- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
Важны крытэрый ацэнкі зместу выступлення — выразнасць і тэхніка маўлення дакладчыка.
Складаемыя тэхнікі маўлення паказаны ў табліцы 2.
Табліца 2 — Крытэрыі ацэнкі маўлення прамоўцы
Складаемыя тэхнікі маўлення |
Крытэрый |
|
станоўчы |
адмоўны |
|
Дыкцыя |
Выразнае вымаўленне гукаў і слоў |
Дэфекты маўлення, «глытанне» гукаў і складоў і інш. |
Тэмп |
1) Нармальны: 120 слоў у мінуту; 2) уменне замаруджваць ці паскараць тэмп пры неабходнасці |
1) Тэмп вельмі хуткі ці вельмі марудны; 2) аднолькавы тэмп на працягу ўсяго выступлення |
Інтанацыя |
Меладычная разнастайнасць маўлення; неабходныя лагічныя акцэнты і паўзы |
Меладычная аднастайнасць; непрадбачаныя зацягнутыя паўзы |
Голас |
1) Уменне павышаць ці паніжаць тон; 2) дастаткова ўпэўнены голас; 3) прыемны голас |
1) Манатонны голас; 2) ціхі, няўпэўнены голас; 3) непрыемны голас («крыклівы», «хрыплы» і г. д.) |
Дыкцыя (ад лац. dictio — «вымаўленне») — гэта вымаўленне гукаў. Існуе цэлы шэраг спецыяльных практыкаванняў, якія фарміруюць выразную дыкцыю: вымаўленне ў розным тэмпе хуткагаворак, спецыяльная тэхніка дыхання.
Па тым, як чалавек гаворыць — увасабляе ў жывым слове думкі і пачуцці, — можна вызначыць узровень яго культуры і педагагічнага майстэрства. Вусная мова настаўніка павінна адрознівацца ад бытавой, вызначацца спецыяльнай выразнасцю, адпавядаць нормам літаратурнай мовы.
Мова чалавека можа быць правільная — выразная, чыстая, зразумелая, а таксама няправільная, г. зн. такая, якая мае пэўныя недахопы. Моўныя недахопы даволі разнастайныя. Яны залежаць ад стану цэнтральнай нервовай сістэмы, ад будовы языка, губ, паднябення, сківіц, насаглоткі і падзяляюцца на арганічныя, што звязаны з фізіялагічнымі парушэннямі моўных органаў, і неарганічныя, якія ўзнікаюць з-за механічнага пераймання чужых недахопаў або нядбайнага выхавання вуснай мовы.
Тэмп (ад лац. tempus — «час») — гэта хуткасць маўлення, той час, за які вымаўляецца тэкст. Нармальны тэмп маўлення — 120 слоў у мінуту. Гэта значыць, што адна старонка камп’ютарнага тэксту, надрукаванага праз 1,5 інтэрвала, павіна чытацца за 2—2,5 мінуты.
Важна мяняць тэмп маўлення: калі патрабуецца нешта падкрэсліць, выдзеліць, зрабіць акцэнт, тэмп неабходна замарудзіць; калі паведамленне вымаўляецца з пад’ёмам, унутраным пафасам, тэмп можна паскорыць.
Інтанацыя (ад лац. intonare — «гучна вымаўляць») — важны сэнсаваадрознівальны сродак маўлення.
З дапамогай інтанацыі выражаюцца асноўныя камунікатыўныя значэнні: сцвярджэнне, пытанне, пабуджэнне.
Прамоўца павінен валодаць інтанацыяй: рабіць лагічныя акцэнты, павышаць і паніжаць тон, надаваць маўленню меладычную разнастайансць, а таксама рабіць неабходныя паўзы. Інтанацыя цесна звязана з індывідуальнымі галасавымі характарыстыкамі.
Голас — гэта індывідуальная характарыстыка чалавека. Голас мае акустычныя характарыстыкі, прамоўца павінен валодаць сваім голасам:
1) гаварыць дастаткова гучна для таго, каб яго было добра чуваць;
2) мяняць сілу гука («гучна» — «ціха») для стварэння асаблівага сцэнічнага эфекту маўлення;
3) голас павінен быць прыемным (не крыклівым, не сіплым, без кашлю і інш.).
Распрацоўка моўнага голасу з’яўляецца адзіным псіхафізіялагічным працэсам, які складаецца з трэніроўкі дыхання, выпраўлення недахопаў дыкцыі і развіцця голасу для авалодання мастацтвам жывога вуснага слова. Перш чым займацца трэніроўкай голасу, неабходна пазнаёміцца з працэсам гукаўтварэння, з будовай моўнага апарату, з якасцямі і ўласцівасцямі моўнага голасу.
Тэмбр — афарбоўка голасу, якую яму надаюць абертоны. Неаднолькавае гучанне мовы ў розных людзей залежыць ад многіх асаблівасцей: ад вышыні, на якой гаворыць чалавек, ад мелодыкі мовы, яе тэмпу, багацця інтанацый і індывідуальных якасцей артыкуляцыі, ад дынамічных адрозненняў.
Сіла гуку ў значнай ступені залежыць ад актыўнасці работы органаў моўнага апарату. Чым з большым напорам выдыхаецца паветра праз галасавую шчыліну, тым большую сілу набывае гук.
Палётнасць (пасыл) гуку — здольнаспь голасу распаўсюджвацца на пэўную адлегласць. Правільны пасыл гуку забяспечвае добрую чутнасць нават пры невялікай сіле голасу. Кожнаму, хто выступае публічна, неабходна навучыцца інтуітыўна вымяраць адлегласць, на якой знаходзіцца субяседнік або слухач, і ў залежнасці ад гэтага рэгуляваць актыўнасць пасылу.
Дыяпазон — аб’ём голасу, які вызначаецца інтэрвалам паміж даступнымі яму самым нізкім і самым высокім гукамі. Звычайна дыяпазон моўнага голасу складае адну-паўтары актавы. Асноўная нагрузка выпадае на сярэднія ноты моўнага голасу, якімі чалавек часцей карыстаецца ў размове, пры чытанні ўголас.
Голас, тон, уся сукупнасць падобных сродкаў павінны сведчыць пра праўдзівасць думак і пачуццяў прамоўцы. Вось чаму трэба пастаянна трэніраваць свой голас, часцей чытаць уголас тое, што напісана, і выконваць правілы, якія раяць дасведчаныя аратары:
-
прыстасоўвайце голас да тых абставін, дзе адбудуцца ўзаемаадносіны;
-
часцей рабіць паўзы: на пачатку прамовы — каб сабрацца з думкамі і настроіць аўдыторыю на слуханне; у сярэдзіне прамовы і ў працэсе яе вымаўлення — для абмежавання частак выкладу думкі, для арганізацыі слухачоў і засяроджвання іх увагі;
-
павышайце голас, калі пытаецеся, і паніжайце яго тады, калі хочаце кагосьці пераканаць або адказа на пытанне [4, с.79—81].