Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

А.К.Юрэвіч

Стылістыка

Беларускай

Мовы

ЗМЕСТ

Стылі мовы. Паняцце стылю………………………………3-5

Афіцыйна-дзелавы стыль…………………………………..6- 8

Навуковы стыль ………………………….………………..9-12

Публіцыстычны стыль ………………….……………….13-16

Гутарковы стыль …………………………………………17-18

Стыль мастацкай літаратуры ………….………………..19-22

Стылістыкаслова.

Стылістычная афарбоўка слова………………………….23-28

Словы з пераносным значэннем ………………………..29- 30

Лексічныя сінонімы …………………………………..…31-34

Паронімы ……………………………………………… …...35

Перыфраза …………………………………………………36

Фразеалагізмы ………….………………………………..37-38

Дыялектызмы……………………………………………..39-40

Устарэлыя словы ….……………………………………..41-42

Моўныя штампы …………………………………………43-44

Дакладнасць словаўжывання …………………………. .45-47

Стылістычныя рэсурсы марфалогіі ……………………..48-59

Стылістычныя рэсурсы сінтаксісу ……………………...60-70

Літаратура…………………………………………………………71

Стылі мовы паняцце стылю

Агульнавядома, што асноўная функцыя мовы — камунікатыўная. Гэта значыць, што, карыстаючыся пэўнай мовай, людзі маюць магчымасць разумець адзін аднаго, абменьвацца неабходнай інфармацыяй. Задача камунікатыўнасці вырашаецца станоўча, калі субяседнікі добра валодаюць мовай, умеюць правільна і дакладна выказваць свае думкі. Але недастаткова толыгі перадаваць думкі, неабходна выражаць іх прыгожа, вобразна, яскрава.

Мова — гэта своеасаблівая «візітная картка» чалавека. Па тым, што і як ён гаворыць, мы мяркуем пра яго куль­турны ўзровень, эрудыцыю, выхаванне. Мова з'яўляецца паказчыкам інтэлігентнасці, бо ў ёй (мове) выяўляецца ступень далучанасці асобы да здабыткаў сусветнай куль­туры.

Авалоданне правільянай, унармаванай, вобразнай і прыгожай мовай"— адна з галоўных задач, якія стаяць перад сённяшняй сярэдняй і вышэйшай школай. Крытэрыі правільнасці, дакладнасці, прыгажосці мовы выпрацоўваюцца тым сацыяльным асяроддзем, якое карыстаецца ёю як сродкам зносін. Правільным, дапушчальным лічыцца ў мове тое, што адпавядае законам яе развіцця і спрыяе працэсу камунікацыі. Няправільнае, недапушчальнае — усё, што парушае ўнутраныя законы мовы і перашкаджае ёй выконваць сваю асноўную функцыю, быць сродкам зносін.

Нормы літаратурнай мовы на ўсіх узроўнях моўнай сістэмьі, г.зн.фанетычныя, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, рэгламентуюцца спецыяльнымі раздзеламі мовазнаўства, якія збліжаюцца са стылістыкай, але не супадаюць з ёй. Стылістыка — самастойная лінгвістычная дысцыпліна. Фанетыка, лексікалогія, граматыка вывучаюць будову мовы, а стылістыка — ужыван н е лексічных адзінак, граматычных форм і сінтаксічных канструкцый, выкарыстоўваючы, безумоўна, факты фанетыкі, лексікі,

марфалогіі, сінтаксісу.

Слова стыль (грэч. stylos) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. 3 другога канца палачка мела форму лапаткі, якой сціралі, загладжвалі, выпраўлялі напісанае.

Зараз слова стыль мае іншыя значэнні. Адно з іх — 'ужыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў паводле іх адпаведнасці зместу і мэце выказвання'. Гэта значэнне і выра-жае сутнасць стылістыкі як асобнай мовазнаўчай ды-сцыпліны.

Стылістыка вучыць адбіраць з арсеналу мовы разнастайныя сродкі ў залежнасці ад зместу выказвання, яго мэты і сітуацыі, у якой адбываецна абмен думкамі, інфармацыяй. Гэта дысцыпліна дапамагае асэнсаваць эстэтычную функцыю мовы, ролю вобразных сродкаў і сродкаў вобразнасці ў розных кантэкстах, выяўляе функцыю і сфе­ру ўжывання эмацыянальна-экспрэсіўных адзінак, стылістычна афарбаваных марфалагічных форм і сінтаксічных канструкцый.

Засваенне правіл стылістыкі садзейнічае больш уважлівым адносінам да жывога народнага слова, дазваляе па-збягаць моўных штампаў, засцерагае ад безгустоўнага спрашчэнства і мудрагелістай псеўданавуковасці. Са сты-лістыкай цесна звязана разумение мовы мастацкіх твораў, лінгвістычнае каменціраванне тэкстаў.

Моўны стыль — разнавіднасць мовы, якая характарызуецца пэўнымі асаблівасцямі адбору, спалучэння і арганізацыі моўных сродкаў у залежнасці ад задач камунікацыі.

Існаванне стыляў абумоўлена багаццем мовы, яе сінанімікай. У сучасных нацыянальных мовах любое выказванне можна перадаць па-рознаму. Чым больш развітая мова, чым багацейшыя яе сінанімічныя рэсурсы, тым болыш разнастайныя спосабы перадачы інфармацыі.

.Але існаванне патэнцыяльных рэсурсаў мовы не стварае функцыянальных стыляў. Для іх фарміравання патрэбны яшчэ знешнія, экстралінгвістычныя, нямоўныя фактары, якія вызначаюць умовы адбору моўных адзінак: форма зносін (вусная і пісьмовая, дыялагічная і маналагічная), сацыяльная сфера зносін (бытавая, вытворчая, дзяржаўная і г. д.), змест інфармацыі (тэма і прадмет выказвання), мэта зносін (паведамленне, просьба, загад і г. д.), умовы зносін (характар узаемаадносін удзельнікаў акта камунікацыі).

Вусная і пісьмовая формы зносін адрозніваюцца асаблівасцямі кантакту паміж субяседнікамі. Пры вуснай форме ажыццяўляецца непасрэдны кантакт субяседнікаў, пры пісьмовай — апасродкаваны. Вусная форма разлічана на слыхавое ўспрыняцце, пісьмовая—на зрокавае. Пры вуснай форме маўлення вялікую ролю адыгрывае жэст, міміка, інтанацыя. Нездарма Б. Шоў гаварыў, што ёсць пяцьдзесят спосабаў сказаць «так» і пяцьсот спосабаў сказаць «не», але ёсць толькі адзін спосаб напісаць гэта.

Падзел маўлення на вусную і пісьмовую формы не супадае з падзелам стыляў на гутарковы і кніжны, бо кожны стыль мовы можа выкарыстоўвацца ў вуснай і пісьмовай форме, але найчасцей гутарковы стыль ужываецца ў вуснай мове, а кніжныя — у пісьмовай.

Дыялагічныя і маналагічныя формы зносін таксама дыктуюць выбар моўных сродкаў. Дыялагічная форма часцей ужываецца ў гутарковым стылі, маналагічная — у кніжных. Аднак і маналагічная форма зносін магчымая ў гутарковым стылі, напрыклад выступление на сходзе, сяброўскае пісьмо. Нават у звычайнай размове субяседнікаў дыялог спалучаецца з маналогам. У такіх кніжных стылях, як публіцыстычны і навуковы, выкарыстоўваюцца элементы дыялагічнай формы выказвання. Стылю мастацкай літаратуры ўласцівы абедзве формы; у лірыцы пераважае маналог, у драматычных творах-— дыялог.Стылістычны адбор моўных сродкаў заўсёды мае мэтавую накіраванасць. «Само паняцце стылістыкі ў аснове сваёй звязана з паняццем мэты: стылістычная пабудова заўсёды пабудова мэтавая»,— сцвярджае Т. Вінакур 2.

Функцыянальныя стылі — паняцце дыялектычнае. Ім аднолькава ўласцівыя тэндэнцыя да раздзялення, дыферэнцыяцыі і тэндэнцыя да ўзаемапранікнення, узаемаўплыву, інтэнсіўнай нейтралізацыі міжстылёвых моўных сродкаў. Прычым гэтыя тэндэнцыі розныя на розных этапах раз-

віцця грамадства (пераважае то адна, то другая) і розныя для розных стыляў на адным этапе развіцця грамадства.

На сучасным этапе развіцця грамадства найбольш характэрным з'яўляецца ўзаемапранікненне стыляў, іх узаемны ўплыў. Перасячэнне, скрэшчванне розных стылістычных пластоў выяўляецца не толькі ў звязным тэксце, але і ў асобным выказванні. Тлумачыцца гата павышэннем узроўню адукацыі, актыўнасцю сродкаў інфармацыі, зменай сацыяльнай структуры грамадства і інш. Межы паміж стылямі, умоўныя, адносныя заўсёды, цяпер становяцца яшчэ больш рухомымі. Аднак не ўсе стылі аднолькава ўспрымаюць уздзеянне іншых стылістычных пластоў. Найбольш падатлівы гутарковы стыль. Ён пастаянна прыцягвае рознастылёвыя моўныя сродкі, але і сам аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне новых прымет у іншых стылях. Гутарковы стыль асімілюе кніжныя элементы і сам пранікае ў кніжныя стылі, нават у найбольш кансерватыўны — афіцыйна-дзелавы.

Пытанне пра колькасць стыляў сучаснай навукай вырашаецца па-рознаму. Часцей за ўсё вылучаюць такія моўныя стылі: гутарковы, афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, стыль мастацкай літаратуры. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя, але па ступені кніжнасці яны неаднародныя. Найбольш адрозніваецца ад гутарковага афіцыйна-дзелавы стыль, а публіцыстычны многімі сваімі рысамі збліжаецца з гутарковым, адчувае моцны яго ўплыў, актыўна ўзаемадзейнічае з ім, хоць і застаецца кніжным стылем. Своеасаблівае становішча сярод кніжных стыляў займае стыль мастацкай літаратуры.

Усе кніжныя стылі характарызуюцца такімі рысамі, як абдуманасць, падрыхтаванасць выказвання. Гутарковаму стылю ўласціва экспромтнасць, спантаннасць (самаадвольнасць). Гутарковы стыль валодае найбольшымі магчымасцямі ў выяўленні інтэлектуальных, маральных, этычных якасцей асобы. Кніжныя стьтлі (асабліва афіцыйна-дзелавы і навуковы) не раскрываюць, як правіла, індывідуальнасці аўтара. У гэтых стылях увага звернута галоўным чынам на логіку выказвання. Тут шырока выкарыстоўваецца тэрміналогія, абстрактная лексіка, якія дазваляюць найбольш дакладна і адназначна перадаць думку.

Аднак, нягледзячы на тое, штодпматлікія агульныя прыметы збліжаюць кніжныя стылі мовы, яны не аб'ядноўваюцца ў адзін стыль, б:о кожнаму з іх уласцівыя свая лексіка, фразеалогія, пэўныя граматычныя прыметы.

1 Залежнасць адбору стылістычных сродкаў мовы ад знешніх фак-тараў разглядаецца ў кн.: Винокур Т. Г. Закономерности стилистиче­ского использования языковых единиц.— М., 1980, с. 89—90.

2 Там жа, с. 90.