Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова. Прафесийная лексика.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
926.72 Кб
Скачать

Скланенне асабовых назоўнікаў другога скланення

Аснова

на цвёрды зычны

на мяккі зычны

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

брат Іван

брат-а Іван-а

брат-у Іван-у

брат-а Іван-а

брат-ам Іван-ам

(пры) брац-е Іван-е

герой Мікалай

геро-я Мікала-я

геро-ю Мікала-ю

геро-я Мікала-я

геро-ем Мікала-ем

геро-ю Мікала-ю

на зацвярдзелы зычны

на г, к, х

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

муж Рыгор

муж-а Рыгор-а

муж-у Рыгор-у

муж-а Рыгор-а

муж-ам Рыгор-ам

(пры) муж-у Рыгор-у

скарбнік Алег

скарбнік-а Але-га

скарбнік-у Алег-у

скарбнік-а Алег-а

скарбнік-ам Алег-ам

скарбнік-у Алег-у

У месным склоне асабовыя назоўнікі з асновай на цвёрды зычны маюць канчатак : пры браце, пры дэкане, пры эканамісце, а асабовыя назоўнікі з асновай на астатнія зычныя маюць канчаткі -у(-ю): пры бухгалтару, пры дырэктару, пры спажыўцу, пры намесніку, пры менеджару, пры кавалю.

Скланенне неасабовых назоўнікаў другога скланення

Аснова

на цвёрды зычны

на мяккі зычны

на зацвярдзелы зычны

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

часопіс

часопіс-а

часопіс-у

часопіс

часопіс-ам

(пры) часопіс-е

ячмень

ячмен-ю

ячмен-ю

ячмень

ячмен-ем

ячмен-і

зубр

зубр-а

зубр-у

зубр-а

зубр-ам

зубр-ы

аснова на г

аснова на х

аснова на к

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

снег

снег-у

снег-у

снег

снег-ам

(на) снез-е

мох

мох-у (імх-у)

мох-у (імх-у)

мох

мох-ам (імх-ом

мох-у (імх-у)

вожык

вожык-а

вожык-у

вожык-а

вожык-ам

вожык-у

У месным склоне канчатак маюць назоўнікі з асновай на к (рынак – на рынку), а таксама назоўнікі з асновай на г, х, якія абазначаюць абстрактныя паняцці (у жаху, у подыху), некаторыя рэчыўныя паняцці (у моху (з імху), у пуху (пусе), у тварагу), уласныя назвы (пры Бугу, у Цюрыху), назоўнікі іншамоўнага паходжання (аб маркетынгу, шэзлонгу, штрыху). Канчатак маюць назоўнікі з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з, с (кажух – у кажусе, бераг – на беразе). Канчатак маюць асобныя назоўнікі, найчасцей як варыянт (гуляў на двары (участак каля дома) – гуляў на дварэ (на вуліцы), у малацэ).

У родным склоне ў адзіночным ліку назоўнікі мужчынскага роду могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю). Гэта залежыць ад лексічнага значэння назоўнікаў.

Канчаткі -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

  1. асобу чалавека, жывую істоту (адушаўлёныя назоўнікі): салдата, вучня, аленя, камара, зайца;

  2. канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню: агурка, руля, стала, падручніка;

  3. органы і часткі цела чалавека, жывёлы: зуба, ілба, пальца, хваста, рога, але твару;

  4. адзінкі вымярэння: грама, метра, літра, гектара, месяца, дня, года, сакавіка, але веку, ранку, абеду, з году ў год;

  5. грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы: камітэта, завода, інстытута, палка, штаба, прафсаюза;

  6. геаграфічныя назвы і паняцці: горада, раёна, хутара, Полацка, Алтая;

  7. навуковыя, тэхнічныя тэрміны: катэта, суфікса, куба, назоўніка, сінуса, санета, твора, мінуса, але склону, роду, ліку;

  8. назвы музычных твораў: паланэза, крыжачка, факстрота, балета, вальса, шлягера;

  9. назвы відаў спорту, гульняў: футбола, бокса, хакея, тэніса, пасьянса, покера, брыджа.

Канчаткі -у(-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

  1. абстрактныя паняцці, адцягненыя якасці, дзеянні, стан: азарту, блакіту, гневу, гумару, колеру, розуму, лёсу, матыву, страху, прагрэсу, палёту, ходу, старту, штурму, спакою;

  2. прасторавыя паняцці, напрамкі, неакрэсленыя прамежкі часу: абрысу, абшару, космасу, краявіду, далягляду, нізу, стэпу, разлогу, але поўдня, калі ж гэтыя назоўнікі маюць суфікс -ок, тады ў родным склоне яны маюць канчатак : луг – лугу, лужок – лужка;

  3. грамадскія плыні, фармацыі, навуковыя тэорыі: капіталізму, дарвінізму, апартунізму, імпрэсіянізму;

  4. захворванні: бранхіту, грыпу, інфаркту, паралічу;

  5. з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: агню, віхру, граду, шторму, урагану, інею, снегу, галалёду;

  6. рэчыўныя паняцці: бензіну, вадароду, тлушчу, пяску, рысу, гуляшу, шоўку, але аўса, жаўтка, хлеба;

  7. сукупнасці прадметаў (зборныя назоўнікі): посуду, лесу, саду, ельніку, бярэзніку, чабору.

Некаторыя назоўнікі маюць паралельныя канчаткі -а(-я) і -у(-ю) у залежнасці ад значэння, якое набывае слова ў кантэксце:

апарат – (-а) ‘прыбор, прыстасаванне’

(-у) ‘сукапнасць устаноў’

бялок – (-а) ‘частка яйка’

(-у) ‘складанае арганічнае рэчыва’

выхад – (-а) ‘дзверы, вароты’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова выйсці-выходзіць’

гардэроб – (-а) ‘шафа для адзення’, ‘месца ў грамадскім будынку для

захоўвання верхняга адзення’

(-у) ‘усё адзенне аднаго чалавека’

дагавор – (-а) ‘дакумент’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова дагаварыцца

дом – (-а) ‘будынак’

(-у) ‘радня, родныя мясціны’

загад – (-а) ‘дакумент’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова загадваць – загадаць’

закон – (-а) ‘дэкрэт, пастанова’

(-у) ‘агульнапрынятыя правілы, звычаі’

з’езд – (-а) ‘форма грамадскай дзейнасці’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова з’язджацца – з’ехацца’

каранцін – (-а) ‘санітарны пункт’

(-у) ‘часовая ізаляцыя хворых’

курс – (-а) ‘сістэматычны выклад якой-небудзь навукі’

(-у) ‘напрамак руху’

лістапад – (-а) ‘назва месяца’

(-у) ‘ападанне лісця восенню’

народ – (-а) ‘у іменных спалучэннях: перамога народа, радасць народа

(-у) ‘у зборным значэнні: многа народу

пад’езд – (-а) ‘уваход у будынак’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова пад’язджаць – пад’ехаць’

перавод – (-а) ‘грашовае адпраўленне праз банк’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова перавесці – пераводзіць

пропуск – (-а) ‘дакумент на права ўваходу’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова прапускаць – прапусціць’,

‘няяўка на заняткі’

рахунак – (-а) ‘дакумент, дзе вызначана сума грошай, якая павінна

быць заплачана за што-небудзь’

(-у) ‘фінансавыя аперацыі’

суд – (-а) ‘установа’

(-у) ‘думка, вывад’

узвод – (-а) ‘вайсковае падраздзяленне’, ‘частка затвора’

‘дзеянне паводле дзеяслова ўзводзіць – узвесці

У залежнасці ад значэння ў родным склоне ўжываецца канчатак -а(- я) або -у(-ю) у назоўніках, якія з’яўляюцца назвамі дрэў (бук, дуб, клён, ясень). Калі гэтыя назоўнікі абазначаюць канкрэтныя асобныя дрэвы, ужы-ваецца канчатак -а(-я). Калі ж яны абазначаюць драўніну або маюць значэнне зборнасці , тады ўжываецца канчатак -у(-ю): галіны дуба – стол з дубу.

Тым не менш існуе вялікая колькасць слоў, для якіх вельмі складана выбраць канчатак у родным склоне, бо не заўсёды магчыма аднесці назоўнік да пэўнага пункта правіла: даху, гмаху, матча, мітынгу, крызісу, вытоку, акіяна, каштарыса, рынку, тэксту, тыражу.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. У родным, давальным і месным склонах яны маюць канчаткі -ы(-і), у творным склоне – канчаткі -у(-ю).

Асновы

на мяккі зычны

на шыпячы зычны

на р

на губны

Н.

Р.

Д.

В.

Т.

М.

соль

солі

солі

соль

соллю

у солі

мыш

мышы

мышы

мыш

мышшу

пры мышы

шыр

шыры

шыры

шыр

шыр’ю

у шыры

глыб

глыбі

глыбі

глыб

глыб’ю

у глыбі

У творным склоне апошні зычны асновы, апрача губных і р, падаўжаецца, калі знаходзіцца пасля галоснага: вільгаццю, меддзю, маззю, столлю, рунню, ноччу. Губныя зычныя і р не падаўжаюцца і пасля іх пішацца апостраф: верф’ю, Перм’ю, Сібір’ю, Об’ю, глыб’ю. Але пасля ў апостраф не пішацца: любоўю.