- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Гласарый
Выказнік — граматычна залежны ад дзейніка член сказа, які абазначае дзеянне, стан ці прымету прадмета, названага дзейнікам.
Дзейнік — галоўны член сказа, які звычайна выражаецца назоўнікам ці займеннікам у форме назоўнага склону і паясняецца выказнікам.
Словазлучэнне — свабоднае сэнсавае і фармальнае аб’яднанне двух і больш паўназначных слоў.
Пытанні для самападрыхтоўкі
-
Што такое словазлучэнне? Назавіце тыпы словазлучэнняў.
-
Якія асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове вы можаце назваць?
-
Якімі правіламі патрэбна карыстацца пры каардынацыі дзейніка і выказніка?
Трэнінг уменняў
Заданне 1*. Дапасаваць да лічэбнікаў словазлучэнні. Лічбы замяніць словамі.
5 (пасаджанае дрэва), 3 (цёплы дзень), 4 (вялікі стол), 2 (скошаны луг), 3 (новае вядро), 6 (зялёны куст), 2 (пахучая кветка), 4 (старэйшая дачка), 2 (свежая газета), 4 (кволая вішанька), 5 (энцыклапедычны слоўнік), 2 (закаханыя дзяўчыны), 3 (дарослы сын), 7 (новы падручнік), 3 (вялікі дом).
Заданне 2 *. Утварыць словазлучэнні «дзеяслоў + займеннік», выкарыстоўваючы, дзе патрэбна, неабходныя прыназоўнікі.
Думаць (ты), любавацца (ён), дзякаваць (яна), цешыцца (яна), расказаць (яно), падысці (яна), патрабаваць (яны), ажаніцца (ён), ехаць (ты), прабачыць (я), пісаць (яна), сябраваць (мы), смяяцца (вы), дараваць (я), насміхацца (яна), сумаваць (ён).
Заданне 3 *. Выпішыце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дзеяслоўным кіраванні. Выпраўце памылкі.
Дзякаваць настаўнікам, хворы грыпам, дараваць сябра, спазніцца з-за надвор’я, кпіць з суседа, крычаць ва ўвесь голас, ажаніцца на аднакурсніцы, прабірацца праз гушчар, жартаваць над сяброўкай, аддзячыць дэлегатаў, клапаціцца аб бацьках, старэйшы за сястру, сумаваць аб восені, пісаць па адрасу, прыняць ва ўвагу.
Заданне 4 *. Адзначце правільны варыянт перакладу словазлучэнняў на беларускую мову.
1. а) пасмяяцца з малога; |
б) насмяяцца над малым; |
2. а) дзякаваць сястру; |
б) дзякаваць сястры; |
3. а) думаць пра будучыню; |
б) думаць аб будучыні; |
4. а) сумаваў аб родных; |
б) сумаваў па родных; |
5. а) кіламетраў за пяць ад калгаса; |
б) у пяці кіламетрах ад калгаса; |
6. а) падобны на бацьку; |
б) падобны да бацькі; |
7. а) загадчык бібліятэкі; |
б) загадчык бібліятэкай; |
8. а) даражэй усяго; |
б) даражэй за ўсё; |
9. а) будынак на пяць паверхаў; |
б) будынак у пяць паверхаў; |
10. а) сустракацца ў выхадныя дні; |
б) сустракацца па выхадных днях. |
Заданне 5 *. Знайдзіце памылкі ў кіраванні і дапасаванні і, выправіўшы іх, запішыце сказы.
1. Узяўшы рэцэпт, Саша падзякавала цётку Марылю. 2. Міколка смялейшы ўсіх у двары. 3. Над крутым берагам Дняпра стаяць тры дубы высокіх. 4. Васіля жанілі на Кацярыне. 5. Малую Аленку паслалі да суседзяў за бацькам. 6. Дзякуем вас за ўдзел у нашай канферэнцыі. 7. Маці доўга хварэла грыпам. 8. Бярозка вырасла вышэй таго гумна. 9. Вы мяне прабачце, што да гэтага часу не зайшоў да вас. 10. У 10 кіламетрах ад горада здарылася аварыя. 11. Наша вялікае дзякуй паэту за такі цудоўны пераклад твора. 12. І заўсёды гэтаму Паўлу ахвота пасмяяцца над чалавекам, прымусіць пачырванець. 13. Раніцай выехалі за ягадамі. 14. Гаварылі, што ён хворы тыфам. 15. Маці вельмі сумавала аб сыне, які так і не вярнуўся.
Заданне 6 *. Спішыце. Раскрыйце дужкі пры ўжыванні словаформ і слоў з прыназоўнікамі.
Дзякаваць сястр…(у, ы), насміхацца (з сяброўкі, над сяброўкай), дараваць сябр…(а, у), ісці ( па суніцы, у суніцы), прабачце (мне, мяне), ісці (па ваду, за вадой), думаць (пра, аб) вясн…(у, е), паслаць (за сястрой, па сястру), гаварыць (пра, аб) надвор…(е,і), ажаніўся (на, з) Даш…(ы, аю).
Заданне 7. Перакладзiце словазлучэннi на беларускую мову i запiшыце ix. Параўнайце асаблiвaсцi будовы словазлучэнняў у беларускай i рускай мовах.
◊ Смеяться над взяткодателем, удивляться цене, беспокоиться о приватизации, знать о финансовом плане, три российских рубля, радоваться успеху, поблагодарить бизнесмена, не сделал из-за конкурента, благодарить шефа, обращаться за помощью, идти за выручкой, простить менеджера, простите меня, послать за деньгами, два дня, спрашивать о государственном заказе, послать за финансовыми отчетами, говорить о готовой продукции, смеяться над самим собой, в двух шагах от офиса, забыть про денежные фонды, две международных конференции, шутить над коллегой, они умнее своих предшественников, написать по адресу, в пяти километрах от конторы, по причине занятости диспетчера, выехать за документами, не встретились из-за происшествия, удивляться темпам экономического развития.
▲ Смеяться над взяткодателем, удивляться показаниям, беспокоиться о подсудимом, знать о бесспорном взыскании, три российских рубля, радоваться успеху, поблагодарить адвоката, не сделал из-за конкурента, благодарить судью, обращаться за консультацией, простить укрывателя, простите меня, послать за деньгами, два дня, спрашивать об организаторах преступления, послать за отчетами, смеяться над самим собой, в двух шагах от офиса, забыть про участников процесса, две международных конференции, шутить над коллегой, они умнее своих предшественников, написать по адресу, в пяти километрах от конторы, по причине занятости адвоката, выехать за документами, не встретились из-за происшествия, удивляться темпам развития.
■ Смеяться над собой, удивляться результатам, беспокоиться о подчиненных, знать о браке продукции, три нерабочих станка, радоваться успеху, поблагодарить начальника, не сделал из-за нехватки материалов, обращаться за помощью, простить конкурента, простите меня, послать за деталями, два месяца, спрашивать об участниках встречи, послать за отчетами, смеяться над самим собой, в двух шагах от цеха, забыть про фрезеровщиков, две поточные линии, шутить над товарищем, они умнее своих коллег, написать по адресу, в пяти километрах от завода, по причине занятости мастера, выехать за документацией, не выполнили из-за неорганизованности, удивляться темпам развития.
Заданне 8 *. Спішыце сказы, каардынуючы выказнік з дзейнікам. Растлумачце, чаму у адных сказах выказнік ужываецца ў адзіночным ліку, а ў другіх — у множным.
1. Дзве дзявочыя постаці (мільгануць) на фоне лугавой зеляніны. 2. Праз хвіліну яму добра відаць, што (ісці) двое людзей. 3. Трое астатніх з цікавасцю (разглядаць) незнаёмых ім людзей. 4. (Быць) у бацькі дзве дачкі. 5. Чалавек з пяць не (прыйсці) на паседжанне кафедры. 6. Шмат хат (прытуліцца) да сцяны лесу. 7. Сямёра дзяцей (стаяць) побач са школай. 8. З таго часу (прайсці) якіх са тры гадізны. 9. Лясное птаства (расшчабятацца) — відаць, на пагоду. 10. Чацвёрка коней (стаяць) як укопаная перад самай хатай. 11. Каля заросшым дрэвамі двары (стаіць) тры дзяўчынкі. 12. Кольку з дзедам (спыніць) некалькі чалавек. 13. Герасімаўна з Іванавічам (пайсці), а стары Міканор усё яшчэ стаяў на ганку хаты, праводзячы іх сяброўскім позіркам. 14. Пасля раптоўна ля самага стога (вырасці) некалькі постацей. 15. Наперадзе (ісці) два хлопцы і (гаварыць) пра дзяўчат.
Заданне 9*. Вызначце, у якіх сказах дапушчаны памылкі ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Выпраўце памылкі.
1. Там стаяць некалькі хат. 2. Маці з Алеськай ехалі ў невялікую вёску. 3. Група мужчыны прыселі ля стога. 4. На луг, шэра-шызы ад ранішніх рос, з’явіліся двое. 5. Бацька з сынам зайшлі ў двор. 6. Палова людзей засталіся ў гэтым канцы вёскі, палову камандзір паслаў у другі, каб не даць немцам уварвацца з таго боку. 7. У вагоне ніхто з пасажыраў яшчэ не спалі. 8. У прыёмным пакоі яго ўжо чакалі некалькі чалавек. 9. Стомленыя за дзень хадою па шумлівым горадзе многія з пасажыраў хутка заснулі. 10. Трое коней пасвіліся на поплаве. 11. Перад домам на дарозе стаялі з дзесятак аўтамашын. 12. Калі-нікалі на зямлю спадалі некалькі кропелек дажджу. 13. Два мужчыны ішлі нацянькі па полі. 14. Пятнаццаць страшных нясцерпных гадоў штогадзінным болем адмерала свой лік у матчыным сэрцы. 15. Праз якіх паўгадзіны Сцяпан Ігнатоўскі з Валодзем выехаў на фурманцы да пасёлка.
Заданне 10 *. Выправіце ў сказах недакладнасці.
1. Абапал дарогі стаялі бярозы, пачалі ападаць з якіх пажоўклыя лісце. 2. Глядзеўшы фільм, я даведаўся шмат новага. 3. Бяскрайняя степь раскінулася перад намі. 4. Вядомыя артысты рэдка мяняюць свій амплуа. 5. Студэнт рашыў складаць план і выпісаць цытаты. 6. Мне некаму і некалі гаварыць аб гэтым.