- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Гласарый
Агульнаўсходнеславянскі перыяд — этап утварэння беларускай мовы з VI ст. па ХІ ст.
Беларусізацыя — афіцыйная палітыка Кампартыі і ўрада БССР у 1920 — пачатку 1930-х гг., накіраваная на заканадаўчае замацаванне за беларускай мовай функцый дзяржаўнай мовы.
Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» — прыняты на XIV сесіі Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання 26 студзеня 1990 г. прававы дакумент аб статусе беларускай мовы як дзяржаўнай мовы.
Перыяд сучаснай беларускай мовы — перыяд развіцця беларускай мовы з ХІХ ст. і да нашых дзён.
Праславянскі перыяд — перыяд, калі з індаеўрапейскай мовы вылучылася праславянская мова ( з ІІІ тыс. да н. э. па VI ст. н. э. ).
Старабеларускі перыяд — першы этап развіцця беларускай мовы (з ХІІ па ХVIII стст.).
Пытанні для самападрыхтоўкі
-
Якая падзея паўплывала на пашырэнне пісьменства ў нашым краі?
-
На якой мове былі напісаны кнігі, што пачалі пранікаць на нашыя землі ў Х ст.?
-
Калі і кім была створана славянская азбука?
-
Якую ролю адыгрывала беларуская мова ў Вялікім княстве Літоўскім?
-
Які перыяд старажытнабеларускага пісьменства ўвайшоў у гісторыю культуры пад назвай «залаты век»? Абгрунтуйце вашу думку.
-
Што вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян?
-
Назавіце помнікі пісьменства на старажытнабеларускай мове, якія захаваліся да нашых часоў.
-
Якія гістарычныя падзеі прывялі да заняпаду старабеларускай мовы? Як гэта паўплывала на духоўную культуру Беларусі?
-
Назавіце творы, якія паклалі пачатак новай беларускай (нацыянальнай) літаратурнай мове.
-
Ахарактарызуйце агульны стан беларускай літаратурнай мовы ў канцы ХІХ ст.
-
Якія перыядычныя выданні пачатку ХХ ст. вы ведаеце?
-
Кім і калі былі зроблены першыя спробы кадыфікаваць арфаграфічныя і граматычныя нормы беларускай мовы?
-
Якія грамадскія функцыі выконвала беларуская мова ў 20-я гады ХХ ст.?
-
Чым было выклікана правядзенне Акадэмічнай канферэнцыі? Калі яна праводзілася і якія пытанні разглядала?
-
Калі былі прыняты «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», якімі мы карыстаемся і сёння?
-
Якія падзеі 80—90-х гг. абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы?
-
Калі быў прыняты закон «Аб мовах у Беларускай ССР»?
Трэнінг уменняў
Заданне 1. Прачытайце тэкст і складзіце пытанні да яго. Дайце агульную характарыстыку тэксту (тып маўлення, стыль, тэма, ідэя, сродкі ўнутранай арганізацыі).
* На працягу апошняга тысячагоддзя славянскія мовы развіваліся ў розных умовах. Тым не менш і сёння здзіўляе незвычайная блізкасць гэтых моў у лексічным складзе і структуры слова, у агульнасці каранёў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый. Усё гэта водгалас старажытных сувязей, былой блізкасці продкаў славян. Але ж праславянская мова, зразумела, не была аднастайнай на ўсёй тэрыторыі, відавочна, яна мела дыялектныя адрозненні. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: якое месца займалі продкі беларусаў у межах праславянскай моўнай прасторы? Адназначнага адказу пакуль няма. Аднак большасць вучоных лічыць, што мова продкаў беларусаў пэўны час займала цэнтральнае становішча ў славянскім свеце. Сведчанне таму — шматлікія рысы, якія звязваюць яе, з аднаго боку, з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі (напрыклад, на фанетычным узроўні: поўнагалоссе (ва ўсіх усходнеславянскіх мовах), аканне (у беларускай і рускай мовах), а з другога — з мовамі заходніх славян, разам з якімі зведала яна такія агульныя моўныя працэсы, як дзеканне, цеканне, страту мяккага [р’], падаўжэнне зычных і інш. Многа агульнага ў лексіцы, граматыцы мае беларуская мова з мовамі паўднёвых славян.
Стан вывучэння беларуска-іншаславянскіх сувязей старажытнай пары не дае магчымасці канчаткова вызначыць месца «прабеларусаў» у праславянскай моўнай прасторы, але верагодна, што яно знаходзілася хутчэй за ўсё ў цэнтры, чым на перыферыі (Л. І. Сямешка).
Заданне 2. Параўнайце ўрыўкі з беларускіх твораў розных гістарычных часоў. Вызначце ў іх найбольш істотныя адрозненні (у правапісе, граматычных формах, ужыванні слоў) у параўнанні з сучаснымі нормамі літаратурнай мовы.
* 1. Иже пребывши неколика время в монастыри, и потом испроси тогда сущаго епископа, нарицаемого Илья, правящаго стол святыя Софеи в Полотсте, дабы ей повелел ту пребыти — во церкви святыя Софии и каменныя, в голубници. И повелел ей да пребывает. И ту, въшедши, нача книгы писати своими руками. И наем емлюще требующем даяше... (Жыціе Ефрасінні Полацкай).
2. ...Того же року 88, от семое суботы аж до Рожства Христова, велми великая была непогода и неуставичность. В лете дожду не было, а у восень снегу не было, толко ветры а дожды. У восень о святом Покрове велми поводок великий был, аж по лугам пошла, праве яко на весне велика была. А до Рожства Христова у Днепра вода прибывала и з берегов выливалася (Баркулабаўская хроніка).
3. Дзецюкі! Жывучы пад рондам маскоўскім, кожны ведае, што ён нас абдзірае і глуміць; но мала хто добра падумаў, чы можна ад яго спадзявацца чаго для нас альбо для дзяцей нашых. Я, дзецюкі, лепш знаючы ад вас, напісаў пісьмо, каб не маглі туманіць розуму вашага. Для таго чытайце з увагаю, а як перачытаеце, давайце да другой вёскі («Мужыцкая праўда», К. Каліноўскі).
Заданне 3. Вызначце адметныя асаблівасці старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы ў наступных словах:
* Выживати, семъ, жывот, вжо, тры, аржаный, довгий, илжывый, ильвица, кровъ — крыви, крычати, крывда, иншы, голубъ, веселле, блескъ — блищати, иржа, гром — грымети, сыпъ, церковъ, даканаець, восень, прышовъ, имгла, глотка — глытати, дзюравый, дзякло.
Заданне 4. Пазнаёмцеся з прыказкамі і прымаўкамі, напісанымі паводле граматыкі Б. Тарашкевіча. Вызначце характэрныя рысы беларускага правапісу, што існаваў да арфаграфічнай рэформы 1933 г.
* Няма тае хаткі, каб ня было звадкі. Адвага не зьнявага. Ад цяплосьці не баляць косьці. Распусьціўся, як старэцкая пуга. На сваім сьметніку і певень сьмелы. Цярпеньнем і працай горы пераносяць. За баляваньнем ходзіць галадаваньне.
Заданне 5. Прачытайце наступныя словы і адзначце асаблівасці беларускай мовы ў першых лексікаграфічных працах.
* Агаткі ж. мн. — кошачьи лапки (бот. Antennaria L); аднавок м. — циклоп (зоол. Cyclops). ЗТ. і інш.), арцабы м. мн. (устарелое) — шашки; асэсар м. (устар.слово) — заседатель; зрада ж. — (ст-рус. ізрада) — измена), бабусенька ж. — ласк. аб бабуся; Багданчук м. — уменш. от Багдан; даражэнькі — ласкат. от дарагі; грыбы м. мн. — губы (насмешливо); капцан м. — аборванец (бран.); коламаз м. — намазывающий колеса (унич.) (М. Байкоў, С. Некрашэвіч. Расійска-беларускі слоўнік. Мн., 1928).
Заданне 6 *. Складзіце падрабязны план адказу на пытанне «Беларуская мова як дзяржаўная ў Вялікім княстве Літоўскім».
Заданне 7 *. Раскажыце, якія этапы перадгісторыі і гісторыі беларускай мовы звязаны з датамі: ІІІ—І тысячагоддзі да н. э., VI—VIII стст., IX—XII стст., XIV—XVI стст., XIX—XX ст.?
Заданне 8 *. Падрыхтуйце паведамленне на адну з прапанаваных тэм.
-
Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.
-
«Катэхізіс» С. Буднага — першая беларуская кніга.
-
Кастусь Каліноўскі — змагар за Бацькаўшчыну.
-
Мікола Гусоўскі і яго паэма «Песня пра зубра».
-
Тадэвуш Касцюшка — выдатны палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.
-
Мітрафан Доўнар-Запольскі — бацька беларускай гістарычнай навукі.
-
Яўхім Карскі — бацька беларускай філалогіі.
-
Вацлаў Ластоўскі — выдатны палітычны і культурны дзеяч.
-
«Залаты век» у гісторыі беларускай дзяржавы.
-
Славутыя жанчыны Беларусі.
-
Крыж Еўфрасінні Полацкай — выдатны помнік старажытнага мастацтва.
-
Прадвеснік Адраджэння: Францішак Багушэвіч.
-
Адам Міцкевіч — славуты паэт, вялікі сын нашага народа.
-
Слуцкія паясы.