Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

3 Табою я ў шчасці, з табою і ў жалі,

Ты ўсюды мне ззяеш блісканнем дзянніцы.

Ты — мая радасць, маё летуценне,

Ты — песня натхнення,

Ты зорак блісканне,

Ты голас світання,

Ты — краскавых струн дрыгаценне;

Ты — водгук сэрца, душы парыванне,

Ты — выплыванне

Вясёлкі агністай,

Ты — блеск прамяністы,

Ты — сонцавых косак блуканне...

Стылістычныя магчымасці часцін мовы таксама залежаць ад кантэксту. Звычайна назоўнікі выкарыстоўваюцца як галоўны сродак перадачы статычных з'яў рэчаіснасці. Напрыклад, у Я. Сіпакова: Раніца. Шалёнасць колераў. Ласка сонца. Перазвоньванне ручаёў. Мяккі туман над дальняй ракою. I ранішняя шматгалосая малітва птушак. («Па зялёную маланку») У Д. Бічзль-Загнетавай: Надвя-чоркам на сумежку мы пачулі перасмешку — лета стомленага усмешку з жартачкамі ўперамешку. Перасмешка ўмее так, як арэхаўка і шпак, завірушка-валасянка, варакушка і прасянка. Перасмешка аклікае рэмеза і салаўя. Песня ў птушкі не свая. Добрая... але чужая. («Перасмешка»)

У адпаведных кантэкстах назоўнікі могуць ствараць зусім іншы эффект — змянення, няспыннага развіцця.

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Дыхание.

Сэрцабіццё. Забыццё.

Жанчына. Мужчына. Каханне.

Мужчына. Жанчына. Жыццё.

(А. Вярцінскі. «Мужчына. Жанчына. Чаканне...»)

Дзеясловы— галоуны сродак выражэння руху. «Дзея­словы,—Таварыў А. М. Пяшкоўскі,— тэта нейкія «жывыя» словы, якія як бы ажыўляюць усё, з чым яны сутыкаюцца»3. Менавіта таму колькасць дзеясловаў, якія ўжываюцца ў гутарковым, публіцыстычным стылях і стылі мастацкай літаратуры, непараўнальна большая, чым у афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях.

Прыклад навуковага тэксту:

У апошнія часы ўсё болын аргументаў прыводзіцца на карысць асаблівых, больш цесных сувязей паміж беларускай і некаторымі іншымі, сёння не сумежнымі славяйскімі мовамі (асабліва балгарскай і славенскай). Фіксацыя і тлумачэнне такіх ізалекс павінны дапамагчы прасачыць дагістарычны лес славян — моўных папярэднікаў беларусаў. Не меншае значэнне мае фіксацыя і тлумачэнпе беларускіх інавацый. Струк­тура спецыфічна беларускага словаўтварэння, яе гістарычйыя і лінгвагеаграфічныя паказчыкі не вывучаны, але гэтага і нельга было зрабіць без глыбокай распрацоўкі этымалагічнага матэрыялу. Мы ўжо не гаворым пра семантычныя асаблівасці беларускай мовы, распрацоўка якіх мела б вялікае значэнне для гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. («Этымалагічны слоўнік беларускай мовы»)

Прыклад публіцыстычнага тэксту:

Над гародам і садам — сонца. Віецца матавы гарох, пахне кропам і каноплямі, матылямі чырванее на градах мак, гудуць, вылятаючы з вулляў, пчолы. Лапушацца вялізныя, на чырвона-зялёных ножках-сцяблінках, лісты рэвеню, «беларускага апельсіна». А ўначы, калі ляжаш на подсцілцы пад дрэвам, часам чуеш, як глуха, нібы гіры, падаюць на дах антонаўкі, і бубпяць, ракочуць, скочваючыся па ім.

На ўскраіне вёскі вадзяны млын. Уздыхае, ходзячы, кола, зелянеюць тванню латкі. У люстры сажалкі адбіваецца жоўтая вячэрняя зара і цені соснаў на тым беразе. Ластаўкі часам чапляюць крылом ваду, брохае рыба. Вечарамі на вадзяным млыне неяк таямніча і крыху трывожна. Нездарма млынароў некалі лічылі ведзьмакамі. (У. Караткевіч. «Зямля пад белымі крыламі»)

У мастацкім творы дзеясловы — сродак вобразнасці, сродак эстэтычнага ўздзеяння. Так, у невялікім урыўку з рамана К.Чорнага «Ідзі, ідзі..» дзеясловы перадаюць надыход летняга дня (неба на ўсходзе гарэла, ясната ішла, дзень рынуўся), яны таксама характарызуюць Андрэя Пніцкага, даюць чытачу ўяўленне пра жыццё гэтага героя, яго занятак, характар (лінуў вады, пацягнуў ручніком, пачаў усцягваць штосьці пашытае з шарачку, полы абвісалі, спрабавала абвісаць падшэўка, знайшоў пугу, падаўся ў глыбіню двара, гаварыў сам з сабою).

Зыдораў брат Андрэй Пніцкі ў ясную раніцу пачаў збірацца на штодзённы свой клопат. Неба на ўсходзе гарэла, ясната ішла ад ружовай разлегласці па ім. Вясёлы дзень рыпуўся ў маленькія акенцы Андрэевай хаты адразу. Андрэй, пацягваючыся, лінуў на рукі з ледзяной конаўкі вады, намачыў ёю твар, разы са два пацягнуў па ім даўно не мытым ручніком і спешна пачаў усцягваць на сябе штосьці пашытае з шарачку. Полы гэтай кароткай лёгкай вопраткі абвісалі ўніз, з-пад іх спрабавала абвісаць падшэўка. Ён падперазаўся паверсе вузенькаю папружкаю, знайшоў у сенцах пугу і тады як мае быць падаўся ў глыбіню двара. Ён гаварыў сам з сабою.

«От пакуль выберашся... От пакуль выберашся, дык і паўдня нахопіцца...» (К. Чорны. «Ідзі, ідзі...»)

Прыметнікі выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы, але функцыя іх у розных стылях розная. У навуковым стылі прыметнікі — сродак пераважна класіфікацыйны, яны маюць інфармацыйную ролю. Напрыклад:

ПАЛЫН (Artemisia), род адна-, двух- і шматгадовых траў або паўкустоў сям. складанакветных. Каля 400 відаў, пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар'і. У СССР каля 170 відаў, на Беларусі 8. Найбольш пашы­раны палын горкі (A. absinthium), палын палявы (A. campestris), палын звычайны, або чарпобыль (A. vulgaris). Расліны апушаныя, вышыня 10—200 см. Лісце перыста-рассечанае. Кветкавыя кошыкі жоўтыя або чырванаватыя, сабраныя ў гронкавыя ці мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка. Растуць на сухіх лугах, пясках, у садах, агародах, каля жылля. Некаторыя віды лекавыя (палын горкі, цытворны), эфіраалейныя і вострапрыпраўныя (палын эстрагон, палын дробнакветны), дэкаратыўныя (палын высокі). (БелСЭ)

У публіцыстычным і мастацкім стылях прыметнікі маюць, акрамя пазнавальнай, вобразную, эстэтычную ролю. Так, у вершы М. Танка «Птушкі» прыметнікі сінія, чырвоныя, шэрыя, барвовыя не толькі называюць прыметы поўных прадметаў і з'яў, a і заключаюць у сабе глыбокі падтэкст, звязаны з традыцыйным успрыманнем сіняга як чагосьці 'светлага', 'жаданага', чырвонага — як 'сталага', шэрага — як 'сумнага', 'неспакойнага', барвовага — як 'трывожнага', 'грознага'. Гэтыя прыметнікі дапамагаюць стварыць малюнак жыцця чалавека — яго маладосці, сталасці, старасці.

Вось лятуць над намі

Сінія птушкі ветру,

Чырвоныя птушкі лістоты,

Шэрыя птушкі хмар,

Барвовыя птушкі гадоў

Выйдзі на ганак!

Кінь ім хоць жменю зярнят,

Каб яны так хутка

Не адляталі.

У афіцыйна-дзелавым, навуковым і публіцыстычным стылях шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўтвараюць устойлівыя тэрміналагічныя спалучэнні.

Прыклад навуковага тэксту:

Сапраўдную палітычную эканомію стварылі К. Маркс і Ф. Энгельс, якія на аснове адкрытага імі матэрыялістычнага разумення гісторыі зрабілі рэвалюцыйны пераварот у поглядах на грамадства. Упершыню ў гісторыі навукі з усёй сукупнасці адносін людзей былі вылучаны як асноўныя вытворчыя адносіны. Даследаванню гэтых адносін і законаў эканамічнага развіцця прысвечаны галоўная праца К. Маркса «Капітал», а таксама яго працы «Да крытыкі палітычнай эканоміі», «Наёмная праца і капітал», «Заработная плата, цана і прыбытак» і інш. Зыходным пунк­там эканамічнай тэорыі К. Маркса і Ф. Энгельса з'яўляецца іх вучэнне пра тавар і працу, якая стварае тавар. Краевугольны камень эканамічнай тэорыі марксізму — вучэнне аб прыбавачнай вартасці, у якім рас­крыта сутнасць капіталістычнай эксплуатацыі: непрымірымыя антаганістычныя супярэчнасці паміж працай і капіталам. (БелСЭ)

Прыклад публіцыстычнага тэксту:

Камсамолам набыты багаты вопыт фарміравання ў моладзі марксісц-ка-ленінскага светапогляду і класавай свядомасці. Неабходна і ў далейшым выхоўваць юнакоў і дзяўчат у духу камуністычнай ідэйнасці, вернасці рэвалюцыйным і працоўным традыцыям Камуністычнай партыі і савецкага народа, высокай маральнасці, непрымірымасці да буржуазией ідэалогіі, праяўленняў антыграмадскіх паводзін, спажывецкіх адносін да жыцця, чужых нашаму грамадству нораваў. («Настаўніцкая газета»)

Стылістычныя магчымасці граматычных форм назоўніка праяўляюцца, напрыклад, у катэгорыі ліку. Форма назоўніка адзіночнага ліку, ужытая са значэннем множнага ліку, падкрэслівае тыповасць прадметаў, з'яў, жыццёвых сітуацый.

Натура ўжо, відаць, такая,

Што чалавеку з кожным днём

Заўжды чагосьці не хапае,

Хоць і ў парадку ўсё кругом.

(П. Броўка. «Натура ўжо, відаць, такая...»)

Тут назоўнік чалавек набывае значэнне зборнасці (людзі) і абагульненасці. Toe, пра што гаворыцца ў гэтым вер­шы, уласціва кожнаму чалавеку, кожнай асобе — усім людзям.

Прозвішча чалавека — назоўнік адзіночнага ліку; ужыты ў форме множнага ліку, ён абагульняе індывідуальныя рысы, уласцівыя менавіта гэтаму чалавеку, пераносіць іх на пэўныя трупы людзей. Такое стылістычнае выкарыстанне граматычнай формы слова робіць тэкст багатым экспрэсіяй.

Няма патрэбы пераказваць змест шматлікіх чэхаўскіх навел. Прыпомніце іх, і перад вачыма ў вас у доўгай чарзе чэхаўскіх «герояў» — лягавых, , грызловых, укусі-каланчоўскіх, настаўніка Ахінеева, памочніка паліцэйскага надзірацеля Ачумелава, гарадавога Жратвы, акцёра-палюбоўніка Паджарава, гімназіста Высекіна і шматлікіх запупырыных, смердзяковых, падзатылкіных, чарнасвінскіх, галапёсавых і сямірылавых на чале з унтэрам Прышыбеевым — пройдзе здань царскай Расіі. (77. Галавач “Цi патрэбнанам навела?»)

Форма клічнага склону назоўнікаў заўсёды стылістычна афарбаваная, яна - сродак выражэння пяшчоты, любасці, можа мець адценне ўзвышанасці, у пэўных кантэкстах — архаічнасці: Мартыне, мой голубе! Вырваўся ты з панскай няволі, і гэты карабін, што лёг на тваю нежывую руку, здабыў ты, баронячы сваю волю. Расплюшч жа, мой голубе, вочы ды зірні: вунь ён, вораг наш, стаіць, апусціўшы вочы. (К-с) А скажы мне, дзеду любы, чаму так на свеце стала, што адным даецца мала, другому — аж да гу­бы? (К-с) Г эй, прасніся, беларусе! Усе людцы паўставалі. Гэй, прасніся, беларусе! Усе праўдачку пазналі. (Куп.) Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць,— ім пакорны я толь­ко з гуслямі, сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць,— не скуеш толькі дум ланцугамі. (Куп.)

Выразную стылістычную адметнасць маюць склонавыя формы прыметнікаў жаночага роду. Формы з аднаскладовымі канчаткамі ўласцівыя ўсім стылям мовы: 3 чаго складаюцца нашы вялікія дасягненні? 3 нашых маленькіх поспехаў, са звычайнай, шчырай і рупнай працы кожнага чала-века нашай неабсяжнай Савецкай краіны. (Я. С.) Хораша пахла з каляін вільготным сасновым карэннем, а з дробных хмызоў свежай лістотай, а потым неяк нечакана і саладкава-густа патыхнула водарам ад зламанага куста крушыны. (Стр.) Імкнуцца песень адгалоскі да ўсіх сцяжынак І дарог... Той голас, голас роднай вёскі, я І да гэтага збярог. (Бр.)

Формы з двухскладовымі канчаткамі ўжываюцца пераважна ў гутарковым стылі і стылі мастацкай літаратуры. У стылі мастацкай літаратуры гэтыя формы выкарыстоўваюцца як граматычныя архаізмы, прыдатныя для ства-рэння гістарычнай перспектывы, каларыту мінуўшчыны, як сродак стылізацыі мовы ў творах на гістарычныя тэмы або як перайманне песенна-паэтычнай фальклорнай традыцыі4: Аднак смутак мясцовасці не перашкодзіў Грэбеням перайсці да ажыўленае гутаркі. (Ц. Г.) У хаце адразу ста­ла шумна І весела, яна нібыта зрабілася цяснейшаю ад гэтае напорыстае і жыццядайнае сілы — быццам у хату да Шыбекаў аблаваю ўваліўся цэлы натоўп вясёлых, узбуджаных людзей. (Я. С.) Барсукі стаіліся па норах у чакан-ні ціхае начы. (Бр.) А колькі жыццяў ён збярог падчас блакаднае навалы! (Астр.) Які тады ён быў узнёслы, як! прыгожы, малады, ажно ў руках звінел! вёслы над прорвай чорнае вады! (Грах.)

Стылістычную адметнасць маюць і формы ступеней параўнання. Прыметнікі вышэйшай і найвышэйшай ступені ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы, але, напрыклад, формы вышэйшай ступені з суфіксамі -ей(-эй), -ш- не ўласцівы афіцыйна-дзелавому і навуковаму стылю, яны выкарыстоў-ваюцца ў вершаваных творах. Прыклад з паэмы Я. Купалы «Адвечная песня»:

Ж ы ц ц ё

Усясільнай рукою тварэння

Даю яму права існення,

На ўласнасць ваду і зямлю,

Душу яму такжа даю.

Пад ўладай сваей будзе меці

Як ёсць усё чыста на свеце;

Ён будзе ўсіх чыста дужэй,

ён будзе ўсіх чыста мудрэй...

Так будзе ён нарам прыроды,

Сам найдасканалыпага роду,

I будзе цар гэты навек

Название насіць — чалавек.

Займеннікі — нейтральныя паводле стылістычнай афарбаванасці словы (выключэнне складаюць нешматлікія займеннікі тыпу усенькі: Дзядзька Іван, я не хачу там жыць, вазьміце мяне назад у нашу вёску. Зрабіце мне хатку, І мы з Антосем адробім, за ўсенька адробім. (Б.) і ўжываюцца без абмежаванняў ва ўсіх стылях мовы. Стылістычныя магчымасці займеннікаў выяўляюцца толькі функцыянальна — у выпадках выкарыстання адных займеннікаў замест другіх. Найболып разнастайныя экспрэсіўна-стылістычныя функцыі асабовых займеннікаў. Асабовы займеннік, які неаднаразова паўтараецца ў кантэксце, акцэнтуе ўвагу на пэўнай асобе: Ён быў сівы, высокі, моцны з твару і постаці, гэты сённяшні чарговы кіраўнік паседжання з'езда. Ён сядзеў на сваім месцы ў прэзідыуме і штосьці паволі запісваў у свой блакнот. Кучаравая сівізна сыходзіла ў яго ззаду на галаве на шыю. Ён даваў слова прамоўцам. (К. Ч.)

Пропуск займенніка ў выказванні—уласцівасць пераважна гутарковага стылю: Салаўіныя галасы ў людзей Тонежа. Заспявае чалавек — залюбуешся. Любога з Тонежа бяры ў хор — добры спявак будзе. (Бял.) Успаміналі сваё — цяпер ужо далёкае — мінулае: палетак, школу, сумесныя гульні. (P. М.) У хаце вячэралі. Ад маладое картоплі вілася і мяшалася сытая пара. (В. А.) Пад вечар зноў касілі. (М. В.)

Займеннік вы, ужыты ў дачыненні да адной асобы,— звычайны на Беларусі зварот да маці, бацькі; ён можа падкрэсліваць афіцыйны характар адносін або ўказваць на розніцу ва ўзросце субяседнікаў: — Вы, тата, ешце,ціха азвалася поўненькая, чарнабровая Маня. (Б.) І хто сказаў, што гэты кут не стаў і Вашым на Зямлі: калі былі Вы ма­рай тут, лічыце, Вы ўжо тут былі. (А. Л.) — Ой, вы скажаце,— Манька збянтэжана засмяялася, чамусьці загаварыўшы на «вы». (Кл.)

Асабовы займеннік ты ўжываецца замест я, калі выказванне мае абагульненае значэнне: Туман, здаецца, адышоўся ад цябе далей — як усё' роўна ты, махаючы касою, паразганяў яго,— але добра адчуваеш, як ён, нябачны, халодзіць тваё голае да пояса цела. (Я. С.)

Аўтары навуковых прац звычайна замяняюць асабовы займеннік я займеннікам мы або наогул апускаюць яго: Старажытныя помнікі адлюстроўваюць хістанні ў родзе назоўнікаў шматлікімі прыкладамі. Прывядзём некаторыя з іх... Як бачна, разглядаемая фанетычная з'ява не можа быць прычынай, якая выклікала знікненне ніякага роду ў пэўных рускіх гаворках, тым больш што яна не пацвярджаецца данымі беларускай мовы. На нашу думку, прычыну гэтай з'явы трэба шукаць у прыродзе самой катэгорыі роду, у тым, якую ролю адыгрывае дадзеная граматычная катэгорыя ў агульнай сістэме мовы. (М. А. Жыдовіч. «Назоўнік у беларускай мове»)

Сутыкненне займеннікаў вы — ты ў блізкім кантэксце — сродак характарыстыкі персанажаў паводле іх сацыяльнага становішча або выхаванасці. У п'есе К. Крапівы «Партыза­ны» ёсць дыялог паміж панам Яндрыхоўскім і селянінам Маргуном. Займеннік ты ў вуснах Яндрыхоўскага і вы — у Маргуна — сведчанне сацыяльнай няроўнасці субяседнікаў:

Маргун. Дальбог жа, панічок, нічога і пальцам не крануў. Што я — пустадомак які, каб на панскае квапіцца? Вы, можа, мяне не ведаеце, бо рэдка ў маёнтку былі, а мама ваша добра мяне ведае.

Пан Яндрыхоўскі. А тэта што ў цябе?

Маргун. Партрэт вашага таты-нябожчыка...

Пан Яндрыхоўскі (бярэ партрэт). За партрэт дзякую, але калі ты таксама грабіў, дык гэта цябе ад кары не выратуе.

У мове мастацкага твора займеннікі могуць набываць акрэсленасць і пэўнасць. Так, гераіня аповесці В. Быкава «Альпійская балада» Джулія шле ліст да Іванавых землякоў, расказвае пра каханага, не называючы яго імя, але

гэта і не трэба: той, хто піша, і той, хто чытае, разумеюць, пра каго ідзе гаворка: «Бывайце, незнаёмыя землякі Яго, бывайце, Яго родныя, бывайце, далёкія Цярэшкі ля Двух Сініх Азёр, жыць каля якіх вельмі хацела і я. Не забывайце свайго земляка, як не забываем яго мы».

Стылістычныя магчымасці дзеясловаў праяўляюцца найбольш выразна ў формах часу і ладу. У афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях выкарыстоўваюцца звычайна такія часавыя формы, якія адлюстроўваюць рэальны час дзеяння. Напрыклад:

Народы Савецкага Саюза ў Айчыннай вайне пад кіраўніцтвам Ка-муністычнай партыі атрымалі ваенную, палітычную і эканамічную пера-могу. Яны не толькі адстаялі сваю Радзіму, але выратавалі народы све­ту ад пагрозы закабаления фашызмам, чым на справе паказалі свой пралетарскі інтэрнацыяналізм. Асноўны цяжар у вайне супраць фашысцкай Германіі вынеслі савецкі народ і яго Чырвоная Армія. У вайне СССР страціў 20 млн. чалавек, панёс ііайболыпыя матэрыяльныя страты, якія склалі 2600 млрд. руб. Аднак Савецкі Саюз перанёс гэтае цяжкае выпрабаванне, перамог ворага, яшчэ больш умацаваў свой міжнародны аўтарытэт. (БелСЭ)

Гутарковаму, публіцыстычнаму стылю і стылю мастацкай літаратуры ўласціва выкарыстанне дзеяслоўных форм аднаго часу са значэннем другога часу. Так, дзеясловы цяперашняга часу могуць ужывацца са значэннем прошлага, што дапамагае ажывіць мінулыя падзеі, наблізіць іх да чытача. Каб болын жыва і вобразна паказаць сустрэчу Мартына Рыля з Аўгіняй, Я. Колас выкарыстоўвае nepaважна дзеясловы цяперашняга часу, але першы сказ гэтай замалёўкі (з дзеясловам прошлага часу) падказвае, што дзеянне адбывалася ў мінулым:

Мартын Рыль ехаў са стрэльбаю на чоўне ўскрай Прыпяці. Ён туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак. Яму пашчаслівілася настраляць іх штук пяць. 3 таго боку Прыпяці шыбуе човен. На носе чоўна ляжыць зялёная вязка свежай травы і ёмкі сноп пышнага кучаравага чароту. На чоўне бялее гнуткая, руплівая дзявочая постаць у чырвонай хустачцы, завязанай канцамі назад. Спрытна мільгае вясло ў яе пругкіх руках, і човен борзда і роўна слізгаціць па шырокім лоне спакойнай Прыпяці. Мінуўшы сярэдзіну рэчкі, човен крута верне ў бок Мартына. Мартын сумыслу едзе павольна і пільна узіраецца ў затокі, дзе любяць жыраваць качкі, і не глядзіць на човен з дзяўчынаю, хоць ужо ведае, хто на ім плыве. («Дрыгва»)

Дзеясловы будучага часу, ужытыя са значэннем цяпе­рашняга, падкрэсліваюць шматкратнасць, паўтаральнасць дзеяння:

Вецер вые, не сціхае,

Дзіка ў коміне шуміць,

То заплача, заспявае,

То па стрэсе прабяжыць.

( Я. Колас. «Асенні вечар».)

Дзеясловы будучага часу могуць абазначаць прошлае нечаканае або выпадковае дзеянае: Прыеду я аднекуль, а ён выбежыць насустрач і кідаецца каня распрагаць. (К. Ч.)

Складаныя формы прошлага часу дзеясловаў, якія аба-значаюць даўно мінулае дзеянне, уласцівыя толькі гутарковаму стылю і стылю мастацкай літаратуры: Калі часці Чырвонай Арміі перайшлі былі Прыпяць і падыходзілі ўжо да вёсак Прымакі — Вепры, Васіль Бусыга і яго прыяцелі перажывалі трывожныя дні. (К-с) Ен нават раскарчаваў быў чатыры дзесяціны зямлі і падбіраўся на пятую. (К. Ч.)

Дзеяслоўныя формы ладу набываюць экспрэсіўнасць, калі дзеясловы аднаго ладу ўжываюцца са значэннем другога ладу. Напрыклад:

За што мы любім нашу Радзіму? За вялікую, душэўную і сардэчную павагу да чалавека, за сапраўдны клопат за яго, за ўсё тое, чым не можа пахваліцца ніводная капіталістычная краіна. Там што? Выкінула чалавека адпрацаваная, халодная сістэма ў мутны паток бізнесу, і ён ужо борсайся ў ім сам, махай рукамі, пускай бурбалкі, спадзявайся толькі на самога сябе — ніхто і ніколі, калі тэта не нясе выгады, не паможа чалавеку і не падасць яму рукі. (Я. Сіпакоў. «Упэўненасць»)

Калі са значэннем дзеясловаў загаднага ладу ўжываюцца формы абвеснага і ўмоўнага ладу, катэгарычнасць загаду памякчаецца, змяншаецца. Ты пакуль маўчы, Петрык, нікому не кажы. Паляжы, адпачні, а потым паціху збірайся. Аборкі да лапцікаў прыладзь, саломкай сеежай высцелі іх, каб мякчэй было ісці. Дзяружку згарні, еозьмеш з сабою. (М. Кап.) Пагаварыў бы ты з братам. (Б.) Ты пра­вильна, правільна, мабыць, разважаеш, перасцярогі твае недарэмныя... Але... Давай пакуль што ў тое, далёкае, не загадваць. Падумаем лепш пра бліжэйшае... (Сач.)

Стылістычна адметныя формы інфінітыва на -ць, -ці5. Першыя (з суфіксам -ць) нейтральный, уласцівыя ўсім стылям мовы. Другія (з суфіксам -ці) ужываюцца ў вершаванай мове як паэтычны сродак, які выкарыстоўваецца з мэтай надання вершу асаблівай мілагучнасці, з мэтай стылізацыі пад народную песню. Напрыклад, у Я. Купалы:

Такая прынука, як труд І навука,

Ці ж можа нам сіл не дадаці?