Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novy_EUMK_pa_bel_move_praf_lex_EA.doc
Скачиваний:
362
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
2.07 Mб
Скачать

Гласарый

Дыкцыя (ад лац. dictio — «вымаўленне») — гэта вымаўленне гукаў.

Дыяпазон — аб’ём голасу, які вызначаецца інтэрвалам паміж даступнымі яму самым нізкім і самым высокім гукамі.

Інтанацыя (ад лац. intonare — «гучна вымаўляць») — важны сэнсаваадрознівальны сродак маўлення.

Палётнасць (пасыл) гуку — здольнаспь голасу распаўсюджвацца на пэўную адлегласць.

Тэмбр — афарбоўка голасу, якую яму надаюць абертоны.

Тэмп (ад лац. tempus — «час») — гэта хуткасць маўлення, той час, за які вымаўляецца тэкст.

Пытанні для самападрыхтоўкі

    1. Ахарактарызуйце месца невербальных сродкаў маўлення ў мове службовай асобы.

    2. Пералічыце асноўныя патрабаванні да маналагічнага выступлення. Ад чаго залежыць поспех аратара?

    3. Раскрыйце паняцце маўленчага службовага этыкету. Якія існуюць асаблівасці дзелавых або службовых зносін?

    4. Што такое ветлівасць? Хто павінен быць больш ветлівым: начальнік або падначалены?

    5. Назавіце асноўныя правілы культуры кіравання з характарыстыкаю невербальных сродкаў дзелавога маўлення.

    6. Ахарактарызуйце мову і этыкет выступлення, гутаркі.

Трэнінг уменняў

Заданне 1 *. Дапоўніце табліцу, выкарыстоўваючы выразы для даведак.

Культура кіравання

Стварэнне дружнага калектыву

Добразычлівыя і паважныя ўзаемаадносіны

Выкананне знешняй культуры паводзін

Патрабаванні тэхнічнай эстэтыкі

Выразы для даведак: увага да форм звяртання ў розных сітуацыях (Ты, Вы, Пятровіч, Галачка); кароткае азнаямленне падначаленага з сутнасцю размовы перад выклікам да сябе; культура маўлення; недапушчэнне праяўлення якой-небудзь непавагі да падначаленага; вызначэнне ролі і месца кожнага супрацоўніка ў калектыве; уменне даражыць сваім і чужым часам; форма, інтэр’ер кабінета, абсталяванне і прадметы павінны адпавядаць стылю і культуры кіравання, этыцы службовага моўнага этыкету; культура рабочага месца; асабістая культура; крытычная самаацэнка і пабудова на гэтай аснове правільных узаемаадносін з калектывам.

Заданне 2 *. Перакладзіце на беларускую мову, растлумачце асаблівасці кіравання ў сферы прафесійных зносін.

В полной мере, предупреждать о (об), обратиться по (адресу), по указанию, речь по вопросу, по закону, по многим причинам, по требованию, по ошибке, вызывать по служебному вопросу, по его желанию, исследования по экономике, согласно приказу, по всем правилам, несмотря на, благодарить кого?, подражать кому?, снабжать чем?

Заданне 3 *. Запішыце этыкетныя формы вітання. Якія з іх можна выкарыстаць падчас сустрэчы з чалавекам старэйшага ўзросту?

Заданне 4 *. Змадэліруйце сітуацыю і складзіце дыялог, у якім выказваецца незадаволенасць учынкам калегі, з магчымымі адказамі на выказаныя заўвагі.

Заданне 5 *. Адрэдагуйце тэлефонную размову.

    • Ало. Гэта хто?

    • Пятроў. А хто Вам патрэбен?

    • Іван Пятровіч. Я не ведаю, як яго прозвішча.

    • А хто гэта тэлефануе?

    • Якая розніца? Я хацеў бы пагутарыць з Іванам Пятровічам.

    • Зараз ён не мае часу з Вамі гаварыць.

Заданне 6 *. Змадэліруйце сітуацыю віншавання з днём нараджэння Вашага калегі. Выкарыстайце трафарэтныя этыкетныя канструкцыі.

Заданне 7 *. Ваш калега паведамляе пра сітуацыю, якая, на вашу думку, апісана няправільна. Запішыце этыкетныя формы для выражэння сумнення ў праўдзівасці паведамлення.

Заданне 8 *. Змадэліруйце пачатковую фразу наступных сітуацый: а) прыёму наведвальнікаў; б) запрашэння падначаленых на дзелавую нараду; в) запрашэння высокапастаўленых асоб ці членаў дэлегацыі на паседжанне.

Выразы для даведак: запрашаю Вас...; дазвольце запрасіць Вас...; маю гонар запрасіць Вас...; ласкава прашу...; прашу, сядайце, будзьце ласкавы, калі ласка; праходзьце (заходзьце), будзьце ласкавы.

Заданне 9. Перакладзіце тэкст на беларускую мову і падрыхтуйцеся да яго пераказу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]