- •Уводзiны
- •1. Паняцце пра структурную геалогiю, яе месца сярод геалагiчных дысцыплiн. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii.
- •1.1. Структурная геалогiя як галiна геалагiчных ведаў.
- •1.2. Метады структурнай геалогii.
- •1.3. Месца структурнай геалогii сярод навук аб Зямлi.
- •1.4. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii .
- •Геалагiчныя карты I профiлi.
- •2.1. Тапаграфiчная аснова геалагiчных карт.
- •2.2. Тапаграфiчныя праекцыi.
- •2.3. Наменклатурныя iндэксы I масштабы геалагiчных карт.
- •2.4. Паняцце аб геалагiчнай карце.
- •2.5. Асноўныя тыпы геалагiчных карт.
- •2.6. Асаблiвасцi афармлення геалагiчных карт. Урэзкi I геалагiчныя профiлi.
- •2.6. Геалагiчныя карты Беларусi.
- •3. Слой, слаiстасць. Элементы залягання слаёў.
- •3.1. Слой, пласт. Слаiстасць.
- •Элементы залягання слаёў I iх вылiчэнне.
- •3.2.1. Элементы залягання слаёў.
- •3.2.2. Горны компас I яго выкарыстанне пры вызначэннi элементаў залягання пластоў.
- •3.2.3. Вызначэнне элементаў залягання пластоў на абгаленнях.
- •3.2.4. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па трох яе кропках, якiя выходзяць на поверхню.
- •3.2.5. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па геалагiчнай карце.
- •3.2.6. Вызначэнне элементаў залягання структурнай плоскасцi (слоя) па дадзеных свідравання.
- •4.1. Паказ выхадаў структурных плоскасцяў на карце.
- •4.2. Вызначэнне элементаў залягання структурных плоскасцяў на карце з гарызанталямi.
- •5. Магутнасць слоя (пласта).
- •5.1. Азначэнні розных варыянтаў магутнасці слаёў.
- •5.2. Вылічэнне магутнасці слаёў.
- •6. Напружаннi ў зямной кары. Сiлы iх выклiкаючыя.
- •6.1. Эндагенныя I экзагенныя сiлы.
- •6.2. Вертыкальныя I гарызантальныя рухi.
- •6.3. Тэнзары напружанняў.
- •6.4. Галоўныя напружаннi.
- •7. Дэфармацыі пластоў горных парод.
- •7.1. Тыпы дэфармацый цел.
- •7.2. Стадыйнасць дэфармацый.
- •8.1. Складкавыя формы.
- •8.1.1. Элементы складак.
- •8.1.2. Антыклінальныя і сінклінальныя складкі.
- •8.1.2.1. Класіфікацыі складак.
- •8.2. Флексуры.
- •8.3. Структурныя складкавыя формы высокіх рангаў.
- •8.4. Спалучэнні складкавых форм.
- •9.1. Нетэктанічныя нарушэнні.
- •9.2. Тэктанічныя нарушэнні.
- •9.2.1. Раскрышанасць.
- •Катаклазіты, міланіты і ўльтраміланіты складаюць звычайна унутраныя часткі разломаў.
- •9.2.2. Кліваж і тэктанічная сланцавасць парод.
- •9.2.3. Тэктанічнае разлінзаванне і будзінаж.
- •9.2.4. Тэктанічныя трэшчыны.
- •9.2.5. Разломы.
- •9.2.5.1. Асноўныя элементы разломаў і іх колькасныя характэрыстыкі.
- •9.2.5.2. Кінематычныя тыпы разломаў.
- •10. Магматычныя і метамарфічныя целы.
- •10.1. Склад магмы і асаблівасці праяўлення магматычнай дзейнасці.
- •10.2. Кантакты паміж магматычнымі ўтварэннямі і ўмяшчаючымі пародамі
- •10.3. Расколістасць магматычных цел
- •10.4. Інтрузівы. Марфалагічная класіфікацыя інтрузіваў.
- •10.4.1. Рассякаючыя глыбінныя інтрузівы.
- •10.4.2. Згодныя інтрузіўныя масівы.
- •10.4.3. Інтрузівы змешаных форм.
- •10.4.4. Формы субвулканічных, або звязуючых інтрузіўных цел.
- •10. 5. Паверхневыя магматычныяцелы.
- •10.5.1. Вулканічныя покрывы і патокі.
- •10. 5.2. Вулканічныя апараты.
- •10.6. Вулкана-тэктанічныя структуры.
- •10.7. Метады структурнага вывучэння магматычных целаў
- •11. Спалучэнні структурных форм
- •11.1. Гістарычнае спалучэнне структурных форм
- •11.2. Механічнае спалучэнне структурных форм
4.2. Вызначэнне элементаў залягання структурных плоскасцяў на карце з гарызанталямi.
Геолагам часта даводзіцца вырашаць задачу адваротную той, якая была падрабязна распісана ў раздзеле 4.1 - вызначаць заляганне структурнай плоскасцi па геалагiчнай карце. Як гэта робіцца мы высветлім у дадзеным раздзеле.
На геалагічных картах межы структурных плоскасцяў паказаны ў гарызанталях. Пры вызначэнні элементаў іх залягання пачынаюць з пошукаў лiнiі распасцірання плоскасцi. Палажэнне любой лініі лічыцца вызначаным, калі мы маем хаця б дзве кропкі, якія знаходзяцца на ёй. Для правядзення лініі распасцірання структурнай плоскасцi знаходзім кропкі яе выхада на паверхню на аднолькавых адзнаках вышынь. Такімі кропкамі з’яўляюцца месцы перасячэння лiнii выхада плоскасцi з гарызанталямі рэл’ефу - кропкі А і Б (на вышыні 130 м), В і Г (на вышыні 120 м), Д і Е (на вышыні 140 м). Злучыўшы гэтыя кропкі лініямі папарна атрымаем праекцыі на гарызантальную плоскасць ліній распасцірання (стратаізагіпсы) структурнай паверхні, якія знаходзяцца адпаведна на вышынях АБ 130 м, ВГ 120 м, ДЕ 140 м. Каб вылічыць азімут лініі распасцірання структурнай плоскасцi трэба прыкласці транспарцір нулевой адзнакай да любой з вышэйазначаных кропак, накіраваць нулевы вектар транспарціра (азімут 00) на поўнач (уздоўж адпаведнага мерыдыяну) і зняць замер па паказаннях адпаведнай лініі распасцірання.
Калі ўсе тры лініі распасцірання АБ, ВГ і ДЕ паралельны i знаходзяцца на аднолькавай адлегласці адна ад другой гэта значыць, што падзенне паверхнi (плоскасцi) вытрыманае і не змяняецца на дадзеным участку карты. Калі ж адлегласці паміж стратаізагіпсамі (лініямі распасцірання) розныя і адпаведна арыентыроўка іх таксама, то трэба рабіць вылічэнні для кожнай з іх паасобку. У гэтым выпадку трэба наносіць умоўныя значкі элементаў залягання паверхні (плоскасцi) ў кожнай кропке вымярэння.
Лініі падзення, як вядома перпендыкулярна лініі распасцірання. Такім чынам, каб вылічыць азімут лініі падзення трэба правесці перпендыкуляр да любой з лініяў распасцірання, напрыклад ДЗ - гэта будзе гарызантальная праекцыя лініі падзення на плоскасць карты, - а потым замерыць яе азімут як і для лініі распасцірання. Матыматычны спосаб вызначэння азімута лініі падзення пры вядомым азімуце лініі распасцірання і накірунку падзення разгледжаны ў раздзеле 3.2.1.
Для вызначэння вугла падзення карыстаюцца лініямі распасцірання і падзення. Менавіта вугал паміж сапраўднай лініяй падзення і яе праекцыяй на карту і будзе вуглом падзення. Праекцыю лініі падзення мы ўжо маем пасля папярэдніх структурных пабудоў - лінія ДЗ, а каб знайсці палажэнне сапраўднай лініі падзення выкарыстоўваюць два спосабы. Паводле першага, на асобным лістке паперы, ці палетцы, малююць маштаб залажэння, падобны на той, які быў апісаны ў раздзеле 4.1 і паказаны на малюнку 27, в. Для гэтага ад верхняга левага кута маштабнай сеткі (умоўна кропка Д) адкладаюць адрэзак роўны адлегласці паміж лініяй ДЕ і любой іншай стратаізагіпсай, напрыклад, ІК. На верхняй гарызантальнай лініі маштабнай сеткі атрымліваем кропку З. Ад яе па вертыкалі ўніз праводзім лінію, на якой ад З адкладаем велічыню вертыкальнага перавышэння паміж кропкамі Д і З, роўнае 30 м (перавышэнне паміж лініямі ДЕ (140 м) і ІК (110 м)) у маштабе карты - кропка Ж. У маштабе карты, напрыклад, 1:5000 перавышэнне будзе роўным 6 мм. Пасля гэтага злучаем прамой лініяй кропкі Д і Ж, якая і з’яўляецца рэальнай лініяй падзення ў маштабе карты, вугал падзення якой не ўяляе складанасцяў вымераць з дапамогай транспарціра. Пры другім спосабе ўсе пабудовы робяцца на празрыстай паперы, прыкладзенай да карты, ці на самой карце (тонкімі лініямі, якія пасля выдаляюцца). Пры гэтым ад кропкі Д па прамой ДЕ адкладаюць адрэзак ДЖ, роўны перавышэнню паміж кропкамі Д і З (перавышэнне роўнае 30 м) у маштабе карты. Кут ДЗЖ (вугал падзення) вымяраюць транспарцірам. Падобныя вылічэнні могут быць праведзены для кожнай з іншых стратаізагіпс. У такім выпадку карыстаюцца велічыней перавышэння паміж даследуемай кропкай Д і адпаведнай лініяй распасцірання. Трэба мець на ўвазе, што па падзенню плоскасці вугал падзення можа мяняцца, аб чым сведчыць розная адлегласць паміж лініямі распасцірання, праведзенных з аднолькавым крокам залажэння. Павялічэнне адлегласці сведчыць пра змяньшэнне велічыні вугла, памяньшэнне - аб яго павелічэнні. Пры гэтым, вымераныя значэнні вугла падзення (разам з умоўным знакам іншых элементаў залягання) пазначаюцца на карце для кожнага участка ў кропках, дзе выкананы структурныя пабудовы і вылічэнні.