Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычн....doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
248.32 Кб
Скачать

2.5. Перыядычны друк

у Заходняй Еўропе станаўленне перыядычнага друку пачалося ў XVI ст. У Расіі і Беларусі – з XVIII ст. Перыядычны друк уяўляе сабой не асобны від крыніц, а спецыфічную сістэмы перадачы і зажавання інфармацыі, дзе камунікаціўная функцыя з’яўляецца вызначаючай. Менавіта з зараджэннем друку звязана паняцце «сродкі масавай інфармацыі» (да якіх зараз адносяць радыё, тэлебачанне і, магчыма, Інтэрнет). Менавіта ў масавым характару ўласна і заключаецца значнасць дадзеных сродкаў, якая надае ім сілу «чацвёртай улады». Са з’яўленнем перыёдыкі любая з’ява, сказанае слова альбо характарыстыка каго-небудзь маглі быць растыражыраваны на вялікай тэрыторыі і ў значнай колькасці. Гэта істотна ўскладніла кантроль з боку улады над інфармацыяй і прадвызначыла ўзнікненне новых яго форм.

Перш за ўсё неабходна ўлічыць цензуру. Яна ўздзейнічала не толькі шляхам адміністратыўным, але і фіскальным, бо большая частка выданняў распаўсюджвалася па падпісцы і існавала моцная фінансавая залежнасць ад продажу ў розніцу. З часам цензура аформляецца ў выглядзе дзяржаўнага інстытута.

У Англіі такі кантроль узнік у XVI ст. пры каралеве Елізавеце. У Францыі – у першай чвэрці XVII ст., а ў Расіі такая цензура з’явілася ў пачатку ХХ ст.

Складанасць вывучэння перыядычнага друку прадвызначаецца не толькі наяўнасцю цензуры, але і шматабліччам яе развіцця. Гэта не сума, а комплекс крыніц, самы разнастайны па жанру, паходжанні і характару інфармацыі: афіцыйныя паведамленні, заканадаўчыя дакументы, публіцыстыка, пісьмы, газетныя жанры (нататкі, рэпартажы, інтэрвью) і інш. Ва ўсім шматабліччы жанраў уласна перыёдыкі даследчыкі ўмоўна выдзеляюць тры групы: матэрыялы аналітычныя, інфармацыйныя, мастацка-публіцыстычныя.

Паказаная вышэй класіфікацыя патрабуе таксама сістэматызацыі саміх выданняў. Па перыядычнасці выданні падзяляюцца на штодзённыя, штотыднёвыя, штомесячныя, штоквартальныя. Некаторыя выданні (пераважна навуковыя) выходзяць раз на год. Калі нас цікавіць дынаміка падзей (асабліва тых, якія хутка разгортваліся), мы прыцягваем штодзённыя (радзей штотыднёвыя) выданні. Тут больш інфармацыйных матэрыялаў, якія маюць на мэце аператыўна перадаць веды аб падзеі, факце. Але ж у такой аператыўнасці крыецца прычына тыражыравання чутак, неправеранай,, недакладнай інфармацыі. Нататка (канстатацыя факта без ацэнкі), рэпартаж, інтэрвью (неадкладныя, імгненныя адносіны да падзей журналіста і субяседніка) - гэта жанры інфармацыйнай групы.

Для таго каб вызначыць ацэнку грамадствам тых альбо іншых падзей, іх вынікаў больш карысны выданні штотыднёвыя, штомесячныя, штоквартальныя. Яны пераважна змяшчаюць аналітычныя матэрыялы, мэтай якіх з’яўляецца не столькі перадача інфармацыі аб падзеях, колькі суджэнні на іх конт.

Выданне з меншай перыядычнасцю падзяляюць таксама па зместу на навуковыя, мастацка-публіцыстычныя, галіновыя, сатырычныя і г.д. Навуковыя выданні інфармуюць аб развіцці поглядаў на тыя ці іншыя працэсы, з’явы ў развіцці грамадства, тэхнічныя і іншыя праблемы. Мастацка-публіцыстычныя жанры – нарыс, памфлет, фельетон – даюць ацэнку, якая спалучае грамадзянскую і асабістую пазіцыю, спалучаюць дакументалізм з літаратурным вымыслам. Для вывучэння гістарыяграфіі пытання заўсёды неабходна адрозніваць мастацка-публіцыстычныя, навукова-папулярныя і навуковыя выданні. Сярод выданняў такога роду пераважае такая форма перыёдыкі, як часопіс.

Вельмі важна пры вывучэнні перыядычнага выдання звярнуць увагу таксама на яго тэрытарыяльны ахоп, тыраж, выдаўцоў. А таксама яшчэ раз важна падкрэсліць неабходнасць усебаковага вывучэння органа друку як цэласнай крыніцы, як спецыфічнай сістэмы.