеянняў, або накіраваным ціску на магму ў час яе крышталізацыі; выцягнутыя крышталы, ксеналіты і аўталіты адлюстоўваюць напрамак руху часткова раскрышталізаванага расплаву; лінейная тэкстура прадстаўлена часцей у краявых зонах і на паверхні лававых патокаў;

- порыстая, або дзіркавая тэкстурасустракаецца выключна ў субвулканічных або жэралавых фацыях;

- шлакавая тэкстурапрымеркавана да каляпаверхнявых частак эфузіваў;

- брэкчыева-агламератавая тэкстуразлучана з інтрузіямі на кантактах паўторных пранікненняў магмы ў зацвярдзелыя пароды.

Соседние файлы в папке Учебное пособие