- •Спіс скарачэнняў і абрэвіятур
- •Уводзіны
- •Праграмна-інфармацыйны блок выпіска з тыпавой праграмы
- •Змест вучэбнай дысцыпліны
- •«Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Вучэбна-метадычны блок
- •Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Уводзіны ў дысцыпліну «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1 Мова і соцыум. Гіпотэзы паходжання мовы. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2 Беларуская мова сярод іншых моў свету
- •1.3 Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
- •2.1 Асноўныя этапы фарміравання беларускай мовы. Старабеларуская літаратурная мова хіv—хvі ст.
- •2.2 Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •2.3 Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст *
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Лексічная сістэма беларускай мовы
- •Лексіка беларускай мовы паводле паходжання і сфер выкарыстання
- •1. 1 Паняцце пра лексіку. Прадмет і задачы лексікалогіі
- •1.2 Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •1.3 Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •1.4 Актыўная і пасіўная лексіка ў беларускай мове
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Беларуская тэрміналогія
- •2.1 Паняцце тэрміна. Тэрміналогія. Адрозненне тэрміна ад слова
- •2.2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі)
- •2.3 З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі [6, с. 7—14]
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства
- •3.1 Лексікаграфія як навука. З гісторыі вывучэння лексікаграфіі
- •3.2 Тыпы слоўнікаў
- •3.3 Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •1.1 Білінгвізм у Рэспубліцы Беларусь. Псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны аспекты білінгвізму
- •1.2 Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Сінтаксічная інтэрферэнцыя
- •2.1 Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове
- •2.2 Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц па модулі
- •Функцыянальныя стылі маўлення
- •Сістэма функцыянальных стыляў беларускай мовы
- •1.1 Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •1.2 Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі
- •1.3 Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы стыль і яго моўныя асаблівасці
- •2.1 Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
- •2.1 Сістэма лексічных сродкаў навуковага стылю
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Навуковы тэкст: структура I моўнае афармленне
- •3.1 Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
- •3.2 Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
- •3.3 Структурныя адзінкі навуковага тэксту: сказ, абзац, складанае сінтаксічнае цэлае. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў і абзацаў навуковага тэксту
- •3.4 Кампазіцыйна-структурная арганізацыя з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ)
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •4.1 Паняцце жанру. Віды жанраў навуковай літаратуры
- •4.2 Рэферат і яго віды. Патрабаванні да рэферата
- •Алгарытм напісання рэферата навуковай крыніцы
- •4.3 Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі. Віды анатацый
- •Алгарытм напісання анатацыі навуковай крыніцы
- •4.4 Тэзісы як жанр навуковай літаратуры
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Белавежская пушча
- •Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу, іх афармленне
- •5.1 Патрабаванні да мовы пісьмовага выкладу матэрыялу
- •5.2 Бібліяграфічны спіс і патрабаванні да яго афармлення
- •5.3 Цытаты і спасылкі, іх афармленне
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Афіцыйна-справавы стыль
- •6.1 Афіцыйна-справавы стыль. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2 Паняцце «дакумент» і «службовы дакумент». Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •1. Мы, народы аб’яднаных нацый, поўныя рашучасці
- •Віды афіцыйна-справавых дакументаў, правілы іх афармлення
- •7.1 Асабістыя дакументы (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.2 Распарадчыя дакументы (загад, распараджэнне), іх кампазіцыйнае і моўнае афармленне
- •7.3 Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведка, дакладныя і службовыя запіскі)
- •7.4 Справавыя лісты, іх віды і асаблівасці афармлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самакатролю
- •Трэнінг уменняў
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Культура прафесійнага маўлення
- •Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •1.1 Мова і маўленне. Маўленне — маўленчая дзейнасць — агульная культура чалавека
- •1.2 Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце маўлення, дарэчнасць, вобразнасць
- •1.3 Службовы этыкет і культура зносін
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория цикла и. Шумпетера
- •Правільнасць маўлення і моўныя нормы
- •2.1 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: лексічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя
- •2.2 Правільнасць маўлення і моўныя нормы: марфалагічныя, сінтаксічныя
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Асаблівасці вуснай формы прафесійных узаемаадносін
- •3.1 Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.)
- •3.2 Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці
- •3.3 Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •Гласарый
- •Пытанні для самападрыхтоўкі
- •Трэнінг уменняў
- •Теория экономического цикла н. Д. Кондратьева
- •Бягучы кантрольны тэст
- •Спіс рэкамендаваных крыніц
- •Кантрольны блок выніковы тэст
- •Пытанні да заліку
- •Навучальна-даследчыцкі блок прыкладныя тэмы вусных паведамленняў I рэфератаў
- •Спіс выкарыстаных крыніц
Бягучы кантрольны тэст
-
Адзначце, колькі функцыянальных стыляў налічваецца ў сучаснай беларускай мове:
а) 1;
б) 2;
в) 3;
г) 4;
д) 5.
-
Адзначце функцыянальныя стылі сучаснай беларускай мовы:
а) навуковы;
б) разважанне;
в) публіцыстычны;
г) юрыдычны;
д) прастамоўны.
-
Адзначце, стыль да якога адносяцца наступныя жанры: апавяданне, навэла, раман:
а) навуковага;
б) афіцыйна-справавога;
в) публіцыстычнага;
г) мастацкага;
д) гутарковага.
-
Адзначце стыль, да якога адносяцца наступныя жанры: рэпартаж, фельетон, памфлет, нарыс:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) мастацкі;
д) гутарковы.
-
Адзначце правільнае: «Навуковы твор, які ставіць сваёй мэтай глыбока даследаваць якое-небудзь пытанне або тэму, называецца...»:
а) навуковы артыкул;
б) манаграфія;
в) рэзюмэ;
г) анатацыя;
д) рэферат.
-
Адзначце падстылі афіцыйна-справавога стылю.
а) дыпламатычны;
б) уласна заканадаўчы;
в) адміністрацыйна-канцылярскі;
г) адміністрацыйна-прававы;
д) канцылярска-юрыдычны.
-
Адзначце правільнае: «Кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку, называецца...»:
а) рэферат;
б) даклад;
в) рэзюмэ;
г) анатацыя;
д) тэзісы.
-
Адзначце канцылярскія дакументы:
а) заява;
б) аўтабіяграфія;
в) канстытуцыя;
г) указ;
д) распіска.
-
Адзначце правільнае: «Кароткі выклад зместу навуковага твора, або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з творам і мэтазгоднасці звароту да яго, называецца...»:
а) даклад;
б) рэзюмэ;
в) анатацыя;
г) тэзісы;
д) рэферат.
-
Адзначце, стыль да якога адносяцца наступныя жанры: даклад, рэцэнзія, рэзюмэ, анатацыя, тэзісы:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) мастацкі;
д) гутарковы.
-
Адзначце правільнае: «Дакумент, які фіксуе дамову двух ці некалькіх асоб (арганізацый) пра вызначэнне, змяненне або спыненне якіх-небудзь правоў і абавязкаў, называецца...»:
а) пратакол;
б) пагадненне;
в) дагавор;
г) указ;
д) даручэнне.
-
Адзначце правільнае: «Клішаваная форма, якая сустракаецца ў шэрагу аднатыпных дакументаў афіцыйна-справавога стылю, называецца...»:
а) гербавая пячатка;
б) подпіс;
в) назва дакумента;
г) канцылярскі штамп;
д) дата.
-
Адзначце правільнае: «Пісьмовая просьба адной асобы ці групы асоб ва ўстанову, арганізацыю або да службовай асобы, называецца...»:
а) заява;
б) акт;
в) пратакол;
г) даведка;
д) указ.
-
Адзначце правільнае: «Дакумент, які змяшчае апісанне і падцвярджэнне тых ці іншых фактаў, называецца...»:
а) міжнародны дагавор;
б) указ;
в) пратакол;
г) акт;
д) даведка.
-
Адзначце правільнае: «Палажэнні, правільнасць якіх павінна быць раскрыта і абгрунтавана; сфармуляваныя палажэнні, якія перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і інш., называюцца...»:
а) даклад;
б) манаграфія;
в) рэзюмэ;
г) анатацыя;
д) тэзісы.
-
Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: эмацыянальнасць, натуральнасць маўлення, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначнасць:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) мастацкі;
д) гутарковы.
-
Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: паслядоўнасць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць, стандартызацыя, адстунасць эмацыянальнасці:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) мастацкі;
д) гутарковы.
-
Адзначце правільнае: «Кароткі выклад зместу, сутнасці артыкула, прамовы, кароткі вывад са сказанага, называецца...»:
а) рэзюме;
б) анатацыя;
в) даклад;
г) заключэнне;
д) высновы.
-
Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, строгая лагічнасць, доказнасць, завершанасць:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) мастацкі;
д) гутарковы.
-
Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць, агульназразумеласць:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) мастацкі;
д) гутарковы.
-
Адзначце стыль, якому характэрныя наступныя прыкметы: эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць, стылістычная незамкнёнасць, індывідуальнасць аўтара:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) мастацкі;
д) гутарковы.
-
Адзначце функцыянальны стыль, мэтаю якога з’яўляецца абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі і знаёмымі людзьмі:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) гутарковы;
д) мастацкі.
-
Адзначце функцыянальны стыль, мэтаю якога з’яўляецца рэгуляванне афіцыйных зносін, інфармаванне, пабуджэнне да выканання:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) гутарковы;
д) мастацкі.
-
Адзначце функцыянальны стыль, мэтаю якога з’яўляецца фарміраванне грамадскай думкі, інфармаванне, пабуджэнне да дзеяння:
а) навуковы;
б) афіцыйна-справавы;
в) публіцыстычны;
г) гутарковы;
д) мастацкі.
-
Адзначце стыль тэксту:
Я ведаю непахісна і цвёрда: мой народ, мужны і горды, не выпадае з люлькі чалавецтва плюгавым падкідышам. Мы — не лянотныя спажыўцы, не сузіральнікі няспыннага часу, не абыякавыя прышэльцы. У кроне Сусветнага дрэва непамерзлае наша вецце, не чарвівыя нашы плады. Нам вядомае свята пладаноснага паўтору, каб глыбелі карані і выспявала сакаўное зерне. Каб сказаць маглі і мы сваё важкае слова ад імя прадзедаў нашых да наступнікаў.
а) навуковы;
б) гутарковы;
в) афіцыйна-справавы;
г) публіцыстычны;
д) мастацкі.
-
Адзначце стыль тэксту:
Чаго прыходзіць чалавек на зямлю? Навошта і каму гэта трэба? У чым сутнасць яго з’яўлення? Што ён такое ў вечна тайным і вечна адкрытым ланцугу прыроды? Якія складаныя, якія банальныя пытанні! І, вядома, адказ атрымаецца такі ж: складаны і просты, звычайны. І будзе ў ім і пра Хрыста, і пра Карфаген, і пра Купалу. Але, мусіць, амаль ніхто не ўспомніць пра ячні колас. Гэтая кветка прыроды і ёсць нешта такое, для чаго прыходзіць чалавек на зямлю...
а) Навуковы;
б) гутарковы;
в) афіцыйна-справавы;
г) публіцыстычны;
д) мастацкі.
-
Адзначце стыль тэксту:
Славянскія мовы — гэта пятая па распаўсюджанасці на Зямлі група моў. На іх гавораць больш за 300 млн. чалавек, у тым ліку ў славянскіх краінах — каля 360 млн. чалавек. Сярод іншых індаеўрапескіх моўных груп славянскія мовы вызначаюцца значнаю блізкасцю. Сёння існуюць 12 славянскіх нацыянальных літаратурных жывых моў. Яны падзяляюцца на тры моўныя падгрупы: усходнеславянскія, заходнеславянскія і паўднёваславянскія.
а) Навуковы;
б) гутарковы;
в) афіцыйна-справавы;
г) публіцыстычны;
д) мастацкі.
-
Адзначце стыль тэксту:
Вечарамі ўзыходзіў поўны месяц. Спачатку ён быў чырвоны і стаяў нізка над зямлёй; здавалася, што ён ляжаў на прырэчных кустах ядлоўцу, крушыны і алешыны, у тым месцы, дзе на высокім беразе быў высечаны лес. Пасля месяц узыходзіў вышэй, рабіўся жоўтым, а калі паднімаўся высока, зусім бляднеў і такі белаваты быў ужо да самага ночы.
а) Навуковы;
б) гутарковы;
в) афіцыйна-справавы;
г) публіцыстычны;
д) мастацкі.
-
Адзначце стыль тэксту:
Кожны мае права захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць, таксама як ніхто не можа быць прымушаны да вызначэння і ўказання нацыянальнай прыналежнасці.
Знявага нацыянальнай годнасці караецца згодна з законам.
Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы, выхавання і навучання.
а) Навуковы;
б) гутарковы;
в) афіцыйна-справавы;
г) публіцыстычны;
д) мастацкі.
-
Адзначце стыль тэксту:
Да агульнаўжывальнай лексікі належаць словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй, прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў. Яны маюць устойлівую семантыку, з’яўляюцца агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.
а) Навуковы;
б) гутарковы;
в) афіцыйна-справавы;
г) публіцыстычны;
д) мастацкі.