Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

Стыль мастацкай літаратуры

Аб'ектам мастацкай літаратуры можа быць прырода і грамадства, зямля і космас, мінуўшчына і сучаснасць, лю­бая галіна дзейнасці чалавека, розныя праяўленні яго ўнутранага жыцця. Тэматычнае багацце мастацкай літаратуры патрабуе разнастайнасці і багацця выяўленчых сродкаў. У мастацкім творы выкарыстоўваюцца ўсе пласты агульнанароднай лексікі, сродкі ўсіх моўных стыляў. Аднак «рознастылёвасць», абумоўленая тэматыкай твора, суаднесена-сцю яго з пэўным гістарычным часам, не ўспрымаецца як выпадковасць. Усе моўныя сродкі сапраўднага мастацкага твора зліваюцца ў адзіны стыль, падпарадкаваны задуме аўтара.

Задача пісьменніка — не проста расказаць пра нейкія факты, назіранні, эмоцыі, а актыўна ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача. Таму галоўная асаблівасць стылю мастацкай літаратуры — гэта адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцыі. Эстэтычная функцыя ўласцівая і іншым стылям, напрыклад, публіцыстычнаму, выяўляецца яна ў навуковым і гутарковым стылях. I ўсё ж тут яна не дамінуе, не выражае сутнасці стылю. У стылі ж мастац­кай літаратуры эстэтычная функцыя абумоўлівае прынцыпы адбору і спалучальнасці моўных сродкаў. Гэтым і тлумачыцца разнастайнасць у мастацкім творы вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць дзейснасць мовы. Гэтыя вобразныя сродкі—тропы: эпітэт, параўнанне, метафара (метанімія, сінекдаха), перыфраза, гіпербала, фразема, літота, сімвал, алегорыя, іронія, гратэск.

Напрыклад, эпітэты:

У апошні вырай адлятае лісце

Вераснем апаленых бяроз.

(М. Танк)

Ёсць хараство і ў гэтых зімах

I ў мёртва-белых тых кілімах,

Што віснуць-ззяюць хрусталямі

Над занямелымі лясамі,

Калі ў агністым мароз троне,

У крывава-багравай заслоне

Над светам рукі ціха ўздыме

I зачаруе, ўсё абдыме.

(Я. Колас),

Параўнанні:

А я люблю без лішніх слоў

Такую вернасць між сяброў:

Як верны корань прад ствалом,

Як дзень прад ранішнім святлом,

Як зерне — новаму растку,

Як голле — кожнаму лістку,

Як вуллю роднаму — пчала,

Як крыллі, што нясуць арла

Хачу быць верным да сяброў,

Як сэрца іхняе, як кроў.

(П. Броўка)

Метафары:

А хмара насуне свой брыль —

Пад дах уцяку ад начы,

Станцуюць маланкі кадрыль

I лягуць пад ранне спачыць.

(А. Астрэйка)

Яшчэ далей цёмная сцяна ялін прашыта была тонкімі стваламі рэдкіх бярозак. (М.С)

Перыфразы:

Пагоркамі, дзе грае рэха,

Працяглым звонам касавіцы

Працуе ліпень... На вазах

Плывуць зялёныя аблокі.

(У. Някляеў)

Яшчэ сядзела адна канарэйка ў пушыстым стракатым джэмперы і паношаных джынсах, коратка астрыжаная. (Ж)

Фразеалагізмы:

Як па спелым полі, па атаве

Дождж грыбны на дыбачках ідзе.

(П. Панчанка)

П а ў л і н к а. Мацуйцеся, мацуйцеся, музыканцікі. А то ўжо ногі чэшуцца. Так і хочацца з панам Адольфам сыпнуць лявоніху. (Куп.)

Гіпербала:

А за акном дасвецце даставала

3-за пазухі агромністае сонца,—

I падалі чырвоныя прамені

На стол пісьмовы, на галінку вішні,—

Глыбока пуисавела вязь суквеццяў...

(Н. Мацяш)

Да врбразна-выяўленчых сродкаў належаць рытарычныя фігуры (рытарычныя пытанні, звароты, выклічнікі) і стылістычныя — сінтаксічныя фігуры, уласцівыя перш за ўсё мове паэзіі (амафара, эпіфара, кальцо, падваенне, інверсія, анакалуф, эліпс, умаўчанне, паралелізм, антытэза і інш.).

Выразнасць і маляўнічасць мовы мастацкага твора залежыць таксама ад выбару і спалучэння ў пэўным кантэксце моўных адзінак — сродкаў стварэння вобразнасці. Як сродкі стварэння вобразнасці неабмежаваныя магчымасці маюць сінонімы — лексічныя (семантычныя, стылістычныя, кантэкстуальныя), марфалагічныя, сінтаксічныя. Пісьменнік шукае і знаходзіць адзіна магчымыя з сінанімічных словы, формы, канструкцыі, якія найбольш поўна раскрываюць змест і найбольш дзейсна ўплываюць на ўяў-ленні і пачуцці чытача. Напрыклад:

Пачатак тае восені на поўдні Палесся — у міжрэччы Прыпяці і Дняпра — выдаўся пагодлівы, надзіва сухі і цёплы. Сонца, падняўшыся рана, не хавалася да самага захаду грэла, пякло, зусім як улетку. Дні стаялі светлыя, ясныя, бы крышталь, а ледзь вечарэла — высы­палі зоры. Зор было столькі, што ад іх аж бялела неба.

I ціха-ціха навокал было — нідзе ні грымне, ні вухне, ні застугніць.

Ліха быццам абмінула, абышло бокам гэты край.

І ўжо здавалася: так тут і будзе, нішто ніколі не зменіцца.

Ды не— усхадзіўся, закружыў, завіхурыў, падзьмуў калашмай-вецер, нагнаў хмар. Пасыпаўся дождж — дробны, нудны, халодны. Нейк ураз пабурэла трава, пажоўкла лісце на дрэвах; балоты, лясы, палі набрынялі вадою; на дарогах зачвякала гразь...

Паказалася, зіркнула з-за хмар сонца, але не ранейшае, лагоднае, ласкавае, вясёлае, а нібыта астуджанае, нечым напалоханае.

Пацягнуліся, пацягнуліся ў вырай птушыныя чароды, кліны...

Плыло, ляцела і ляцела павуцінне бабінага лета...

I сумпа, невыносна сумна было тое бачыць, праводзіць развітальнымі вачыма: куды ўсё мкне, чаму пакідае аселасць, родны кут?

Зноў насупілася, пазмрачнела раптам, дзе і дзявалася цяпло. Сон­ца схавалася. Цяпер надоўга. Ніхто і сказаць не мог, калі яно засвеціць, ветла, радасна ўсміхнецца...

У гэтым урыўку з рамана Б. Сачапкі «Вялікі Лес» ёсць усе віды сінонімаў, якія робяць апісанне палескай восені яскравым, вобразным, зрокавым. Семантычныя сінонімы гоэла, пякло; усхадзіўся, закружыў, завіхурыў, падзьмуў; пабурэла, пажоўкла; лагоднае, ласкавае, вясёлае; насупілася, пазмрачнела акцэнтуюць увагу чытачй на сіле, працягласці, інтэнсіўнасці дзеяння, насычанасці колераў, багацці эмоцый. Семантыка-стылістычныя сінонімы дэталізуюць і характарызуюць з'явы рэчаіснасці: пагодлівы, сухі, цёплы; ні грымне, ні застугніць, ні вухне; ветла, радасна; наказалася, зіркнула; аселасць, родны кут; абмінула, абышло бокам. Кантэкстуальныя сінонімы выклікаюць вобразныя, метафарычныя асацыяцыі: дождж дробны, нудны, халодны; сонца нібыта астуджанае, нечым напалоханае; сонца засвеціць, усміхнецца.

Вялікія выяўленчыя магчымасці раскрываюцца ў своеасаблівай спалучальнасці моўных адзінак. Незвычайнасць ужывання самых звычайных, нейтральных слоў дазваляе выявіць вобразнасць слова, яго ўнутраную форму. Напрыклад: 3 маёй мамай Дзіма пазнаёміўся не дома ў яе, не ў нашым Загоры, а ў мяне, у мінскай шчаслівай пасляваен-най беднасці. (Б.) Так было, напрыклад, у Спаскім-Лутавінаве, у тургенеўскім залаталістым шапатліва-сонечным парку, дзе мы разышліся, каб, да шчаслівай стомы наблукаўшыся кожны па сабе, зноў сысціся на гутарку і дружнае маўчанне. (Б.)

Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, здольнасць убіраць у сябе розныя лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сродкі ў адпаведнасці са спецыфікай твора. У мастацкім творы можна знайсці дыялектныя, тэрміналагічныя моўныя адзінкі, устарэлыя словы, неалагізмы, жарганізмы і нават вульгарызмы.

Дыялектная лексіка заўсёды была сродкам папаўнення, узбагачэння беларускай літаратурнай мовы. Гэта лексіка дакладная, сэнсава ёмістая, вобразная, свежая. Пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы як сродак характарыстыкі персанажаў, сродак стварэння мясцовага каларыту. Напрыклад:

Праз рэдкае галлё пруткіх дрэў у вёсцы былі відаць каўпакі стрэх з зялёнымі пляйстрамі сырога моху, нечы не дакрыты яшчэ жоўтым, як воск, кулём саломы хлевушок. На прывязаным уздоўж страхі тоўстым рублі стаяў мужчына, ляпаў шырокаю стрыхалкаю, падбіваючы густую шчотку саломы. (В. Адамчык. «Чужая бацькаўшчына»)

Спецыяльная лексіка звычайна ўводзіцца ў мастацкі твор для характарыстыкі герояў, пэўнага прафесійнага асяроддзя. Напрыклад:

У той год, калі «Каспійск» спусцілі на ваду, тралавы флот не выконваў плана, і, каб неяк вырвацца з прарыву, партовае начальства імкнулася як мага хутчэй выпхнуць у мора кожны новы карабель. Таму і каманду на «Каспійск» збіралі, як па аварыйнай трывозе. Разам апынуліся і бывалыя маракі з флоцкага рэзсрву, І тыя, хто, як кажуць, яшчэ не нюхаў мора, а больш такіх, каго з радасцю аддавалі каштаны іншых суднаў. 3 гэтым аварыйным наборам трапіла на «Каспійек» і Серафіма. (А. Крыга. «Мацей з «Асторыі»)

Архаічная лексіка ўласцівая мастацкім творам на гістарычную тэматыку.

I нічога не зробіць рада з замкам, ні з царквою, ні з магнатамі, ні з іхнімі шляхецкімі атрадамі, слугамі і прыгоннымі. Толькі і засталося радзе, што ўладарыць над рамеснікамі, падмайстрамі ды плебеямі. I над табою ўсялякі суд ёсць, а ты, бурмістр, вы, радцы ды лаўнікі, толькі і можаце, што спрэчкі аб маёмасці разбіраць радзецкім судом ды забойствы і іншае такое — судом лаўнічым. (У. Караткевіч. «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»)

У стылі мастацкай літаратуры, як ні ў якім іншым, асабліва выразна выяўляецца індывідуальнасць аўтара. Усе рэсурсы мовы (лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя), усё яе багацце рэалізуюцца ў творы ў адпаведнасці з творчым дыяпазонам аўтара.