Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 3. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычн....doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
248.32 Кб
Скачать

2. Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.

Сістэматызацыя - гэта падзел усіх крыніц на групы на падставе знешніх характарыстык крыніцы. Пры гэтым могуць быць выбраны наступныя прынцьты сістэматызацыі:

храналагічны, які ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы: антычныя, сярэдневяковыя, новай і навейшай гісторыі; дробныя: па гісторыі другой сусветнай вайны, пасляваеннага дзесяцігоддзя і г. д. );

рэгіянальны прынцып (па гісторыі Прыбалтыкі, усходнеславянскіх зямель, Усходняй Еўропы);

этнічны ( па гісторыі Расіі, Украіны, Беларусі, татар, цыган і г. д. );

праблемны (напрыклад, па пытанню адмены прыгоннага права ў Беларусі і інш. );

персанальны (крыніцы, якія з'явіліся ў выніку і ў час праўлення Вітаўта, Пятра I і г. д. ).

Найбольшае распаўсюджанне атрымала сістэматызацыя па храналагічнаму і рэгіянальнаму прынцыпам - крыніцы гісторыі Беларусі (Расіі, Прыбалтыкі і інш. ) новага і навейшага часу.

3.Пісьмовыя крыніцьк іх роля ў вывучэнні гісторыі. Класіфікацыя пісьмовых крыніц.

У XIX - пачатку XX ст. пісьмовыя крыніцы дзяліліся на "рэшткі" і "паданні". Недахоп гэтай класіфікацыі з'яўляецца ў тым, што парываецца адзінства аб'ектыўнага і суб'ектыўнага ў крыніцы, што выклікала крытыку з боку савецкіх гісторыкаў. Л. М. Пушкароў дзяліў пісьмовыя крыніцы на два рода. актавыя і апавядальныя.

Актавыя (дакументальныя) крыніцы выкліканы да жыцця неабходнасцю зафіксаваць, адлюстраваць нейкія з'явы, факты мінулага і з'яўляюцца іх часткаю ("рэшткамі"). Яны не ствараліся спецыяльна для перадачы інфармацыі і выклікаюць большы давер у даследчыкаў. Аднак, з'яўляючыся толькі часткаю факта, яны ўсёж-такі не перадаюць яго ва ўсёй паўнаце і патрабуюць безумоўнай праверкі і дапаўнення іх інфармацыі.

Апавядальныя крыніцы адрозніваюцца ад дакументальных тым, што даюць паслядоўнае выкладанне падзей і дазваляюць растлумачыць узаемасувязі вывучаемых з'яў з іншымі з'явамі таго ж часу. З'яўляючыся "паданнямі", яны ствараліся пераважна для перадачы інфармацыі, якая падвяргалася, безумоўна, больш істотнаму скажэнню.

Абодва адзначаных рода пісьмовых крыніц падзяляюць на віды. Від -гістарычна склаўшыйся комплекс пісьмовых крыніц для якіх характэрны падабенства іх структуры і зместу. У працэсе іх эвалюцыі асобныя віды зніклі, іх месца занялі іншыя (напрыклад, летапісы замяніла гісторыка-мемуарная літаратура і г. д. ). На думку Л. М. Пушкарова, існуюць такія віды пісьмовых крыніц: картаграфічныя, статыстычныя, актавыя, канцылярскія, асабістыя, мастацкія, гістарычныя і навуковыя. У падручніку РДГУ 1998 г. (Даннлевскнй И. Н. и др. Источниковедение: теория, история, метод. Источники российской истории: Учебное пособие. М., 1998, 2000, замацоўваецца той падзел, які даўно прысутнічае ў рэальных класіфікацыях гісторыкаў:

Дакументальныя крыніцы:

Дакументы заканадаўства (помнікі права);

Актавыя крыніцы (дагаворнага характару);

Матэрыялы справаводства (у выніку дзейнасці канцылярыі і іншых устаноў па сіварэнні дакументаў);

Статыстычныя матэрыялы (якія выраслі з масіву справаводства як рэалізацыя зваротнай сувязі ў кіраванні). У якасці падвіду сюды адносяцца: эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя апісанні, а таксама матэрыялы фіскальнага ўліку, якія часта набываюць характэрныя рысы масавых крыніц.

Апавядальныя крыніцы:

Летатсы і хронікі.

Мемуарная літаратура і эпісталярныя крыніцы Многія мемуарныя творы зараджаліся ў эпісталярнай форме; цесную сувязь паміж гэтымі падвідамі можна прасачыць на працягу XX ст. У падручніку РДГУ ім дадзена агульная назва: крыніцы асабістага паходжання.

Літаратурныя і публіцыстычныя творы (у тым ліку перакладная і агіаграфічная літаратура) - іх збліжае імкненне аўтара ў той ці іншай ступені ўздзейнічаць на чытача, абгрунтаваць свой пункт гледжання, сваю думку, выкарыстоўваючы значны адыход ад рэчаіснасці, і г. д.;

Перыядычны друк разглядаецца як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц, бо акрамя відаў, характэрных для сваіх развітых форм (аналітычны жанр: карэспандэнцыі, артыкулы, рэцэнзіі; мастацка-публіцыстычны: нарысы, фельетоны, памфлеты), перыёдыка змяшчае і заканадаўчыя дакументы, і мемуарныя творы і г. д.