Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_gidra_pechatat.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
571.9 Кб
Скачать

8 Паходжанне падземных вод

тэорыя інфільтрацыі - папаўненне падземных вод ідзе шляхам прасочвання атмасферных ападкаў у глебу і грунт. Гэтая тэорыя была ўпершыню падцверджана назіраннямі Маріётта, які ў свій час звярнуў увагу на павялічэнне падземных вод у час дажджу. На матэрыялах назіранняў на вадазборы р. Сены ён заўважыў, што толькі 15-20 % ад велічыні выпаўшых атмасферных ападкаў удзельнічае ў сцёку вады. У 1887 г О.Фольгер абгрунтаваў тэорыю кандэнсацыі вадзяной пары ў глебе, якая разам з паветрам пападае ў халодныя слаі Зямлі: паветра, якое пранікае на некаторую глыбіню, у халодных слаях шляхам кандэнсацыі вадзяной пары выдзяляе вільгаць, якая ідзе на ўтварэнне грунтовых вод. Адна і другая тэорыі мелі слабыя бакі. Напрыклад тэор-я канд-ыі вадзяной пары не можа тлумачыць утварэнне грунтовых водаў у тропіках, дзе адсутнічаюць халодныя слаі. Слабы абмен паветра з паверхняй глебы, недастатковая колькасць вадзяной пары ў паветры – гэтыя акалічнасці, як і другія сведчаць аб недахопах тэорыі кандэнсацыі паходжання падземных вод. Тэорыя А.Ф.Лебедзева. На аснове эксперыментальных даследаванняў А.Ф.Лебедзеў даказаў, што грунтовыя воды фарміруюцца у выніку прасочвання атмасферных ападкаў, шляхам кандэнсацыі выавдзяной пары. Па А.Ф.Лебедзеву ў глебе ў грунце заўсёды назіраецца найбольшая пры дадзенай тэмпературы пругкасці вадзяной пары, а значыць і пругкасць вадзяной пары памяншаеццаа зверху уніз да слаёў з пастаяннай гадавой тэмпература. Гэта прыводзіць да перамяшчэння парападобнай вады з глебы і верхніх слаёў грунтоў да слаёў з пастаяннай тэмпературай. Мяжой такога слоя тэмпература з глыбінёй пачынае паступова павялічвацца. А гэта азначае, што павялічваецца і пругкасць вадзяной пары. У сувязі з гэтым да слоя з пастаяннай тэмпепратурай накіроўваецца знізу уверх другі паток парападобнай вады, які сутыкаецца з верхнім, кандэнсуецца і ўтварае вадкую ваду. Акрамя гэтага А.Ф.Лебедзеў лічыў, што магчымы сістэматычны прыток парападобнай вады і з больш глыбокіх слаёў зямлі, якая ўключаецца ў кругаварот вільгаці на зямным шары. Гэта, так называемыя, ювенільныя воды. Па А.Ф.Лебедзеву грунтовыя воды ўтвараюцца дзякуючы працэсам кандэнсацыі вадзяной пары і прасочванню атмасферных ападкаў. Роля кожнага з гэтых працэсаў неаднолькавая і змянецца згодна са зменай геалагічных і кліматычных умоў.

9 Віды залеганія поздемных вод. Воды почв.,грун-ые,межпластовые, безнап-е,напор-е.

Заляганне падземных вод у зямной кары залежыць ад геалагічнай будовы мясцовасці, літалагічнага складу горных парод. Наяўнасць водапранікальных і водаўпорных пародаў спрыяе накопліванню свабоднай вады ў водапранікальных пародах, якія залягаюць на вадаўпорах. Такім чынам, фарміруюцца ваданосныя слаі ці гарызонты, гэта значыць насычаныя вадой водапранікальныя слаі горных парод. Ваданосныя слаі, якія маюць свабодную паверхню, называюцца ваданоснымі слаямі са свабоднай паверхняй. Верхнюю частку зямной паверхні зямлі ў адносінах да падземных вод можна падзяліць на зону аэрацыі і зону насычэння. У зоне аэрацыі вада звычайна не поўнасцю запаўняе поры і іншыя пустоты пародаў. У гэтай зоне непасрэдна каля паверхні зямлі ў глебе залягаюць глебавыя воды. У зоне насычэння поры пародаў запоўнены вадой. Глыбей у ёй залягаюць грунтовыя, міжпластавыя безнапорныя і напорныя воды. Глебавыя воды – гэта падземныя воды, якія ўтрымліваюцца ў глебе і гідраўлічна не звязаны з ніжэй залягаючымі грунтовымі водамі. Яны звычайна знаходзяцца ў гіграскапічным, пленачным і парападобным стане . Грунтовыя воды – гэта ўсе безнапорныя грунтовыя воды, якія ляжаць ніжэй слоя глебы і дрэніруюцца вадацёкамі. Аднак часцей за ўсё да грунтовых водадносяць верхні ваданосны слой, які ляжыць на першым вадаўпоры. Падземныя воды, водаўпора, якіх залягае ў грунтовай тоўшчы, а іх узровень пастаянна ці перыядычна знаходзіцца ў вобласці глебы называюцца глебава-грунтовымі водамі. У гэтым выпадку ў глебе могуць узнікаць патокі вады ў напрамку ўхіла. Такі рух вады ў глебе называюць унутрыглебавым сцёкам.Грунтовыя воды, пры ўскрыцці якіх свідравінаці калодзежам, прыймаюць той жа ўзровень, які яны прыймаюць і ў грунтах, з’яўляюцца безнапорнымі. Пры іх выхадзе на дзённую паверхню ўзнікаюць безнапорныя крыніцы. Іх жыўленне -інфільтрацыя атмасферных ападкаў,талымя воды.Воды, якія залягаюць у водапранікальнай тоўшчы парод і заключаны паміж двумя водаўпорамі, называюць міжпластавымі водамі. Назапашванне падземных вод адбываецца як у рыхлых абломачных пародах, так і ў вывержаных, ці крэпка метамарфізаваных асадкавых. У першым выпадку такія воды адносяцца да тыпу пластавых падземных вод. Воды, якія насычаюць водапранікальны слой і залягаюць паміж двумя водаўпорамі, якія маюць гідрастатычны напор, называюцца напорнымі, ці артэзіянскімі, падземнымі водамі. Звычайна яны знаходзяцца ў геалагічных структурах асадкавых парод пры адпаведным напластаванні водапранікальных і водаўпорных слаёў. Геалагічныя структуры (упадзіна, мульда, сінкліналь, монакліналь і г.д.), якая мае адзін ці некалькі ваданосных слаёў і забяспечвае у іх напор, называецца артэзіянскім басейнам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]