Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
21
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать
  1. Элементы залягання слаёў I iх вылiчэнне.

3.2.1. Элементы залягання слаёў.

Асноўнымi прасторавымi характарыстыкамi пласта, якiя таксама завуцца элементамi залягання пласта, з’яўляюцца: лiнiя распасцiрання, лiнiя падзення. Лiнiя распасцiрання - прамая, атрыманая пры перасячэннi паверхнi слоя з гарызантальнай плоскасцю. Гэта любая гарызантальная лiнiя, якую можна правесцi на плоскасцi слоя (мал. 12). Пры манаклiнальным заляганнi лiнii распасцiрання з’яўляюцца паралельнымi. Калi ж распасцiранне слоя мяняецца, то лiнii распасцiрання будуць паралельна скрыўленымi (мал. 13).

Палажэнне лiнii распасцiрання вызначаецца адносна старон свету азiмутам, гарызантальным правым вектарыяльным вуглом, якi адлiчваецца ад паўночнага напрамку ад 00 да 3600. Азначэнне азiмута можа давацца ў выглядзе двух лiчбаў праз 1800, напрыклад 400 - 2200. Можна таксама даваць колькаснае выражэнне азiмута, карыстаючыся сектарамi, утворанымi промнямi старон свету (мал. 14): I - паўночна-усходнi (Пн-У) - 00 - 900, II - паўднёва-усходнi (Пд-У) - 900 - 1800, III - паўднёва-заходнi (Пд-З) - 1800 - 2700, IV - паўночна-заходнi (Пн-З) - 2700 - 3600. Пры гэтым у межах сектароў значэннi азiмутаў падаюцца ад 00 да 900, напрыклад, Пд-У - 400 , або II - 400. (глядзi мал. 14).

Пры карыстаннi горным компасам трэба памятаць пра тое, што напрамак магнiтнага мерыдыяна адрознiваецца ад геаграфiчнага. Пры усходнiм схiленнi магнiтная стрэлка адхiляецца на ўсход, пры заходнiм - на захад. Калi папраўка на рознiцу паказчыкаў магнiтнага i геаграфiчнага мерыдыянаў не ўлiчана ў канструкцыi компаса, трэба запiсаць гэтую папраўку для тэрыторыi картаграфавання ў палявы дзённiк i ўлiчваць пры вымярэннях элементаў залягання пластоў. Папраўку, якая iснуе ў даследуемым раёне, трэба адымаць да паказанняў магнiтнай стрэлкi пры ўсходнiм схiленнi i дадаваць - пры заходнiм. У дзённiку паказчыкi элементаў залягання пластоў запiсваюцца ў геаграфiчных каардынатах.

Лiнiя падзення - прамая, перпендыкулярная лiнii распасцiрання слоя, якая ляжыць на плоскасцi слоя. Як i лiнiя распасцiрання яна вызначаецца азiмутам ад 00 да 3600. Азiмут лiнii падзення азначаецца адной лiчбай, напрыклад, 450, або Пн-У - 450 , або I - 450. Азiмут падзення пласта адрознiваецца ад азiмута распасцiрання на 900 (плюс або мiнус у залежнасцi ад напрамку падзення слоя). Каб атрымаць значэнне азiмуту падзення слоя, ведаючы азiмут яго распасцiрання, трэба дадаць да першай лiчбы азiмута распасцiрання 900, калi слой падае ва ўсходнiм напрамку, цi адняць 900, калi падзенне мае адваротны накiрунак (на захад) (мал. 15).

Малюнак 15.

Вугал падзення – трэцяя характарыстыка прасторавага залягання пласта. Гэты вугал ўтвараецца плоскасцю слоя i гарызантальнай плоскасцю (праекцыяй лiнii падзення слоя на гарызантальную плоскасць). Ён не можа быць большым за 900.

У некаторых навуковых працах можна сустрэць тэрмiн “лiнiя паўстання” (па-руску - лiнiя восстанiя), якi характарызуе лiнiю перпендыкулярную лiнii распасцiрання, накiраваную у супрацлеглы падзенню бок. Вугал памiж вертыкальнай лiнiяй i лiнiяй паўстання завецца вуглом нахiла.

Усе вышэйназваныя элементы залягання слаёў (пластоў) на мясцовасцi (абгаленнi) вымяраюцца з дапамогай горнага компасу, на картах i прафiлях адмысловымi спосабамi, апiсанымi нiжэй.

Соседние файлы в папке Учебное пособие