Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя

Граматычныя нормы (марфалагічныя і сінтаксічныя) вызначаюць ужыванне формаў слоў (лесу, снегу, ветру, але: вучня, аленя, сшытка) і асаблівасці спалучэння слоў у словазлучэннях (двух чалавек, але: дзвюх жанчын; даруйце мне, хадзіла ў суніцы, а не даруйце мяне, хадзіла за суніцамі).

Марфалагічныя нормы — гістарычна прынятыя ў моўнай супольнасці варыянты граматычных норм слова і мадэлі ўтварэння новых слоў.

Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з’яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы. Так, для беларускай літаратурнай мовы ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў вызначаюцца правілы вымаўлення (напісання) ці канчатак -а, ці канчатак -у (у прыватнасці канчатак -а характэрны для канкрэтных назоўнікаў тыпу стала, дуба, алоўка і інш., а таксама назваў жывых істот, найменняў устаноў, прамежкаў часу, адзінак вымярэння і інш., а канчатак -у для абстрактных назоўнікаў тыпу розуму, характару, ідэалу і інш., а таксама для найменняў рэчываў, месца, памеру, навуковых тэорый і інш.

Сінтаксічныя нормы — гэта нормы, якія рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з характэрных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Напрыклад, у беларускай мове дзеяслоў дзякаваць спалучаецца з субстантывамі ў давальным склоне (дзякаваць сябру, дзякаваць дзяўчыне і інш.), у той час як рускі адпаведнік благодарить — з назоўнікамі ў вінавальным склоне. Безасабовыя пасіўныя канструкцыі характэрны ў беларускай літаратурнай мове для неадушаўлёных назоўнікаў (параўнайце: Ветрам зваліла альху і да т.п.), але не характэрны для адушаўлёных прадметаў (параўнайце: няправільна Лесніком зваліла альху і інш.).

Нормы літаратурнай мовы грунтуюцца на заканамернасцях развіцця роднай мовы. Яны забяспечваюць яе адзінства і строга ахоўваюцца грамадствам. Нормы напісання (арфаграфічныя) узаконьваюцца ўрада-вымі пастановамі. Нормы літаратурнай мовы адзіныя і абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай. Адзінства іх робіць літара-турную мову даступнай і зразумелай для ўсяго народа [3, с. 74—76].

Гласарый

Арфаграфічныя нормы — выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання слова ці яго часткі, што адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі.

Арфаэпічныя нормы — захаванне патрабаванняў літаратурнага вымаўлення носьбітамі беларускай літаратурнай мовы.

Лексічныя нормы — правільны выбар слова і яго ўжыванне ў агульнавядомым значэнні і ў агульнапрынятых спалучэннях.

Марфалагічныя нормы — гістарычна прынятыя ў моўнай супольнасці варыянты граматычных норм слова і мадэлі ўтварэння новых слоў.

Сінтаксічныя нормы — гэта нормы, якія рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з характэрных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]