- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
Галоўнай марфалагічнай асаблівасцю навуковага стылю з’яўляецца іменны характар выкладу. Назоўнікі і прыметнікі складаюць ½ усіх словаўжыванняў у навуковым тэксце. Высокі працэнт назоўнікаў абумоўлены тым, што навука перш за ўсё разглядае і тлумачыць сутнасць рэчаў, прадметаў і з’яў, якія абазначаюцца назоўнікамі. Параўнальна вялікая колькасць прыметнікаў тлумачыцца задачамі апісання характарыстык разглядаемых аб’ектаў.
Навуковаму стылю характэрны асаблівасці ва ўжыванні форм ліку назоўнікаў. Канкрэтныя назоўнікі ў навуковым тэксце могуць атрымліваць абагульненае значэнне, у такім выпадку форма адзіночнага ліку служыць для называння тыпаў, класаў прадметаў або з’яў, напрыклад: Сабака належыць да пароды лісападобных. У такіх выпадках падкрэсліваецца абагуленасць — сабака ўвогуле, любы сабака. У той жа час, у навуковым стылі магчыма выкарыстанне абстрактных і рэчыўных назоўнікаў ў множным ліку, што не характэрна для іншых стыляў. Так, словы сталь, смала, спірт і іншыя рэчыўныя назоўнікі могуць ужывацца ў множным ліку, набываючы значэнне віду або сорту.
Выкарыстанне дзеясловаў у навуковым стылі таксама мае асаблівасці. Імкненне да аб’ектыўнасці абумоўлівае бессуб’ектыўнасць паведамлення, што выклікае адсутнасць формаў 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку (гэта датычыцца і займеннікаў) і распаўсюджанне безасабовых форм дзеяслова (інфінітыў, дзеепрыслоўе). Дзеяслоўная форма 1-ай асобы множнага ліку і займеннік мы ў навуковым стылі выкарыстоўваюцца для выражэння так званага «аўтарскага мы», якое можа выражаць некалькі спецыфічных значэнняў:
-
мы — уласная аўтарская першая асоба множнага ліку (з займеннікам мы і без яго);
-
першая асоба множнага ліку можа выражаць значэнне сумеснага дзеяння (аўтар разам з чытачом або слухачом), звязанае з прыцягненнем да працэсу даследавання;
-
форма першай асобы множнага ліку набліжаецца да безасабовага выкарыстання дзеяслова, напрыклад: Няхай мы маем нейкую сферападобную канструкцыю. У падобных выпадках магчыма замена на канструкцыю: Маецца нейкая сферападобная канструкцыя;
-
форма першай асобы множнага ліку мае таксама вельмі шырокае «неасабовае» значэнне, напрыклад: З паняццем эканамічнага базісу мы сутыкаемся пры вывучэнні эканамічнай тэорыі, г. зн. «усе сутыкаюцца».
Найбольш аб’ектыўны характар выкладу інфармацыі ў навуковым стылі дасягаецца выкарыстаннем:
-
форм дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу: выяўлена, даказана, знойдзена;
-
зваротных і безасабовых форм у адпаведных сінтаксічных канструкцыях: думаецца, лічыцца, уяўляецца.
3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
У навуковым стылі мовы фраза адрозніваецца граматычнай і сэнсавай паўнатой і высокай логіка-інфарматыўнай насычанасцю. Імкненне да аб’ектыўнасці выкладу праяўляецца ў шырокім распаўсюджанні ў навуковых тэкстах пасіўных канструкцый, напрыклад: Навукоўцы вывелі цікавую заканамернасць (актыўная канструкцыя) — Навукоўцамі выяўлена цікавая заканамернасць (поўная пасіўная канструкцыя) — Выяўлена цікавая заканамернасць (скарочаная пасіўная канструкцыя: называнне асобы апушчана).
Для навуковага стылю найбольш характэрынымі з’яўляюцца аднасастаўныя, асабліва няпэўна-асабовыя (Кісларод атрымліваюць, вапарваючы вадкае паветра) і безасабовыя сказы (Было б зусім няправільна лічыць, што...).
Імкненне да дакладнасці і лагічнасці выкладу абумоўлівае шырокае выкарыстанне ў навуковым стылі каструкцый з аднароднымі членамі і пабочнымі словамі. Сярод пабочных слоў асабліва ўжывальныя тыя, што ўказваюць на парадак называння (па-першае, па-другое, напрыканцы і інш.), а таксама тыя, што абазначаюць ступень упэўненасці (канечне, відавочна і інш.) і крыніцу інфармацыі (як сцвярджае, па меркаванні і інш.).
Найбольш ужывальнымі са складаных сказаў з’яўляюцца складаназалежныя з даданай азначальнай часткай, што абумоўлена задачай выяўлення прымет вывучаемага аб’екта. Шырока выкарыстоўваюцца даданыя акалічнасныя прычыны, паколькі навука раскрывае прычынныя сувязі з’яў рэчаіснасці. У гэтых сказах выкарыстоўваюцца як агульнаўжывальныя злучнікі (таму што, бо, так як, паколькі), так і кніжныя (дзякуючы таму што, у сілу таго што, з прычыны таго што).
У навуковым стылі мовы, як правіла, выкарыстоўваецца прамы парадак слоў, пры якім інфармацыя разгортваецца па лінейным прынцыпе, ад «дадзенага» да «новага», якое змяшчае асноўную думку выказвання. Пры прамым парадку слоў выконваюцца і пэўныя правілы пабудовы словазлучэнняў, якія ўваходзяць у склад сказа. Так, пры дапасаванні залежны кампанент павінен стаяць у прэпазіцыі да галоўнага слова (натуральныя лічбы, гістарычная эпоха, атрыманыя вынікі); пры кіраванні залежны кампанент павінен стаяць у постпазіцыі да галоўнага слова (паставіць вопыт, вынікі вопыту, аказаць уплыў); пры прымыканні прыслоўі павінны стаяць у прэпазіцыі да дзеяслова або прыметніка (бурна працякае, вельмі марудны).
Такім чынам, навуковы стыль характарызуецца наборам спецыфічных для яго сінтаксічных сродкаў.