Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_gidra_pechatat.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
571.9 Кб
Скачать

36 Устья рек,дельты, эстуарии.

Вусцявая вобласць ракі з’яўляецца зонай ніжняга цячэння ракі, якое адрозніваецца спецыфічнымі рысамі гідралагічнага рэжыму. Па сутнасці гэта зона пераходу ад рачнога рэжыму да марскога. У межах вусцявой вобласці ракі выдзяляецца тры часткі: прывусцявая, вусцявая і вусцявое узмор’е.Прывусцявая частка -Верхняй мяжой яго з’яўляецца месца ніжняга цячэння ракі, куды практычна не пранікаюць нагонныя і прыліўныя хвалі мора. Ніжняй мяжой з’яўляецца месца дзялення ракі на рукавы. Вусцявая частка ракі пачынаецца ў ніжняй мяжы прывусцявой часткі і працягваецца да марскога краю дэльты, або астраўных утварэнняў эстуарыя. Марскі край – гэта ўмоўная лінія, якая акрэслівае з боку мора астравы надводнай , або падводнай дэльты. Вусцявое узмор’е займае частку вусцявой вобласці ракі ніжэй па цячэнню ад вусцявой часткі (дэльты) ракі да зоны, дзе ўплыў рачных вод на рэжым мора не назіраецца, або нязначна. Тут назіраецца рэзкае павышэнне саленасці вады. Мяжа ўзмор’я дынамічна і супадае са звалам глыбіняў (круты схіл дна ўзмор’я).Адрозніваюць два тыпы ўзмор’я: прыглубае і адмелае. На прыглубым узмор’і глыбіня мора дастаткова значная, а адмелае ўзмор’е адрозніваецца шырокім мелкаводдзем нязначным ухілам дна. Вусцявыя вобласці вялікіх рэк падзяляюцца на наступныя тыпы: Аднарукаўныя, характэрныя для рэк, якія ўтвараюць толькі адно рэчышча ў вусцявой вобласці (Амур, Рыоні); Лейкападобныя, характэрныя для рэк Абі, Енісея, Паўднёвага Буга;Астраўная, характэрная для рэк Дняпра, Дона, Пячоры, Паўночнай Дзвіны; Лапасная, характэрная для Урала, Куры; Блакіраваная, або ліманная, характэрная для рэк Кубані, Камчаткі, Камчаткі, Заходняй Дзвіны.Рэкі, якія ўпадаюць ў мора, возера, або ў другую раку ўтвараюць дэльту, ці эстуарый. Раздзялення рэчышча на шматлікія рукавы і фарміравання шматрукаўнага вусця, ці дэльты, Адклады дэльты маюць слаістасць, Па месцазнаходжанню дэльты падзяляюцца на дэльты выпаўнення, высунутыя, лапасцявыя, дзюбападобныя, складаныя і бухтавыя.Эстуарый -затапляемае вусце ракі. Яны ўтвараюцца ў тых выпадках, калі наносы ракі не паспяваюць асесці на дно, а захопліваюцца прыліўнымі хвалямі і цячэннямі і выносяцца у адкрытае мора, а таксама пры апусканні марскога дна і затаплення марской вадой вусцявой часткі ракі. Мноства рэк маюць так званыя прывусцявыя бары. У яго ўтварэнні прймаюць удзел рачныя наносы, а таксама наносы, якія паступаюць з боку мора. Бар прадстаўляе сабой падводны прыбярэжны вал, які адгароджвае вусце ракі ад мора і ўтварае мелкаводнае ўзмор’е.

37. Проісхожденіе котловін озёр

Азёры- паглыбленні зямной паверхні,якія не маюць аднабок. ўхілу і злуч з морам,запоўн. вадой да некат адзн. Азёрныя катлавіны,якія ўзнікаюць пад уздзеяннем розных прыродных фактараў, адрозніваюццасваімі памерамі і формай. Для ўмоў Беларусі для зоны дзейнасці раўнінных ледавікоў была прапанавана тыпізацыя азёрных катлавін па генезісу О.Ф.Якушко. Тэктанічныя катлавіны абл б-ых тэкт-ых разломаў (Каспій, Ладажскае. Анежскае, Байкал, Іссык-Куль, Севан. Вулканічныя катлавіны буйныя кратэры патухшых вулканаў (Ісландыя, Італія, Камчатка, Закавказье і інш.). Метэарытныя катлавіны прадстаўляюць сабой паглыбленні, ўтвораныя пры падзенні метэарытаў (возера Каллі, Эстонія).Ледавіковыя катлавыіны звязаны з дзейнасцю сучасных ці саражытных ледавікоў і бываюць эразіоннымі (Кольскага паўв., Карэліі і Скандынавіі) і аккумулятыўнымі. Каравыя (крэслападобныя) катлавіны горных сістэм (Альпы, Каўказ, інш.). Гідрагенныя катлавіны звязаны рэчыўавмі працэсамі, эразіоннай і акумулятыўнай дзейнасцю рачных і радзей марскіх вод. Да іх адносяцца старычныя азёры (старыцы), плёсы перасыхаючых рэк, азёры рачных дэльтаў, марскіх узбярэжжаў. (лагуны – гэта аддзеленыя ад мора наносамі залівы, ліманы ). Прасадкавыя катлавіны (карставыя, суфозіонныя, тэрмакарставыя) узнікаюць пад уздзеяннем падземных вод ці пры таянні лёду ў грунтах. Карставыя катлавіны ўтвараюцца ў раёнах залягання карстуючыхся пародаў (вапнякоў, даламітаў, гіпсоў).Мноства азёр такога тыпу знаходзіцца на Урале, у Крыму, на Каўказе. Суфазіонныя катлавіны ўзнікаюць у раёнах, дзе падземныя воды вымываюць з грунтоў некаторыя цэменціруючыя солі і дробныячасцінкі і вызываюць прасадкі паверхні зямлі. Для іх характэрны палогія схілы і малыя глыбіні. Яны тыпічны для стэпах і лесастэпаў з недастатковым увільгатненнем (поўдзень Заходняй Сібіры, Паўночнага Казахстана. Тэрмакарставыя катлавіны ўтвараюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты на ўчастках пратайвання яе прасадкамі паверхні. Катлавіны часта плоскія, азёры мелкаводныя. Шырока распаўсюджаны ў тундры, тайзе Сібіры, Забайкаллі. Да гэтай групы адносяцца азёрныя катлавіны ўзнікшыя пры таянні пахаванага ледавіком і выкапнёвага лёду. Рэдка сустракаюцца эолавыя катлавіны, якія ўзнікаюць сярод дюнаў. Завальныя катлавіны ўзнікаюць звычайна ў гарах пры перагароджванні рачных далін абваламі, апоўзнямі. Так, напрыклад, узнікла Сарэзскае возера на Паміры. Да катэгорыі падпрудных адносяцца і азёры, якія ўзніклі пры падпруджванні марэнай ледавіка талых водаў у адмоўных формах рэльефу. Другасныя катлавіны ўтвараюцца на месцы зарошшых буйных азёр ці балотаў. Да катэгорыі антрапагенных вадаёмаў адносяцца вадасховішчы, сажалкі, кар’рныя вадаемы, копанкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]