Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

Лекс1чныя сінонімы

Багацце мовы, яе неабмежаваныя камунікатыўныя і вобразна-выяўленчыя магчымасці асабліва выразна праяўляюцца ў сінаніміцы. Тэрмін «сінонім» паходзіць ад грэчаскага слова synonymos — 'аднайменны'. С і н о н і мы — словы блізказначныя, яны абазначаюць адно паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння або стылістычнай афарбоўкай. Сінонімы — узаемазамяняльныя элементы выказ-вання, яны даюць магчымасць называць прадметы і з'явы рэчаіснасці, не паўтараючыся, удакладняючы іх прыметы, якасці, характарыстыкі.

У сучаснай беларускай мове ёсць сінонімы лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя. Ле к с і ч н ы я сінонімы — гэта словы, якія аб'ядноўваюцца ў лексіка-семантычныя групы (сінанімічныя рады) на аснове блізкасці значэння: даўні, шматвяковы, вячысты, старажытны, старадаўні, ста­ры, старасвецкі. М aрфалагічн я сінонімы — сінанімічныя формы слоў: ранняй — ранняе, найлепшы — самы лепшы, махнуць — махануць. Сінтаксічныя сінонімы — гэта сінанімічныя канструкцыі: Узышоўшы на чыгунку, настаўнік прыпыніўся, як бы разважаючы, у які канец накіравацца. (К-с) Калі настаўнік узышоў на чыгунку, ён прыпыніўся, як бы разважаючы, у які канец накіравацца.

Сярод лексічных сінонімаў вылучаюцца сінонімы семантычныя (сэнсавыя, ідэаграфічныя), стылістычныя, семантыка-стылістычныя, абсалютныя. У сучаснай беларускай мове найбольш семантыка-стылістычных сінонімаў, абсалютныя сінонімы адзінкавыя.

С е м а н т ы ч н ы я сінонімы ўтвараюць сістэму адценняў адпаго паняцця, яны звычайна нейтральныя па эмацыянальна-экспрэсіўных адносінах. Напрыклад: Так, разам з няхітрым скарбам, узятым у далёкую дарогу, людзі везлі з сабой у невядомы край сваё, спрадвечнае, звыклае. (Я.С.) Спрадвечнае, звыклае - емантычныя сінонімы. У «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» чытаем: звыклы — 'які ўвайшоў у прывычку, стаў прывычкай'; спрадвечны — 'які існаваў задоўга да цяперашніх часоў', 'даўні', 'прывычны'. Такім чынам, словы звыклы і спрадвечны маюць агульнае значэнне 'прывычны', але сэнсавы аб'ём слова спрадвечны больш шырокі, бо спрадвечны — гэта 'звыклы на працягу вякоў'. Ужытыя ў адным кантэксце, гэтыя се­мантычныя сінонімы ўдакладняюць, узбагачаюць сэнс выказвання. Яшчэ прыклад: На вуліцы ўжо трохі пасвятлела, хоць хмары яшчэ пагрозліва клубіліся навокал і нехаця, незадаволена, буркліва распаўзаліся ў розныя бакі. (Я. С.) I незадаволена, і нехаця — 'без жадання', але нехаця — яшчэ 'як бы не па сваей волі', а незадаволена — 'праяўляючы сваю неахвоту'. Або: Дождж быў ціхі, бязгучны. (Я. С.) I ціхі, і бязгучны — 'бясшумны', але ціхі — 'невялікай гуч-насці', а бязгучны — 'ледзь чутны' або 'зусім не чутны'.

Семантычныя сінонімы ажыццяўляюць камунікатыўную (пазнавальную) функцыю мовы, што выяўляецца ў дыферэнцыяцыі адценняў значэння, дэталізацыі, выдзяленні і актуалізацьп таго ці іншага паняцця. Напрыклад, сінонімы незнаемы, неспазнаны аб'ядноўваюцца ў сінанімічным радзе агульным значэннем 'такі, якога не ведаюць, з якім не сустракаліся раней' і адрозніваюцца адценнямі значэння—незнаёмы 'невядомы', неспазнаны 'нявывучаны': Там жыхае тайговая малаша незнаемая, неспазнаная мною маланка. (Я. С.) Сінонімы х'адзіць, снаваць маюць агульнае значэнне 'рухацца, перамяшчацца'. Але хадзіць — гэта 'рухацца ў розны час, у розных напрамках', а снаваць— 'рухацца без пэўнай мэты': Лабановіч нікуды не хадзіў, снаваў па дварэ, па полі, часамі выбіраўся ў лес у свае знаёмыя абходы. (К-с)

С т ы л і с т ы ч н ы я сінонімы адрозніваюцца эмацыянальна-зкспрэсіўнай афарбоўкай. Стылістычная афарбоўка слова выяўляецца ў параўнанні з нейтральным словам — дамінантай сінанімічнага рада. У сінанімічным радзе мо-жа быць некалькі нейтральных слоў, дамінантай з'яўляецца найболын ужывалыіае з іх. Напрыклад, падысці і наблізіцца — сінонімы, абодва нейтральныя, але першае сло­ва ўжываецца часцей, значыць, яно і ёсць дамінанта. Словы ўстарэлыя, дыялектныя і запазычаныя дамінантай, як пра­вша, не бываюць: недахоп-—дэфект (запаз.), лётчык — авіятар (уст.), стыпендыя — пенсія (уст.), золак — додніца (дыял.).

У сінанімічным радзе можа быць розная колькасць слоў з рознай стылістычнай афарбоўкай. Прыклады з твораў Я. Коласа: ісці (нейтр.) —шыбаваць (гутарк.), кіравацца (нейтр.) —падавацца (гутарк.). Праўда, ён пайшоў не дзе-ля таго, што ў гэты бок наехала завітанская красуня, ён проста падаўся дадому. Лабановіч дайшоў да сцежачкі каля ветра'коў і накіраваўся ў школу. Лявон узяў рубель і пашыбаваў у сваю хату. Прыклады з твораў Я.Сіпакова: далёкі (нейтр.)—недасягальны (кніжн.), незвычайны (нейтр.) —экзатычны (кніжн.). / якраз у той момант, калі я зразумеў, што тут, пэўна, давядзецца і начаваць, калі ўжо такім далёкім і недасягальным здаўся мне цягнік, якім сягоння ноччу я думаў ехаць, пачуўся далёкі прыглушаны бас машыны. У апошні час у агародах пушчанскіх вёсак пачалі лавіць незвычайных свавольнікаў. Усё гэта перадавалі маёй фантазіі энцыклапедыі ды яшчз экзатычныя гісторыі пра гэты далёкі край.

Стылістычныя сінонімы ажыццяўляюць эстэтычную функцыю мовы, што выяўляецца ў стылістычнай — эмацыянальна-экспрэсіўнай характарыстыцы слова, выраза. Звычайна сінонімы сумяшчаюць абедзве функцыі. Напрыклад, дзеясловы гаварыць, казаць, буркаць, плявузгаць утвараюць сінанімічны рад з агульным значэннем 'выражаць вусна думкі, паведамляць факты'. Але паводле стылістычнай афарбаванасці яны розныя: гаварыць, казаць — нейтраль­ныя словы, ужываюцца ва ўсіх стылях мовы, буркаць, пля­вузгаць — гутарковыя, яны маюць і дадатковыя сэнсавыя адценні: буркаць — 'гаварыць невыразна, з пачуццём незадаволенасці', плявузгаць — 'гаварыць абы-што, пустое, без толку'.— А я вам чагось не сказала,— гаварыла Ядвіся на развітанне настаўніку. (К-с) —Дык навошта тады душу вярэдзіць? буркнуў яшчэ Зазыба. (Чыгр.) — Але што ета сябра твой?—рантам быццам успомніў Сілка Хрупчык.— Мы во плявузгаем абы-што, а ён ці то языка не мае, ці на вус матае? (Чыгр.) Сінонімы рухацца, мітусіцца, хадзіць ходырам аб'ядноўваюцца ў сінанімічным радзе агульным значэннем 'перамяшчацца, перасоўвацца' і адрозніваюцца стылістычна. Рухацца, мітусіцца — нейтральныя словы, фра-зема хадзіць ходырам гутарковая. Сэнсава яны таксама неаднолькавыя: мітусіцца — 'рухацца, перамяшчацца хутка і бесперастанку ў розных напрамках', хадз'щь ходырам — 'пе­рамяшчацца, вельмі трэсціся': Ён зірнуў у акно. На вуліцы было цёмна. Непранікальная заслона снегу, дзе ўсё мітусілася, рухалася, хадзіла ходырам, бы ў нейкім тлумным дзікім танцы. (К-с)

Сінонімы, якія адрозніваюцца адначасова сэнсам і стылістычнай афарбоўкай, называюцца семант ы ка - стылістычнымі. Прыклады з твораў М. Тапка: Не раз я за мурам астрожным па родных гонях сумаваў. Адны любяць пад песню схіліць галаву, зажурыцца, як неба ўвосень. Ну, засні, І не варта тужыць. Вось ты тут сохнеш за астрожным мурам. Сінонімы сумаваць — журыцца — тужыць — сох-нуць адрозніваюцца сэнсам — паказваюць розныя ступені чалавечага пачуцця і стылістычнай афарбоўкай, сумаваць, журыцца, тужыць — нейтральныя, сохнуць — гутарковы.

А б с а л ю т н ы я сінонімы — гэта тэрміналагічныя словы-дублеты, якія адрозніваюцца, як правіла, толькі паходжаннем; напрыклад, беларускія словы назыўны, правапіс і запазычаныя намінатыўны, арфаграфія. Абсалютнасць, г. зн. поўная ідэнтычнасць значэння гэтых слоў, толькі ўмоў-ная. Словы дойлід і архітэктар падаюцца ў «Тлумачальным слоўніку бсларускай мовы» як абсалютныя сінонімы: архітэктар — гэта 'спецыяліст у галіне архітэктуры, дойлід', дойлід — 'спецыяліст у галіне дойлідства, архітэктар'. Моўная практыка, аднак, адрознівае гэтыя словы. У сучаснай публіцыстыцы і мастацкай літаратуры слова дойлід абазначае больш шырокае паняцце: тэта 'і архітэктар, і будаўнік, і дэкаратар', а архітэктар—толькі 'чалавек, які праектуе будынак'.

Семантычныя, стылістычныя і семантыка-стылістычныя сінонімы маюць даўнюю традыцыю ўжывання ў мове і ўстойлівую сістэму семантыка-стылістычных адносін. Гэта лексічныя адзінкі мовы, якія сведчацца спецыялыіымі слоўнікамі. Побач з моўнымі сінонімамі існуюць сінонімы маўлення, інакш — кантэкстуальныя, сітуацыйныя, аказіянальныя. Гэта розныя сло­вы і выразы, якія суадносяцца з пэўным аб'ектам рэчаіснасці (рэаліяй) толькі ў адпаведным кантэксце, дзе яны ўтвараюць семантыка-стылістычную групу, блізкую да сінанімічнага рада: Я быў дзівак, значыцца, я быў паэт. (Б.) А сын жа мой яшчэ малы. Зусім яшчэ маладзенькі мой Да-нілка. Ен жа яшчэ не поўня, а паўмесячык. Маладзічок. (Ъял.) О, як трэба, хоць так нялёгка, не сагнуць пад нягодай плечы, сваю долю, былінку крохкую, у руках сваіх няньчыць вечна. (Н. М.)

Кантэкстуальныя сінонімы выражаюць адно паняцце метафарычна-вобразна. Так, напрыклад, у публіцыстычных творах ваеннага часу Кузьмы Чориага як сінонімы да назоўніка вораг успрымаюцца словы, якія ў іншых кантэкстах маюць другое значэнне, слоўнікавае: Фрыц — 'скарочанае імя ад Фрыдрых', кат — 'асоба, якая прыводзіць у выкананне смяротны прыгавор', арыец — 'прадстаўнік народа, які гаворыць на адной з індаеўрапейскіх моў', падпалымчык — 'той, хто наўмысна зрабіў пажар', факелыичык — 'той, хто нясе факел у працэсіі', зграя — 'зборышча сабак, ваўкоў', вараннё — 'чарада варон', навалач — 'хмары, туман, смуга', саранча — 'шкоднае насякомае', злодзей—-'той, хто крадзе', груганнё — 'чарада груганоў', ваўкаўё — 'зборышча ваўкоў', брыда — 'што-небудзь непрыемнае, брыдкае, паскуднае', банда — 'трупа злачынцаў, разбойнікаў', зборышча — 'вялікі натоўп людзей' і інш.

Сінонімы ўзбагачаюць мову, робяць яе дакладнай, вобразнай, непаўторнай. Няправілынае выкарыстанне сінонімаў выклікае грубыя моўныя памылкі. Вось як піша пра тэта А. Бялевіч у паэме «Нёманаў дар»:

Сядзяць вучоныя, паэты

Каля рабочага стала.

А Колас кажа: — Вось газета.

Глядзіце, Што яна дала:

«Разбілі сад!» —

газета піша.

Хіба ж ён вораг?

Смех і грэх...

Кузьму Чорнага надзвычай абураў выраз «зграі дзяцей» у тэксце перакладу на беларускую мову рамана нямецкага пісьменніка I. Бехера. «Зграя,—адзначаў Чорны,—можа груганоў, шкоднікаў, драпежнікаў, а не дзяцей. I каб перакладчык адчуваў мову, ён не напісаў бы так» 3.

Такая ж памылка і ў радках: На караблі плыве многа салдат, якія, адслужыўшы свой тэрмін, вяртаюцца дадому. А каля іх — цэлы табун дзяцей... Сур'ёзныя карапузы ў вялікіх салдацкіх фуражках, якія, колькі іх ні папраўляй, усё роўна насоўваюцца на вочы; жэўжыкі, падпяразаныя шыро-кімі салдацкімі рамянямі, што трэба рукамі трымаць, каб не спадалі; жыгуны, якія ўсе свае пінжакі і кашулі паабчапля-лі салдацкімі значками Назоўнік табун ні семантычна, ні стылістычна не спалучаецца са словамі карапузы, жэўжыкі, жыгуны, якія вобразна перадаюць своеасаблівасць дзяцей (таму — ніяк не табун), непадабенства іх характараў.

3 Чорны К- Небеларуская мова ў беларускай літаратуры.— 36. твораў: У 8-мі т. Мінск, 1975, т. 8, с. 78—79.