Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

Дакладнасць словаўжывання

«Дакладнасць слова,— гаварaыў К. Федзін,— з'яўляецца не толькі патрабаваннем стылю, патрабаваннем добрага густу, але перш за ўсё — патрабаваннем сэнсу. Дзе занадта многа слоў, дзе яны вялыя, там думка неакрэсленая. Блытаныя думкі нельга перадаць простым, дакладным сло­вам» 12.

Сэнсавыя памылкі ўзнікаюць тады, калі выказванне непаслядоўнае, супярэчлівае, бяздоказнае. Напрыклад: Здавайце непатрэбныя вам газеты, зношанае адзенне, а таксама косці і іншыя прадметы хатняга ўжытку. Учора мы здалі клуб, сёння дзіцячы сад з яслямі, а заўтра здадзім і астатнія жывёлагадоўчыя памяшканні. У выніку прафілактычных і лячэбных мерапрыемстваў захварэла 50 цялят. Ападкаў сёння не чакаецца, акрамя дробнага дажджу. На птушка ферме механізавалі раздачу кармоў, паенне і даенне. У адзіночку Алесь Рыбка з таварышамі не змог бы выратаваць сцяг. У нарысе Веры Палтаран «Дзівасіл» закрануты такія пытанні, без якіх нельга ехаць у вёску на працу. Я адсутнічала на запятках па ўважлівай прычыне, па стану здароўя паліклініка была закрыта. У сувязі з хваробай прадаўца аддзел зачынены на абед.

Нематываванае паўтарэнне слоў і выразаў, якія нічога не дадаюць да зместу выказвання, а, наадварот, абцяжарваюць, зацямняюць яго сэнс, парушае лаканічнасць мовы. Крыніца шматслоўя — таўталогія: Падзеі, вартыя гісторыі, прыблізіліся да нас вельмі блізка. Гэта тэма будзе мець вызначальнае значэнне. Асноўным цэнтралі усіх яго думак I дзеянняў была палітычная барацьба. Патрзбна непрымі-рыма адносіцца да тых, хто кідае цень на наша жыццё, парушае яго нармальныя нормы. Часопіс побач з выкарыстаннем моўных сродкаў шырока выкарыстоўвае сродкі граматыкі. Наступав вечар, засвяціліся святлом вокны інтэрната.

Ад таўталогіі трэба адрозніваць ужыванне адназначных слоў і выразаў як прыём, абумоўлены пэўнай стылістычнай мэтай — жаданнем прыцягнуць увагу да таго ці іншага слова, выраза, падкрэсліць, выдзеліць яго ў кантэксце.

Камуністы — гэта слова, як са сталі,

Камуністы — гэта слова, як з агшо...

Сто гадоў таму назад было нас мала,

Сто гадоў назад мы выйшлі на вайну,

Сто гадоў мы рыем дол для капітала,

Для хаўтур яго скалочваем труну.

(А. Куляшоу. «Камуністы»)

Сэпсавыя памылкі ўзнікаюць і з-за нематываванага «ўпрыгожвашія» мовы (так званая «квяцістасць»). Такая ўяўная вобразнасць успрымаецца як выдатак выказвання —-«немач», выкліканая нагоняю за «мудрагелістымі слоўцамі і закручанымі выразамі» 13. Напрыклад: А прыгажуня восеньі ідзеш па хесе, нібы па пажарышчы, і здаецца, што вось-вось полымя ахопіць цябе. Параўнанне лесу з пажарышчам, полымем выклікае не захапленне фарбамі восені, а грывогу, адчуванне небяспекі. Дрэвы заўсёды разумелі мяне і спагадліва нахілялі свае лапы. Я брала ў рукі іх лапы, цалавалаi і плакала. Тэкст успрымаецца літаральна і выклікае камічны эфект. На белым абрусе Каця прыгожа, як на вячэры замежнай дэлегацыяй, расставіла талеркі з ярка- чырвонымі, як налітымі крывёй, памідорамі. Параўнанне ежы з крывёй безгустоўнае і выклікае эфект, адваротны таму, да якога імкнуўся аўтар. Галаву вучня, які прыйщоу у першы клас, можна параўнаць з непаднятай ца-ліной. Толькі ты не цаліну засяваеш, а запаўняеш галаву вучня ведамі. Параўнанне галавы вучня з цаліной робіць выказванне парадыйным.

Ужыванне слова з неўласцівым яму значэннем выклікае лексічныя памылкі. Напрыклад: Пасля прачытаных лещый убачыць продкаў нашых сучасных кніг уласнымі вачамі асабліва цікава. Спыніўшы дыханне, зала слухала скрыпку вялікага майстра. Вецер завывае ў гэтых старычых галінах. Вёска маніць сваёй прыгажосцю. Каханне да сваёй Радзімы — самае моцнае пачуццё. Тут галава круціцца ад паху кветак.

Тыповая лексічная памылка — няправільны выбар аднаго з слоў паранімічнай пары, што тлумачыцца неразуменнем кантэксту і няведаннем лексічнага значэння слоў: Тут [на тэрыторыі завода] нават гарадскі шум губляецца ў драўнянай лістоце. Дзейнік — гэта прадмет, які ажыўляе дзеянне. Трэба быць чуллівым і сардэчным, умець na-сапраўднаму дапамагаць сябру, калі той трапіў у бяду. Дамы патанаюць у зяленіве дрэў.

Фактычныя памылкі — скажэнне фактаў рэчаіснасці, сведчанне няправільнага разумения, тлумачэння з'яў, паняццяў, законаў. Напрыклад: Бывав так, што словы ўжываюцца намі звычайна як сінонімы якіх-небудзь маральных якасцей. Празрыстыя сады ахутаны зялёнаю смугою кра-савання. Вада ў возеры бялюткая, чыстая. Пачастуйся салодкім, як нектар, сокам бярозы. Яны зусім не надобны да біблейскіх атлантаў.

Стылістычныя памылкі выклікаюнца няўвагай да эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбаванасці слова, выраза. Напрыклад: 1. Саўгас «Забалоцце» — адзін з першых беларускіх саўгасаў, арганізаваны ў 1919 годзе. Мясціны тут... закачается. 2. Я працавала ў школе амаль цэлы год і вельмі прывыкла да маіх вучняў, да гэтых хітрых мардашак. 3. Толькі другі год ён працуе дырэктарам, а ўжо ўзведзены гароднінасховішча, хлеў і гараж. 4. Вёска не вельмі вялікая, налічвае 26 двароў. 5. Пасля купальскіх святкаванняў яшчэ з тыдзень кожны гаспадар шукае свае вароты. Гэта вынік дзейнасці вясковай моладзі. 6. Нельга не спыніць свой позірк на чырвоным г-падобным даху шко­лы, другой нашай хаты, дзе засталося наша дзяцінства. Усе гэтыя сказы лагічна і граматычна правільныя, але памылковыя стылістычна: у першых двух адзінства стылю парушаецца гутарковымі словамі, у астатніх — словамі, неўласцівымі гутарковай мове. Механічнае спалучэнне рознасты-лёвых моўных сродкаў выклікае нечаканы, а часам і непажаданы эфект: 1. За дзевяць месяцаў гэтага года на вуліцах нашага горада было ўчынена 450 дарожна-транспартных здарэнняў. 2. Шэсць экіпажаў спынілі спабор-ніцтвы датэрмінова, многія «Волгі» прыйшлі да фінішу пакарабачаныя. 3. Вось чаму асабліва дарагі быў для пераможцаў гэты немудрагелісты з выгляду галоўны прыз 4. Я зразумела, што раней нічога не ведала пра сваю будучую прафесію, не ведала, як здорава працаваць з дзецьмі.

5. Жывеш адзін раз, і зашывацца ў сваё асабістае нельга. У гэтых прыкладах не да месца ўжытыя словы гутарковыя, прастамоўныя. У сказе Па стану на 20 лістапада я ўжо надаіла на карову па 3680 кілаграмаў малака нематывавана ўведзены ў гутарковы стыль канцылярызм.

Адзінства стылю можа парушацца свядома, матывавана. Матываванае парушэнне стылю — сродак індывідуалізацыі мовы персанажаў, сродак стварэння сатырычнага, гумарыстычнага ці іранічнага каларыту. Так, у гумарыстычным плане паказаны заляцанні старога Куторгі, які выдае сябе за вельмі далікатнага кавалера, да семнаццацігадовай прыгажуні Марысі ў п'есе В. I. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта». Куторга пяе раманс:

Рвецца мае сэрца да красненькай розы,

Быццам бы пры колах атоса із лозы,

Па панне Мар'яне душа ўся сумуе,

Быццам бы зязюля жаласна кукуе.

Як не бачу панны, жыццё мне — магіла,

Галоўцы цяжэнька, уцякае сіла.

Ой, высах я, высах, як лапаць у печы!

Горка ж мая доля, хто мяне ўлечы?

Як цетраў у лясочку жаласна балбоча,

Так мае сэрцайка да панны сакоча.

Hi верашчака, каўбасы, дзялянка,—

Нішто не смакуе без цябе, каханка!

Дам табе загар вялікі, як рэпа,

Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепа

Ды напамінае, як цяжка я ною