Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)

Блізкароднасны характар беларуска-рускага двухмоўя стварае цяжкасці для яго носьбітаў пры авалодванні гэтымі мовамі, бо, нягледзячы на структурнае падабенства гэтых моў, кожная з іх мае свае спецыфічныя рысы, якія павінны ўлічвацца ў маўленні. Ігнараванне гэтых рыс прыводзіць да памылак, інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя — гэта адхіленне ад нормаў у мовах, якія кантактуюць. Парушэнне нормаў звязана з тым, што пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой. Узровень праяўлення інтэрферэнцыі залежыць ад моўнай кампетэнцыі, або здольнасці білінгва, куды ўключаецца слоўнікавы запас, разнастайнасць сінтаксічных канструкцый, свядомае захоўванне нормаў і г. д. Блізкасць і падабенства беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Хоць яны і не ўплываюць на працэс разумення выказвання, аднак сведчаць пра нізкую маўленчую культуру асобы. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыі — з’явы распаўсюджаныя і закранаюць усе сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, сінтаксіс, лексіку. Вылучаюць наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.

Лексічная інтэрферэнцыя выклікана наяўнасцю разыходжанняў або частковага падабенства ва ўласналексемным і семантычным аспектах беларускай і рускай моў. Напрыклад, ужыванне білінгвам у беларускай мове выразу гуляць ролю замест адыгрываць ролю абумоўлена неаднолькавым аб’ёмам значэнняў і асаблівасцямі ўжывання ў рускай і беларускай мовах слоў іграць (играть) і гуляць (гулять).

Пранікненне спецыфічных фанетычных рыс з адной мовы ў другую вядзе да фанетычнай інтэрферэнцыі (напрыклад, у рускім маўленні білінгва сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч], фрыкатыўнае [г] на месцы выбухнога [г], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і інш.).

Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў націску ў рускіх і беларускіх лексемах (параўнайце: рускія послáнец, крапúва і беларускія пасланéц, крапівá).

Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем. Гэта разыходжанні ў родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у родавых і склонавых формах лічэбнікаў, адметнасці ўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і інш.

Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з’яўляецца несупадзенне словаўтваральных фармантаў аднакаранёвых беларускіх і рускіх слоў (напрыклад, ужыванне ў беларускім маўленні дзеясловаў з суфіксамі -ір- (-ава-), утварэнне назоўнікаў па рускіх мадэлях пры дапамозе суфіксаў -цель-, -ш-(а), -асць- і інш.: вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць)).

Сінтаксічная інтэрферэнцыя — гэта інтэрферэнцыйныя памылкі ў сінтаксісе, якія выклікаюцца адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. У словазлучэннях выразна праяўляецца нацыянальная спецыфіка мовы. Таму механічнае перанясенне мадэляў пабудовы словазлучэнняў з адной мовы ў другую вядзе да парушэння нормаў (параўнайце: беларускае дзякаваць сябру — рускае благодарить друга; беларарускае хварэць на грып — рускае болеть гриппом) [2, с. 24 — 25].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]