Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычн....doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
248.32 Кб
Скачать

2. Апавядальныя крыніцы

2.1. Летапісы і хронікі

Летапісамі трыдыцыйна называюць гістарычныя сачыненні, у якіх падзеі размяшчаюцца пад пэўнымі гадамі. У розных народаў ужо назва такой формы гісторыка-літаратурных твораў змяшчае ўяўленне аб пагадовым асвятленні падзей: усходнеславянская (руская) – «летапісанне» (па «летам»), польская – «рочник» (ад «рок» - год); у рымлян і раманскіх народаў – «аналы» (ад «annus» – год). Прыкладна з XVI ст. на ўсходнеславянскіх землях пры захаванні цалкам пагадовай сеткі ўсё большае значэнне стаў набываць сюжэт гістарычнага апавядання. Гэта зрэдку прымушала летапісца адступаць ад запісу па гадах, што вяло да пераўтварэння летапісу ў хроніку (ад грэч. «chronikos» - адносячыйся да часу).

Да нашага часу сфарміраваўся цэлы накірунак – летапісазнаўства. Пачынаючы з работы А.А.Шахматава, кожны летапісны звод прынята разглядаць як самастойны цэльны літаратурны твор, які мае выразную структуру, задумку и идэйную накіраванасць. Аднак летапісы маюць складаны састаў. Першыя летапісы да нашага часу не захаваліся. Тое, з чым сёння працуе даследчык, - гэта летапісныя зводы: гісторыка-літаратурныя творы, створаныя на аснове папярэдніх тэкстаў. Летапісныя зводы дайшлі да нас дзякуючы таму, што шмат разоў перапісваліся (спісваліся – адсюль «спісы»). Больш познія летапісныя зводы не толькі з'яўляюцца спісамі папярэдніх, але змяшчаюць і дадатковыя гістарычныя звесткі. Супастаўленне розных спісаў дазваляе вызначыць пратограф – першапачпатковы арыгінал, з якога яны спісваліся. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што ў летапісную канву ўключаліся не толькі запісы па гадах, але і міжнародныя дагаворы (напрыклад, Русі з Візантыяй у “Аповесуі мінулых гадоў”), агіяграфічныя творы, міфы і легенды і г.д.

Работа з летапісамі пачынаецца з чытання і параўнання ўсіх спісаў дадзенай рэдакцыі. Выдатны расійскі літаруразнавец і лінгвіст А.А.Шахматаў распрацаваў т.н. гісторыка-параўнальны метад вывучэння летапісаў, сутнасць якога ў выяўленні агульных месцаў і розначытанняў, а таксама вызначэнне характару і прычын дадзеных розначытанняў. Нярэдка пад уплывам зменаў палітычных альбо іншых абставін тэкст летапісу свядома перапрацоўваўся. Так узніклі новыя рэдакцыі летапісных зводаў. Калі ж у асобны летапісны звод злучаліся розныя рэдакцыі, то ўзнікаў новы летапісны поммнік.

Летапісы, аналы, рочнікі фарміраваліся пераважна ў манастырах. Там жа захоўваліся і перапісваліся тэксты. Таму большасць летапісных помнікаў носяць назвы тых манастыроў і кафедральных сабораў, у якіх яны ствараліся.

Этапы.Росквіт заходнееўрапейскай аналістыкі адносіцца да VIII-X стст., калі аналы складаліся пры каралеўскім двары. Да гэтагаж часу адносіцца зараджэнне летапісання на ўсходнеславянскіх землях (Русі). Кульмінацыяй летапісання ў Кіеўскай Русі з’явілася стварэнне «Аповесці мінулых гадоў» (другое дзесяціголлзе ХІІ ст.).

У XII-XIII стст. летапісы ў Заходняй Еўропе пачынаюць выцясняцца хронікамі, складанне якіх пераходзіць ад манахаў да свецкіх асоб. У хроніках, у адрозненне ад аналаў, даецца матэрыял не толькі мясцовага, але і еўрапейскага маштаба, з частымі адступленнямі ад храналагічнай паслядоўнасці. Храністы XII-XV стст., якія валодалі вялікім кругаглядам і паінфармаванасцю, у параўнанні з іх папярэднікамі-аналістамі, не толькі рэгістравалі факты, але і намагаліся даць ім уласную інтэпрэтацыю.

З сярэдзіны XIV ст., калі ў Заходняй Еўропе хронікі як тып гістарычнай крыніцы паступова страчваюць сваю актуальнасць, у Вялікім княстве Літоўскім яны толькі пачынаюць фарміравацца (смаленская хроніка). Найбольш вядомай у свеце стала створаная тут «Хроніка Быхаўца», цікавая як па зместу, так і па сваёй форме (кароткія аповяды з падзагалоўкамі).

Своеасаблівасць летапісання ва Усходняй Еўропе маецца яшчэ і ў працяглым панаванні «агульнарускай» ідэі, носьбітам якой выступаў агульнарускі мітрапаліт. Гэта спрыяла фарміраванню агульнарускага летапісання, якое знайшло адлюстраванне ў розных княствах, якія прэтэндавалі на ролю аб’яднаўцы Русі (перш за ўсё, Маскоўскім і Вялікім княстве Літоўскім). Таму вывучэнне летапісных помнікаў XIV – першай паловы XV ст. магчыма толькі пры ўліку месца ў сістэме агульнарускага летапісання.

З канца XV ст. агульнарускае летапісанне набывае афіцыйны характар (пры маскоўскім вялікакняскім двары). Агульнаруская ж частка беларуска-літоўскага летапісання ў наступных зводах знікае, а права на рускія землі вызначаецца «правам мяча» (канцэпцыяй заваёўніка).