Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычн....doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
248.32 Кб
Скачать

1.4. Статыстычныя матэрыялы.

Неабходна адрозніваць уласна статыстычныя матэрыялы і матэрыялы статыстычнага характару, Да апошніх могуць быць аднесены любыя масавыя дадзеныя, якія могуць быць статыстычна апрацаваны.Матэрыялы статыстычнага характару ілюструюць працэс зараджэння і станаўлення дакументаў статыстыкі.

Статыстыка звычайна разглядаецца як сістэма збору звестак для забеспячэння зваротнай сувязі ў сістэмах кіравання рознага ўзроўню і выпрацоўкі кіраўніцкіх рашэнняў.

У той жа час статыстыка адрозніваецца ад уліковай дакументацыі. Апошняя забяспечвае рэалізацыю ўжо прынятых рашэнняў (улік вырабленага, зробленага), у той час як статыстычныя дадзеныя збіраюцца для выпрацоўкі кіраўніцкіх рашэнняў аж да доўгатэрміновай палітыкі ў той ці іншай сферы.

Статыстычныя крыніцы характарызуюцца сваім стварэннем на аснове навукова абаснаванай праграмы колькаснай (апісальна-лічбавай) інфармацыяй, масавым характарам вывучаемых аб’ектаў, вызначэннем крытэрыяў і прынцыпаў збору і групіроўкі матэрыяла, комплексным характарам звестак; рысамі, уласцівымі масавым крыніцам. Неабходна адзначыць, што менавіта наяўнасць вышэйназванай праграмы статыстычнага абследавання не заўсёды дазваляе безумоўна прымяняць да яго метады матэматычнай статыстыкі. На ўзроўні праграмы пад уплывам ідэалагічных і іншых фактараў могуць быць закладзены такія скажэнні, якія не будуць з’яўляцца хібнасцямі вылічэнняў. У працэсе развіцця статыстыкі адбываецца як станаўленне ўласна статыстычных устаноў, так і акрэсленне асноўных накірункаў: дэмаграфічнай статыстыкі (статыстыкі народанасельніцтва), статыстыкі сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

Статыстычныя крыніцы змяшчаюць масавыя, пераважна колькасныя, дадзеныя. Правільнае іх выкарыстанне дазваляе выявіць у сукупнасці з’яў тыя, што здаюцца выпадковымі, характэрныя для іх заканамернасці развіцця. Выяўленне адзначаных заканамернасцяў праходзіць шляхам параўнання колькасных дадзеных, аднак для гэтага неабходна вывучэнне супастаўляльнасці (аднастайнасці) статыстычных дадзеных. Бо статыстычныя звесткі ўтрымліваюць не толькі колькасныя, але і якасныя характарыстыкі. Змены тэрыторыі альбо іншых параметраў вывучаемага аб’екта не даюць магчымасці супаставіць статыстычныя дадзеныя ў поўным аб’ёме.

Асноўныя прынцыпы выкарыстання статыстычных дадзеных датычацца, такім чынам, трох бакоў: паўнаты, дакладнасці і аднароднасці вывучаемых дадзеных. Па-першае, статыстычныя дадзеныя павінны быць дастаткова поўнымі ў сэнсе ахопу імі ўсіх важнейшых элементаў вывучаемай з’явы альбо працэса. Для ўстанаўлення ж дакладнасці статыстычных дадзеных неабходна выявіць крыныіцу іх паходжання: ці запазычаны яны з анкеты, якая запаўнялася зацікаўленай у выніках асобай, альбо атрыманы ад статыстыка, які абавязаны дакладна апісваць вывучаемыя з’явы; дадзеныя збіраліся падрыхтаванымі спецыялістамі альбо выпадковымі асобамі, сярод якіх маглі быць і тыя, хто не меў элементарных уяўленняў аб правілах статыстычнага ўліку. І нарэшце, параўноўваемыя звесткі павінны быць аднастайнымі (параўноўвацца павінны аднастайныя з’явы, працэсы, аб’екты па дакладна вызначаным параметрам).

Фарміраванне статыстычных крыніц уключае наступныя стадыі: 1) падрыхтоўчая работа, збор звестак; 2) звядзенне (апрацоўка) першасных дадзеных і падрыхтоўка іх да друку.

Гісторык, які мае справу пераважна з публікацыямі (матэрыяламі распрацоўкі), павінен атрымаць уяўленне аб абедзвюх стадыях, нават у тых выпадках, калі першасныя матэрыялы падлягалі знішчэнню (матэрыялы ўсеагульных перапісаў). Неабходна таксама веданне мовы, тэрміналогіі статыстыкі і абавязковы ўлік дакументаў, якія вызначылі ўмовы збору і апрацоўкі інфармацыі.