Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова. Прафесийная лексика.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
926.72 Кб
Скачать

2 Акцэнтная беларуска-руская інтэрферэнцыя

Акцэнтная інтэрферэнцыя праяўляецца ў няправільнай пастаноўцы націску як у рускай мове пад уплывам беларускай, так і наадварот. Таму трэба ведаць найбольш характэрныя адрозненні ў пастаноўцы націску ў абедзвюх мовах. Найбольш часта дапускаюцца памылкі пастаноўкі націску ў наступных словах: апостро́ф – апо́страф, босо́й – бо́сы, ве́рба – вярба́, ве́тры – вятры́, во́лосы – валасы́, воспри́нял – успрыня́ў, во́сьмеро – васьмёра, гли́няный – гліня́ны, де́вятеро – дзявя́цера, долото́ – до́лата, до́суха – дасу́ха, за́йцы – зайцы́, за́нятость – заня́тасць, застёжка – за́сцежка, звони́т – зво́ніць, зна́харь – знаха́р, ка́менный – каме́нны, кирка́ – кі́рка, коне́й – ко́ней, копы́та – капыты́, кишка́ (мн. кишки́) – кі́шка (мн. кі́шкі), крапи́ва – крапіва́, креме́нь – крэ́мень, кто́-нибудь – хто-не́будзь, ку́хонный – кухо́нны, лопу́х – ло́пух, люпи́н – лу́бін, ма́ленький – мале́нькі, ма́лый – малы́, мизи́нец – ме́зенец, не́ был – не бы́ў, не́нависть – няна́вісць, ни́тяный – ніцяны́, но́жницы – нажні́цы, ноздря́ – но́здра, о́бруч – абру́ч, обша́рпанный – абшарпа́ны, одноа́ктный – аднаакто́вы, о́кунь – аку́нь, ольха́ – во́льха, осо́ка – асака́, пережито́е – перажы́тае, плести́ – пле́сці, посла́нец – паслане́ц, приноси́ть – прыно́сіць, решето́ – рэ́шата, ржа́веть и ржаве́ть – іржаве́ць, спина́ – спі́на, ста́рый – стары́, ста́ренький – старэ́нькі, сто́птанный – стапта́ны, супово́й – су́павы, тя́жесть – цяжа́р, усы́ – ву́сы, фа́ртук – фарту́х, христиани́н – хрысція́нін, ху́денький – худзе́нькі, четы́рнадцать – чатырна́ццаць, шёлковый – шаўко́вы, экзамено́ванный – экзаменава́ны.

3 Марфалагічная беларуска-руская інтэрферэнцыя

Агульная крыніца паходжання і падабенства граматыкі рускай і беларускай моў стала прычынай таго, што носьбіты, якія валодаюць абедзвюма мовамі, нярэдка блытаюць марфалагічныя прыкметы розных часцін мовы.

3.1 Назоўнік

3.1.1 Род назоўнікаў

У беларускай мове, як і ў рускай мове, са старажытных часоў вылучаецца мужчынскі, жаночы і ніякі род назоўнікаў. Але з часам род некаторых назоўнікаў змяніўся як у беларускай, так і ў рускай, украінскай мовах. Напрыклад, старыжтнарускае слова полынь жаночага роду ў беларускай мове даўно ўжываецца як назоўнік мужчынскага роду. У рускай мове слова кофе калісьці мела форму кофей і скланялася па ўзоры другога скланення. Пасля таго, як адпала літара й, слова стала нязменным і яго род стаў вагацца, што прывяло да варыянтнасці нормы роду ў сучаснай рускай мове. Такім чынам, гэтыя моўныя працэсы прывялі да таго, што род назоўнікаў у сучаснай рускай і беларускай мове не заўсёды супадае, што прыводзіць да памылак у яго вызначэнні. Трэба запомніць, што многія словы не супадаюць у родзе ў рускай і беларускай мовах:

боль (ж.р.) – боль (м.р.)

галоша (ж.р.) – галош (м.р.)

гусь (м.р.) – гусь (ж.р.)

живопись (ж.р.) – жывапіс (м.р.)

зал (м.р.) – зала (ж.р.)

занятие (н.р.) – занятак (м.р.)

комод (м.р.) – камода (ж.р.)

копыто (н.р.) – капыт (м.р.)

летопись (ж.р.) – летапіс (м.р.)

медаль (ж.р.) – медаль (м.р.)

мозоль (ж.р.) – мазоль (м.р.)

надпись (ж.р.) – надпіс (м.р.)

накипь (ж.р.) – накіп (м.р.)

намéрение (н.р.) – намер (м.р.)

насыпь (ж.р.) – насып (м.р.)

пар (м.р.) – пара (ж.р.)

пачка (ж.р.) – пачак (м.р.)

полынь (ж.р.) – палын (м.р.)

посуда (ж.р.) – посуд (м.р.)

пыль (ж.р.) – пыл (м.р.)

салат (м.р.) – салат (м.р.) і салата (ж.р.)

собака (ж.р.) – сабака (м.р.)

стебель (м.р.) – сцябло (н.р.)

степь (ж.р.) – стэп (м.р.)

сыпь (ж.р.) – сып (м.р.)

табак (м.р.) – табака (ж.р.)

тень (ж.р.) – цень (м.р.)

фальшь (ж.р.) – фальш (м.р.)

шов (м.р.) – шво (н.р.)

шаль (ж.р.) – шаль (м.р.)

шинель (ж.р.) – шынель (м.р.)

шпон и шпона (м. и ж.р.) – шпона (ж.р.)

яблоко (н.р.) – яблык (м.р.)

Род нескланяльных назоўнікаў вызначаецца ў залежнасці ад лексічнага значэння слова:

1 Род нескланяльных назоўнікаў, якія абазначаюць чалавека, вызначаецца ў залежнасці ад полу: мадам, мадэмуазэль, лэдзі, фрау – ж.р., дэндзі, аташэ, ранцье – м.р.; калі ж назоўнік можа абазначаць асобу і мужчынскага і жаночага полу, то ён можа быць і мужчынскага, і жаночага роду: візаві, пратэжэ.

2 Назоўнікі, якія абазначаюць жывых істот, адносяцца да муж-чынскага роду: кенгуру, шымпанзэ, какаду, дзінга, поні; выкл.: цэцэ – ж.р.

3 Назоўнікі, якія абазначаюць нежывыя паняцці, адносяцца да ніякага роду: авіза, кіно, даміно, камюніке, метро, бра, пано, паліто. Але род некаторых назоўнікаў вызначаецца па родавым слове: сулугуні (сыр) – м.р., кальрабі (капуста) – ж.р., салямі (каўбаса) – ж.р., івасі (рыба) – ж.р., авеню (вуліца) – ж.р., пенальці (удар) – м.р.; тарнада (ураган) – м.р.

4 Род геаграфічных назваў вызначаецца па родавым паняцці: Токіа (горад) – м.р., Місісіпі (рака) – ж.р., Антарыа (возера) – н.р.

5 Род складанаскарочаных слоў (абрэвіятур) вызначаецца ў залежнасці ад магчымасці слова змяняцца па склонах:

а) калі складанаскарочанае слова змяняецца па склонах, тады яго род вызначаецца граматычна: Н.с. калгас (калектыўная гаспадарка), Р.с. калгаса, Д.с. калгасу і г.д. Назоўнік калгас змяняецца як назоўнік м.р. другога скланення, таму і будзе адносіцца да м.р. Н.с. МУС (Міністэрства ўнутраных спраў), Р.с. МУСа, Д.с. МУСу – змяняецца як назоўнік м.р., таму і адносіцца да м.р.;

б) калі складанаскарочанае слова не змяняецца па склонах, тады яго род вызначаецца па апорным слове: ВНУ (вышэйшая навучальная установа) – ж.р., БелТА (беларускае тэлеграфнае агенцтва) – н.р., АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя) – ж.р.