Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова. Прафесийная лексика.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
926.72 Кб
Скачать

3.1.4. Скланенне ўласных імёнаў

Прозвішчы на -а(-я), якія суадносяцца з назвамі прадметаў жаночага роду, набываюць склонавыя канчаткі адпаведных назоўнікаў першага скланення. Прозвішчы з асновай на г, к, х і ненаціскным канчаткам скланяюцца ў залежнасці ад полу асобы: жаночыя прозвішчы скланяюцца як назоўнікі першага скланення, а мужчынскія – як назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я).

ж.р. м.р.

Н.

Бульба

Крапіва

Р.

Бульбы

Крапівы

Д.

Бульбе

Крапіве

В.

Бульбу

Крапіву

Т.

Бульбай

Крапівой

М.

пры Бульбе

Крапіве

ж.р. м.р.

Н.

Сарока

Саладуха

Сарока

Саладуха

Р.

Сарокі

Саладухі

Сарокі

Саладухі

Д.

Сароцы

Саладусе

Сароку

Саладуху

В.

Сароку

Саладуху

Сароку

Саладуху

Т.

Сарокай

Саладухай

Сарокам

Саладухам

М.

пры Сароцы

Сароку

Саладуху

Саладусе

Прозвішчы, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў, скланяюцца ў тым выпадку, калі адносяцца да мужчыны, а калі адносяцца да жанчыны, то не скланяюцца.

м.р. ж.р.

Н.

Глебка Аляксей

Глебка Наталля

Р.

Глебкі Аляксея

Глебка Наталлі

Д.

Глебку Аляксею

Глебка Наталлі

В.

Глебку Аляксея

Глебка Наталлю

Т.

Глебкам Аляксеем

Глебка Наталляй

М.

пры Глебку Аляксею

Глебка Наталлі

Але ў мастацкай літаратуры і дыялектах такія прозвішчы жанчын часцей скланяюцца: Антаніна Хатэнка, Антаніны Хатэнкі, Антаніне Хатэнцы, Антаніну Хатэнку і г.д.

Прозвішчы на -ко, -іх (-ых) не скланяюцца: Крамко, Ралько, Касых, Сядых.

Прозвішчы мужчынскія на -аў, -еў, -оў, -ёў, -ін (-ын) і жаночыя на -ава, -ева, -ова, -ёва, -іна (-ына) маюць некаторыя склонавыя формы назоўнікаў мужчынскага або жаночага роду і некаторыя склонавыя формы прыметнікаў:

м.р. ж.р.

Н.

Данілаў Фамін

Кавалёва Лапаціна

Р.

Данілава Фаміна

Кавалёвай Лапацінай

Д.

Данілаву Фаміну

Кавалёвай Лапацінай

В.

Данілава Фаміна

Кавалёву Лапаціну

Т.

Данілавым Фаміным

Кавалёвай Лапацінай

М.

пры Данілаве Фаміне

Кавалёвай Лапацінай