Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычн....doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
248.32 Кб
Скачать

2.2. Мемуары

Мемуары – гэта тып крыніц заснаваных на памяці. Звесткі памяці могуць быць зафіксаваны з дапамогай розных сродкаў: ад грпіпласцінкі да дыктафону (фонакрыніцы), а таксама з дапамогай пісьмовага запісу. У апошнім выпадку крыніцы дадзенага роду традацыйна называюць мемуарнай літаратурай. Аднак у тэрміналогіі можна назіраць розначытанні. Напрыклад, шырока распаўсюджана разуменне «мемуараў» у вузкім сэнсе – выключна як «успаминаў».

У адносінах да класіфікацыі мемуарнай літаратуры азінага пункту гледжання не існуе. Найбольш агульным уяўляецца падыход у адпаведнасці з формай узнікнення і фіксацыі на наступныя віды:

1.Успаміны – калі аўтар праз пэўны (значны) прамежак часу пасля адбыўшыхся падзей расказвае аб іх альбо аб усім сваім жыцці. Тут можа ўзнікнуць цэлы шэраг падвідаў: аўтабіяграфіі, жыццеапісанні і г.д. Самае істотнае ў дадзеным выпадку, што ўспаміны пішуцца самім мемуарыстам, г.зн. для даследчыка відавочны аўтар апавядання.

Дадзены тып крыніцы фарміруецца праз пэўны (звычайна значны) час пасля адбыўшыяхся падзей. Гэта спрыяе страце некаторых дэталяў у памяці і, наадварот, фарміраванню больш цэласнай карціны адбыўшагася. Аўтар ужо ведае, чым завяршылася падзея, і можа па іншаму інтэпрэціраваць сваю першапачатковаю пазіцыю і ролю ў ёй. Таму патрабуецца вывучэнне абставін жыцця і дзейнасці аўтара не толькі ад нараджэння да апісваемых падзей, але і перыяда ад здзяйснення да стварэння помніка. Гэта абсалютна не залежыць, якім спосабам фіксіруецца інфармацыя(за выключэннем момантаў тэхнічнага характару): магнітная лента альбо пісьмовы тэкст.

  1. Літаратурны запіс успамінаў узнікае тады, калі мемуарыст звяртаецца па дапамогу літаратара, і апошні надае ўспамінам літаратурную форму, нічога не скажаючы ў тэксце і не ўносячы ў яго ніякіх «упрыгожванняў». Найбольш складаны момант у гэтым выпадку – устанаўленне ступені сааўтарства. Калі ступень умяшальніцтва так вяліка, што скажаецца змест успамінаў, мы ўжо маем справу з літаратурным творам.

3. Стэнаграфічны (пратакольны) запіс успамінаў. Гэты від звычайна ўзнікае па ініцыятыве архіваў, інстытутаў, камісій, музеяў, якія зацікаўлены ў зборы і захаванні мемуарных крыніц. Аднак фіксацыя можа адбывацца і на аснове дыктафона. Апошняе зараз вельмі распаўсюджана. Сфарміраваўся цэлы накірунак – oral history (вусная гісторыя). Саме істотнае ў дадзеным відзе мемуараў – не форма іх фіксацыі, а ступень умяшальніцтва асобы, якая вядзе размову (апытанне). Апытанне можа праводзіцца як на аснове анкеты, так і ў адвольнай форме. У любым выпадку канва ўспамінаў складвыаецца не самаст ойна, а пад уздзеяннем пытанняў.

Фарміруючыся ў выглядзе стэнаграмы, успаміны набываюць форму мемуараў толькі пасла расшыфроўкі, выпраўлення і подпісу іх аўтарам. Па сваім

Стылі яны захоўваюць шарахаватасці размоўнай мовы (паўтаральнасць, непаслядоўнасць выкладання т.зв. словы «пустазелле»). Пры фоназапісу ўзнікаюць паўзы, розныя інтанацыі, эмацыянальныя апавяданні.

4. Дзённікі як від мемуарных твораў узнікаюць тады, калі сучаснік тых падзей апавядае аб падзеях, людзях, пачуццях і г.д. дзень за днём, на працягу ўсяго свайго жыцця альбо пэўнага перыяду. Звычайна дзённікі пішуцца па асабістай ініцыятыве аўтара, і аўтары апавядаюць аб перажытым з пазіцый таго ж часу. Калі ўспамінам уласцівы рэтраспектыўны погляд на падзеі, то аўтар дзённіка яшчэ знаходзіцца пад пэўным эмацыянальным уздзеяннем ад падзеі, не можа ўзняцца да асэнсавання яе цалкам, адлюстроўваючы толькі асобныя бакі рэчаіснасці. Нярэдка даследчыку прыходзіцца вывучаць вялікую колькасць дэталяў, каб за імі выявіць сутнасць адбываўшагася.

Але ж чыстых відаў мемуараў амаль не існуе. Так, даволі часта аўтар успамінаў звяртаецца да асобных запісаў мінулых гадоў (дзённікаў). Афіцыйныя асобы імкнуцца выкарыстаць рознага роду дакументы каб пацвердзіць свае запісы і г.д. У такім выпадку мемуарныя творы набываюць пэўны сінтэтычны характар, каштоўны па зместу, па інфармацыі, але складаны для аналізу крыніцы.

Такога роду сінтэтычны характар даволі часта сустракаецца ў запісках падарожнікаў, якія вызначают як асобы жанр гісторыка-літаратурных твораў. Сапраўды, літаратуры падарожжаў заўсёды належала істотнае роля ў працэсе знаёмства аднаго народа з другім. Назіранні падрожніка – гэта, як правіла, свежы погляд з боку, з боку іншай культуры, іншых традыцый і каштоўнасцей. І ўсё ж існуе характэрная рыса, якая дазваляе аднесці сведчанні падарожнікаў да мемуарных твораў, бо яны таксама перш за ўсё засноўваліся на памяці і фіксаваліся пераважна ў выглядзе дзённікавых запісаў альбо ўспамінаў (а таксама іх спалучэнні).

Натуральна, пры вывучэнні мемуараў неабходна браць пад увагу не толькі відавыя асаблівасці, але і канкрэтныя часовыя і лакальныя ўмовы іх фарміравання. Мемуарныя творы не ўзніклі на пустым месцы. У Заходняй Еўропе, у Рэчы Паспалітай гэты жанр фарміраваўся на аснове хранікальнага. Па гісторыі Вялікага княства Літоўскага выдзеляецца такі этап развіцця мемуараў, як гісторыка-мемуарная літаратура. У Расійскай дзяржаве вялікі ўплыў акзала таксама жыційная літаратура.

Па свайму паходжанні мемуары блізкі да такіх відаў апавядальных крыніц, як эссе (думка па адвольна выбранай альбо грамадскай праблеме), да эпісталярнай (матэрыялы перапіскі) і мастацкай літаратуры. Даволі часта ўсё гэта прыводзіць да таго, што даследчыкі аб'ядноўваюць усе вышэйназваныя віды пад агульнай назвай – крыніцы асабістага паходжання.