Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

3 Такімі сябрамі, знай, будзе не штука

I гора свае зваяваці.

(«Вучыся...»)

Перад хатай нізкай

Пасаджу я дрэўцы,

Ад аконцаў блізка

Падбяру ім месцы.

Ой, кумы, кумочкі,

Міла паглядзеці,

Як пачнуць лісточкі

Трэсціся, шумеці,

Шаптаць, гаманіці

Ціха між сабою,

Галоўкі хіліці

Тут жа нада мною.

I мне здасца ў хаце,

Што дрэўцы бясконц

Раяцца, як даці

Долю мне й старонцы.

(«Перад сёмухай»)

2Прыклад з кнігі: Мяцельская Е. С, Камароўскі Я. М. Беларуская дыялекталогія: Хрэстаматыя.— Мінск, 1979, с. 101.

3 Пешковский А. М. Русский синтаксис в научном освещении.— М., 1956, с. 79.

4 Клюсаў Р. «...Ад раиняй да вячэрпяе зары».— «Полымя», 1975, № 6, с. 250—252.

6 Стылістычныя магчымасці дзеяслоўных форм разгледжаны падра-бязна ў кнізе: Мацкевіч Ю. Ф. Марфалогія дзеяслова ў беларускай мо­ве.— Мінск, 1959.

Стылістычныя рэсурсы сінтаксісу

Сінтаксіс мае неабмежаваныя магчымасці для выражэння думак і пачуццяў. Структура сінтаксічных адзінак непасрэдна звязана з экстралінгвістычным (нямоўным) планам камунікацыі, г. зн. залежыць ад зместу і задач выказвання; гэтымі фактарамі абумоўліваецца таксама лексіка-фразеа-лагічны і марфалагічны матэрыял, які фарміруе сінтаксічны канструкцыі.

Спецыфічных сінтаксічных сродкаў, уласцівых толькі пэўным стылям мовы, не вельмі многа. Так, усе стылі выкарытоўваюць, напрыклад, простыя і складаныя сказы, асбовыя і безасабовыя, сказы з адасобленымі і аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі і г. д. У гу-тарковым жа стылі пераважаюць канструкцыі, разлічаныя на непасрэдны моўны кантакт субяседнікаў, або стандартныя фразы, уласцівыя аднолькавым камунікатыўным сітуацыям. Напрыклад:

Ход нарады, нягледзячы на рань, перабіваюць частыя тэлефонныя званкі. Валадось кожны раз падымае трубку. Звоняць калгасы, саўгасы, розныя арганізацыі. У іх таксама важпыя неадкладныя пытанпі, нельга ад іх адмахнуцца, не адказаць.

-Што,Машыны на вывазку торфу? У калгас «Прагрэс»? Будуць!

Га, Aбавязкова будуць. Стопрацэнтна, Яўген Васільевіч, не хвалюйцеся.

Здагадваюся, што непакоіцца аб машынах Яўген Васільевіч Глускі, кірвўнік Лунненскага спецаддзялення сельгастэхнікі, якога мне ўчора назваў Влладось.

Ііраз хвіліны тры зноў званок.

-Што? Экскаватар? Будзе. Сказана. Жалезна!

Не паспеў пакласці трубку — яшчэ званок.

-Што? Цэмент? Не, не. Праект у вас ёсць? Зацверджаны? А-а-а, ну вось!Так жа нельга, мы не такія багатыя. Дай бог, каб на планавыя аб’ект хапіла. Звані, звані. Скардзіся,— і Валадось кладзе трубку. (І. ДуброўскіІ “Буйнвць коласу»)

Асаблівасці сінтаксісу публіцыстычнага стылю вызначаюцца задачай публіцыстыкі—даць актуальную, дакладную (у даступнай форме) інфармацыю пра найважнсйшыя падзеі або праблемы грамадска-палітычнага жыцця ў нашай краіне і за мяжой, уздзейнічаць на чытача (слухача), выклі-каць у яго пэўныя (станоўчыя або адмоўныя) адносіны да паведамлення. Інфармацыйныя сінтаксічныя канструкцыі, напоўненыя фактамі, лічбамі, аргументамі, забяспечваюць лагічнасць, фактаграфічнасць тэксту. Тут пераважаюць складаназалежныя сказы з рознымі відамі даданых частак, простыя ўскладненыя сказы з адасобленымі членамі, пабочнымі словамі, якія перадаюць сувязь і паслядоўнасць думак. Разнастайныя эмацыянальна-экспрэсіўныя сінтаксічныя адзінкі забяспечваюць эстэтычны план — заклікаюць, пабуджаюць да дзеяння, роздуму, фарміруюць той ці іншы пункт погляду.

Прыклад публіцыстычнага тэксту:

Калі чалавеку трэба куды-небудзь дайсці; ён ідзе адной, а не сямю дарогамі, калі ён хоча нешта зрабіць у жыцці — ён павінен рабіць адну справу. «Мы ў адказе за ўсё» — гэта лозунг балбатуноў, якія часцей за ўсё па-сур'ёзнаму ні за што не адказваюць. Трэба адказваць за адну справу — тую, якую ты робіш у жыцці, дзеля якой І жывеш на свеце,— адказваць па ўсёй строгасці, усім сваім сумленнем...

Няхай калгасы будуюць лазні і дзіцячыя сады, сельскія Саветы — мосцяць дарогі, няхай людзі самі мяняюць і выбіраюць сабе старшынь, а нам, настаўнікам, трэба рабіць сваю немалую работу: вучыць дзяцей, даваць ім веды і абуджаць у іх пастаяпную прагу да ведаў, далучаць людзей да культуры — ва ўсіх яе праяўленнях. Нам трэба ўваскрасіць добрае імя інтэлігента і добрую інтэлігентнасць, якая так адчуваецца ў старэйшым пакаленні пашай іптэлігенцыі і якой вельмі не стае нашым сённяшнім адукаваным людзям. (В. Палтаран. «Дзівасіл»)

Багатыя стылістычныя магчымасці заключаюцца ў сінанімічных сінтаксічных адзінках, ужыванне якіх звязана з пэўным моўным стылем. Сінтаксічныя сінонімы — розныя паводле структуры спалучэнні слоў, сказы, якія адлюстроў-ваюць аднолькавыя з'явы рэчаіснасці, іх сувязі і адносіны. Аднароднасць адносін і сувязей гэтых сінтаксічных адзінак выяўляецца ў іх узаемазамяняльнасці без парушэння сэнсавага і граматычнага значэння .

Сінтаксічпыя сінонімы маюць аднолькавы лексічны склад, г. зн. аднолькавыя зиамянальныя словы. Структура сінанімічных сінтаксічных канструкцый залежыць ад формы слоў, злучнікаў, прыназоўнікаў, часціц, ад парадку слоў у сказе.

Розніца паміж сінтаксічнымі сінонімамі можа быць стылістычнай або семантычнай. Гэтым сінтаксічныя сінонімы падобныя да сінонімаў лексічных — семантычных, стылістычных, семантыка-стылістычных. Параўнасм сказы: Возера, якое з ўсіх бакоў акружаў лес, здавалася зверху кропляй расы ў траве. (1. Г.) і Возера, з усіх бакоў акружанае лесам, здавалася зверху кропляй расы ў траве. Вылучаныя канструкцыі — даданая азначальная частка і дзеепрыметнае словазлучэнне — сінанімічныя. Семантычна яны не адрозніваюцца, розніца паміж імі толькі стылістычная: складаны сказ з даданай азначальнай часткай характэрны для гутарковай мовы; адасобленае азначэнне, выражанае дзеепрыметным словазлучэннем,— адметная рыса пісьмо-ва кніжнай мовы.

Яшчэ прыклады. Хлопец гаварыў з намі ветліва і тактоўна, так што і мы расхрабрыліся, задавалі яму пытанні, смяяліся з жартаў. (Е. Л.) і Хлопец гаварыў з намі ветліва і тактоўна, і мы расхрабрыліся, задавалі яму пытанні, і кяяліся з жартаў. Гэтыя сказы адрозніваюцца спосабам злучэння частак і стылем: першы сказ — складаназалежны са злучнікам так што, спецыфічны для кніжнай мовы, другі складаназлучаны, гэта сказ нейтральны, уласцівы ўсім стылям мовы.

Параўнаем словазлучэнні з інверсійнымі дзеясловамі-выказнікамі ў тэксце: Расправіла крылы вясна. Пранізныя шнодрым сонцам паўднёвыя вятры прагналі рэшткі зімы. Гамоніць красавік вясёлай птушынай пераклічкай, мяккім перазвонам ручаёў на палях, шумлівай паводкай на рэках. Кучаравіцца на сонечных лугавінах першая трава, набрынялі жыватворнымі сокамі дрэвы, упрыгожваецца іх голле пупышкамі, гатовымі вось-вось раскрыцца квеценню і пяшчотнай зеленню лісткоў. (Хадк.) і сінанімічныя ім канструкцыі і прамым парадкам сдоў: вясна расправіла крылы, красавік г амоніць, трава кучаравіцца, дрэвы набрынлі, голле упрыгожваецца. Відавочна, што дзеясловы-выказнікі ў прэпазіцыі падкрэсліваюць дзеянне, акцэнтуюць на ім увагу.

Разгледзім некаторыя сінтаксічныя канструкцыі, якія адрозніваюцца |функцыянальна-стылістычнымі адценнямі, абумоўленымі чачтотнасцю ўжывання ў пэўным стылі мовы.

Сінанімічныя словазлучэнні. У сучаснай беларускай літаратурнай мове багаццем семантычных і стылістычных адценняў вызначаюцца шматлікія беспрыназоўнікавыя і прыназоўнікавыя словазлучэнні. Як сведчыць Л. П. Падгайскі, беспрыназоўнікавыя канструкцыі з галоўным словам—дзеясловам былі асноўным сродкам выражэння розных відаў граматычных адносін у старажытнай беларускай мове. 3 цягам часу асноўнае месца ў сістэме сінтаксічных сродкаў сувязі занялі прыназоўнікава-склона-выя ўтварэнні3. Менавіта такія словазлучэнні пераважаюць у сучаснай беларускай літаратурнай мове, асабліва ў афіцыйна-дзелавым і навуковым стылях. Беспрыназоўнікавыя дзеяслоўныя словазлучэнні выкарыстоўваюцца звы-чайна ў гутарковым, публіцыстычным стылях і стылі мастацкай літаратуры: Па плошчы рухаюцца бронетранспарцёры і баявыя машыны пяхоты, гарматы і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі. («Звязда») У апошнія гады ў Беларусь ў адпаведнасці з устаноўкамі XXV з'езда КПСС ажыццёўлена широкая сістэма мер, якія дапамагаюць узмацненню маральнага ўплыву сацыялістычнага спаборніцтва на жыццёвыя пазіцыі людзей, іх духоўны воблік. («Полымя») Апошнім часам гэта становішча Мінлясгас імкнецца выпраўляць. («Полымя») Бегла [Бандароўна] поле і другое, узбегла і на трэце, ды ўжо сілы не хапае да­лей так ляцеці. (Куп.) Адной пазнаватай раніцай гэтакага дня з самага дальняга сакрэта прыйшло данясенне: затрыманы нямецкі афіцэр. (М. Л.)

Словазлучэнні, у якіх ролю галоўнага слова выкон-ваюць дзеясловы быць, стаць, застацца, абраць, паставіць і інш., а залежнага слова — назоўнікі, якія абазначаюць занятак, пасаду, могуць быць беспрыназоўнікавыя і прына-зоўнікавыя. Першыя — канструкцыі нейтральныя, уласцівыя ўсім стылям мовы, другія — гутарковыя: У весь гэты час беларускі пісьменнік працаваў настаўнікам пачатковай школы, пасля школьным інструктарам (інспектарам) Абаянскага павятовага аддзела народнай асветы. (С. А.) Сцяпана выбралі дэпутатам. (К-с) Да рэвалюцыі быў лёкаем у пана Вашамірскага. (Бяд.) Многія, скончыўшы школу, пайшлі вучыцца на аграномаў і садаводаў. (Бр.) Сцёпка быў за гаспадара. (Кр.) Стаў у двор за лесніка. (Куп.) Талаш быў у пана за пастуха. (К-с)

Словазлучэнні з дзеясловамі забыць (забываць), забыцца (забывацца) і назоўнікам у форме вінавальнага склону ўжываюцца з сінанімічнымі прыназоўнікамі npa, на. Канструкцыі з прыназоўнікам npa нейтральныя: Тут ужо і забылі npa Тварыцкіх, даўно было. (К. Ч.); з прыназоўнікам на — гутарковыя: Лаўрэн забыўся на мароз. (Сам.) Словазлучэнні «дзеяслоў + залежны неадушаўлёны назоўнік у форме роднага склону» маюць выразнае гутарковае адценне і сінанімізуюцца з нейтральнымі канструкцыямі', у якіх назоўнік стаіць у форме вінавальнага склону: Бліснула маланка, і з грукатлівым абвалам грому секануў лівень. Я спыніўся і хуценька пачаў адвязваць ад багажни­ка плашч, які, выязджаючы з дому, захапіў на ўсякі выпа-дак, бо пякло і парыла... Раптам бачу: расплёскваючы лужыны, у падкасаных штоніках бяжыць, прыкрыўшы рукамі галаву, напярэймы мне хлапчук. Яшчэ здалёку крычыць: — Дзядзька, дайце плашча! Маліны мокнуць. Цэлы кошык малін! (Сач.)

Стылістычна адрозніваюцца словазлучэнні дзеясловаў з адушаўлёнымі назоўнікамі ў форме роднага склону і ў форме вінавальнага склону. Нейтральныя канструкцыі: Спачатку пасвіў гусей на вялікім выгане, пасля свіней, за гэтым давалі пад яго апеку авечак, потым кароў. (Бяд.) /І парад гэтым збіралі розную жыўнасць: курэй, парасят. (К-с); гутарковыя канструкцыі: / больш дзядзька ані сло­на, толькі поглядам кальнуў, сам пагнаў у двор авечкі. (К г) Пазабіралі свінні і каровы і пагналі. (К. Ч.)

Іменныя словазлучэнні з родным прыналежнасці сінанімічныя словазлучэнням з прыналежным прыметнікам. Абедзве, канструкцыі ўжываюцца ў сучаснай літаратурнай мове, але першая — з родным прыналежнасці — больш уласцівая кніжнай мове, другая — з прыналежным прыметнікам - часцей выкарыстоўваецца ў гутарковай мове:

1 Вывучаючы спадчыну Твардоўскага, гэтага асілка рускай паэзіі бачыш, цяспынна расло і паглыблялася яго разумение і жыцця, і літаратуры. Тады пры сустрэчы Твардоўскі з прыхільнасцю гаварыў аб творчасці Багдановіча і Чарота. Нярэдка ўспамінаю аб вялікім паэце, якім ён тады, калі я ўбачыў яго сорак сем год назад упершыню ўдоме Герцэна..

2.- У майго бацькі, звычайнага вясковага каваля,— казаў Твардоўскі,- было нешта ад беларускага шляхціца: звычайна ў нядзелю бацька надзяваў капялюш і з усмешкай гаварыў пра сябе: «Пан Твардоўскі!”

І тут я , відаць , жадаючы казырнуць сваёй «начытанасцю», сказаў:

- А можа ён нейкі далёкі родзіч таму пану, пра якога Адам Міцкевіч некалі пісаў баладу «Пан Твардоўскі»?

— Наўрад ці,—усміхнуўся Аляксандр Трыфанавіч.— Міцкевічаў пан Твардоўскі — паляк, значыць, католік, а мой бацька — праваслаўны, зна-чыць, не з палякаў. Гэта па-першае. А па-другое, гэтая балада называецца не «Пан Твардоўскі», а «Пані Твардоўская»,— паправіў мяне ўжо на поўным сур'ёзе Твардоўскі. (А. Зарыцкі. «Слова-падарунак»)

Структура словазлучэнняў можа спрашчацца, адпаведна мяняецца іх стылістычная афарбаванасць. Напрыклад, нейтральныя канструкцыі, якія ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы: бібліятэка імя У. I. Леніна, рабочыя завода імя С. М. Кірава, Савет Міністраў, камандуючы арміяй, стаяць у чарзе за газетай, выступаць у спаборніцтвах на першынства све­ту, вуліца Савецкая дом чатыры, і спрошчаныя, уласцівыя гутарковаму стылю, адзінкі мовы: Ленінка, кіраўцы, Саўмін, камандуючы, стаяць за газетай, выступаць на першынстве свету, Савецкая чатыры.

Сінанімічныя сказы. Стылістычныя адрозненні выяўляюцца паміж рознымі відамі больш складаных, чым словазлучэнні, сінтаксічных адзінак — сказаў.

Двухсастаўныя сказы ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы: Самыя складаныя пытанні грамадскага развіцця могуць і павінны быць адлюстраваны савецкімі пісьменнікамі ў са-праўды рэалістычных, праўдзівых вобразах з поўнай сілай мастацкага паказу жыцця, з усімі яго супярэчнасцямі. («Звязда») Жывуць у народных песнях звонкія птушкі і лясныя звяры, рыбы і вольныя вятры, ходзяць па дарогах народнай фантазіі беларускія сяляне, гаспадары плугоў ды сярпоў, невадаў ды кос. («Полымя») Крылаты выраз — гэта не толькі трапная, докладная, глыбокая думка, а іакрэсле-ны, закончаны маленькі літаратурна-мастацкі твор, напоўнены абагульненым сэнсам. (Янк.) Стаяў маладзічок у купцы тоненькіх воблачкаў, стаіўшыся, як рыбіна ў траве. (Стр.)

Аднасастаўныя сказы больш уласцівыя гутарковай мове і мове мастацкіх твораў.

Пэўна-асабовыя сказы выкарыстоўваюцца ў кантэкстах, дзе сэнс выказвання зразумелы без указания ўтваральніка дзеяння. Такія сказы ўжывас П. Панчанка ў вершы «Схема жыцця».

Робім да стомы. Цягнемся. Марым.

Век здаганяем. Героямі ходзім.

Ззяем, як сонца. Чарнеем, як хмары.

Нешта губляем. Амаль не знаходзім.

Моцна кахаем. Ад шчасця заходзімся.

Рады, як чэрці. Як людзі, сумуем.

Сварымся. Мірымся. I разыходзімся.

Дзён не хапае. Тыдні марнуем.

Любім дзяцей. Патураем ім. Цешымся.

Радуюць дзеці. Дзеці палохаюць.

Грукне бяда — ад адчаю хоць вешайся.

Ну і наследнікі! Ахаем, охаем...

Няпэўна-асабовыя сказы ўжываюцца тады, калі неабходна акцэнтаваць увагу на дзеянні, а не на яго ўтваральніку. Хоць утваральнік дзеяння не называецца, гэта не збядпяе выказвання, бо ў няпэўна-асабовых сказах звычайна гаворка ідзе пра няпэўную колькасць асоб або пра асобы, імёны якіх невядомыя: Вам раскажуць, якая ў нас дысцыпліна. Адным словам, у нас зброю не губляюць. (Шам.) Перш за ўсё сталі перапраўляць раненых. (I. М.) Калі Мінск сталі бамбіць, Ніна выйшла з горада. (I. М.)

Абагульнена-асабовыя сказы выкарыстоўваюцца для перадачы агульнавядомых жыццёвых сітуацый. Абагульненаасабовыя сказы — тыповая канструкцыя ў прыказках, прымаўках, казках, народных выслоўях: Выказанага слова да губы не вернеш. Чужым розу мам недалёка заедзеш. Ку-ляй пацэліш у аднаго, а трапным словам у тысячу. Праўдаю найдалей дойдзеш.

Безасабовыя сказы ўжываюцца ў паведамленнях пра в'явы прыроды, перадаюць фізічны і псіхічны стан чалавека, адлюстроўваюць падзеі, што адбываюцца стыхійна, незалежна ад нашай волі: Пачало світаць. На ўсходзе неба начало ружавець. Ветру не было. I раптам секанула ў куст з густым зялёным лісцем. Яго зрэзала, як касою. ПасляI слуп зямлі рвануўся ўгару. Гэта была чарната Іігрукат. Kaстуся IIрыбыткоўскага шатнула ўбок і дало ў твар і плечы (К Ч.) Успамінаецца, як зябка было ўставаць з пасцелі, калi трэба было па радоўцы гнаць у поле кароў: доўга яшчэ, аж пакуль не сагрэешся ў касых промнях сонца, якія здаецца адсырэлымі ад расы, цябе будзе злёгку трэсці. ( Я. С. ) Заміраў тады хлапчына, і здавалася яму, што ён знае, як травінка сваю думав думу. (К-с)

Намінатыўныя сказы выкарыстоўваюцца тады, калі існаванне пэўных прадметаў і з'яў толькі канстатуецца. Гэта канструкцыі, уласцівыя мове паэтычных і празаічных мастацкіх твораў; яны звычайныя ў драматургічных рэмарах, дзённікавых запісах: Бор. Сасновыя шаты. Ды верас. Ды мох Чалавек барадаты. Цяпельца. Дымок. (А. К.) З жыта выскачыў' атрад паўстанцаў. Спалох. Крыкі. Страляніна. Пан Скрыцкі першы паў ад кулі. За ім улан і конь.(Бяд.) .

Парцэляваныя канструкцыі. Парцэляцыя — своеасаблівы прыём экспрэсіўнага сінтаксісу літаратурнай мовы ў яе пісьмовай разнавіднасці, які перадае асаблівасці гутарковай мовы, што фарміруецца ў працэсе разгортвання думкі і не з'яўляецца загадзя абдуманай і адпаведна афор-мленай. Любая парцэляваная канструкцыя ў функцыянальна-камунікатыўных адносінах самастойная, але як сінтаксічная адзінка яна залежыць ад усяго выказвання, прычым найболын — ад папярэдняга кантэксту. Дзякуючы парцэляцыі ствараецца дадатковая магчымасць развіваць, удакладняць выказванне. Але галоўная функцыя парцэляцыі — экспрэсіўнае выдзяленне таго ці іншага элемента (часткі) выказвання. Парцэляцыя цесна звязана з інверсіяй: сэнсавае выдзяленне пэўнага элемента выказвання ажыццяўля-ецца часта адначасова інверсіяй і парцэляцыяй. 1. Мора пасвятлела і разгаманілася. Зеленаватае, вясёлае. 2. Падыходзіць сюды і статак кароў. Спакайнейшы. 3. Зноў слухаю той верш — пра цішыню. 3 магнітафоннай стужкі. I той, і іншыя. 4. Толькі студэнтачка ўсміхнулася ў самы апошні момант. Хораша. Трошкі какетліва. 5. А людзі гэтыя спяваюць! Так шчыра, хораша. На два галасы. (Б.)

Парцэлююцца розныя члены сказа і сінтаксічныя канструкцыі, яны вылучаюцца ў маўленні экспрэсіўнай інтанацыяй. Кантэкст, у межах якога ажыццяўляецца парцэля­цыя, можа быць простым або складаным сказам, можа выходз'іць за межы сказа і нават выносіцца ў самастойны абзац. Напрыклад:

Ды дзяцел вырваўся і паляцеў.

Каб зноў ніколі не верашчаць, не клікаць нас, людзей, на дапамогу.

Каб толькі як быццам гулліва, але ж дзеля хлеба, упарта і майстравіта, абстукваць ствалы і галіны.

Нібы прасіцца гэтым сяброўскім, сваяцкім пастукваннем у дзверы нашай лясной або дарожнай адзіноты. (Я- Брыль. «Тройчы пра адзіноту»)

Парцэляцыя — не простае «адрыванне» члена сказа, словазлучэння, часткі сказа, а стылістычны прыём, які на-дае мове большую выразнасць, экспрэсіўнасць, дапамагае акцэнтаваць увагу на асобных дэталях, якія хоча вылучыць, падкрэсліць аўтар. Парцэляваныя выразы нясуць вялікую інфармацыйную і эстэтычную нагрузку, актыўна выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай мастацкай літаратуры і публіцыстыцы.

Н я ў л а с н а - п р о с т а я м о в а. Няўласна-простая мова — гэта шырокаўжывальны спосаб перадачы чужога вы­казвання, калі аўтар як бы гаворыць за свайго героя, але так, што ў яго мове адчуваецца аўтарская пазіцыя (адносі-ны да героя) — спачуванне, асуджэнне, насмешка, іронія і г. д.

Яна І тут не думала пра сябе. Дзе ён, яе Васілёк, чаму не вярнуўся?.. Як добра, божа ласкавы, што ён не прыйшоў, не прыбег нават і на пажар родпай хаты!.. Відаць, далека ўжо недзе сынок, відаць, адкапалі-такі яны з Азаронкам свае кулямёты... Дзе яны, Уладзік і Сцяпан? Хавай іх божа, ycix трох, ад куль, дай ім усім убачыць матчыну магілу!.. (Я. Брыль. «Маці»)

Няўласна-простая мова свабодна ўводзіцца ў кантэкст без спецыяльных слоў і сказаў, асабліва тады, калі перадаюцца не выказванні, а думкі персанажа. Гэта так званае ўпутранае маўленне.

Лабановіч прайшоў адну будку і другую, мінуў ужо і пераезд каля свайго сяла, але дзяўчыны нідзё не спаткаў.

Ці не пайшла яна на пераезд, сабраўшыся куды-небудзь паехаць? А можа яна зусім не тутэйшая і больш ніколі не з'явіцца тут? Але ў яго дущы надоўга застанецца тэты прыгожы вобраз дзявочае красы. Лабановічу стала чагось шкада, як бы ад яго иешта адарвалася і анікла, (Я. Колос. На ростанях»)

Няўласпа-простая мова можа афармляцца і пры дапамозе спецыяльных лексіка-граматычных сродкаў — дзеясловаў маўлення і думкі, дзеепрыслоўяў, утвораных ад гэтых дзеясловаў, і блізкіх значэннем назоўнікаў.

Задумалася Тамашыха. I ажно сама дзівілася, скуль можа брацца столькі бяды, столькі няшчасця, сколькі ўсцяж валілася на яе галаву. I за што? Грэшная? Mo яе грэх найважнейшы, найбольшы за ўсіх? Мо дзеля таго і пакутвае яна за ўсіх? Мо іншым затое лягчэй жывецца? Ой, бо ці ўсё ж яе жыццё не адна пакута? Не адна бяда? Не адна мядоля? (Ядвігін Ш. «Гаротная»)

П е р ы я д. Гэта вобразная замалёўка, карціна, разгорнутае разважанне, насычанае складаным і глыбокім зместам. Перыяд як выразны стылістычны сродак мовы выкарыстоўваецца пераважна ў мастацкай літаратуры і публі-цыстыцы. Паводле структуры перыяд — складаны сказ з паралельнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, якія маюць аднолькавы парадак слоў, аднолькавыя злучнікі, аднолькавыя часавыя формы дзеясловаў-выказнікаў.

Бывае, спатрэбіцца ўзімку

Прамень, не злоўлены летам,

Бывае, што мала пахаў

У моры травшак і красак,

Бывае, не хопіць колераў

У вясновым квяцістым разліве,

Бывае, так мала гукаў

Чуецца ў моры лесу,

Бывае, не радуюць песні

Мора крылатага птушак —

Тады я іду да цябе,

Мой акіян вялікі,

У які ўсе моры ўпадаюць,

Мая адзіная мова.

. Сіпакоў. «Бывае, спатрэбіцца ўзімку...»)

Паралелізм сказаў стварае рытмічнасць гэтай сінтаксічнай канструкцыі, а структурны падзел яе на дзве часткі, якія чытаюцца з рознай інтанацыяй — павышанай у першай і паніжанай у другой, набліжае да закончанага мастацкага твора са сваёй экспазіцыяй, кульмінацыяй, развязкай.

Не пытайся ні ў кога, ці лезуць грыбы,

Калі яблыкі пахнуць духмяна-духмяна,

Калі ў полі капцы закругляюць гарбы,

Калі цвет верасовы зрадніўся з туманам,

Калі сонца стамлёна над полем вісіць,

Калі неба вячэрняе густа разорана,

Калі скрозь павуцінне нячутна трымціць,

Калі восень свой крок пачынае разораю,—

Не спялі ты жаданне схадзіць у грыбы.

Ідзі!

(Ю. Свірка. «Не пытайся...»)

Звышфразавае адзінства. Для сінтаксічнай стылістыкі важнае значэнне мае звышфразавае адзінства, інакш — складанае сінтаксічнае цэлае, або празаічная страфа. Менавіта ў звышфразавым адзінстве выяўляецца мастацкая своеасаблівасць твора, бо гэта сінтаксічная адзінка з'яўляецца як бы пераходным звяном ад сказа да ўсяго тэксту. Кожны вырваны з кантэксту сказ, застаючыся самастойнай сінтаксічнай адзінкай, губляе сэнсавую напоўненасць, абумоўленую цеснай сувяззю з сумежнымі сказамі. Думка, выражаная ў ім, закончана толькі адносна і патрабуе свайго далейшага развіцця. Выключэнне складаюць сказы, якія характарызуюцца сціслым зместам і структурнай незалежнасцю,— афарызмы, прыказкі, прымаўкі, устойлівыя выслоўі. Сказы, аб'яднаныя ў адным кантэксце, пэўным чынам збліжаюцца, ствараючы адну нізку выказванняў, якія выражаюць разгорнутую думку. Напрыклад:

Вечар быў ціхі і лагодны. Спакойная змрочнасць яго прыпала да акон, за вокнамі ж чуўся гэты спакой. За вокнамі над апусцелым по­лем — праз вокны відаць было — неба ўзняло некалькі малых і чырванаватых хмар, на захадзе краі іх яшчэ лсдзьве прыкмстна залаціліся белаватымі колерамі, і сплывалі яны за рысу зямлі і неба. На фоне іх вырасталі чорныя вялікія дрэвы, і драмалі яны чула і радасна. (К. Чорны. «Зямля»)

У гэтым урыўку пры дапамозе лексічнага паўтору (вок­ны) і займеннікаў (вечар — яго, хмаріх) утвараецца ланцуговая сувязь сказаў, якія выражаюць паслядоўную развітую думку. Такое сэнсавае аб'яднанне сказаў і ёсць звышфразавае адзінства.

Найпрасцейшы сродак аб'яднання сказаў у звышфраза­вым адзінстве — лексічныя паўторы. Яны забяспечваюць стылёвую дакладнасць, яснасць, строгасць выкладу думак. Лсксічныя паўторы ўласцівыя мове кніжных стыляў, якія характарызуюцца адсутнасцю (нават недапушчальнасцю) стылістычных сінонімаў.

Неўзабаве Скарына псраязджае ў Прагу і асноўвае там друкарню. Выбар быў не выпадковы: Скарыне былі блізкія ідэі чэшскага нацыянальна- вызваленчага руху. Па прыкладу Яна Гуса Скарына перакладае на родную мову «Біблію». Да перакладу біблейскіх кніг ён напісаў свае прадмовы, пасляслоўі і кароткія каментарыі. Дзейнасць Скарыны знайшла падтрымку перш за ўсё ў асяроддзі гараджан — найбольш энергінай часткі тагачаснага грамадства. Пераклад «Бібліі» зрабіў Скарыну адным з пачынальнікаў рэфармацыйнага руху ў Беларусі. («Гісторыя Беларускай ССР)

У публіцыстыцы лексічныя паўторы, асабліва на стыку сказаў, з'яўляюцца сродкам падання выказванню эмацыянальнага, экспрэсіўнага характару.

Некаторыя прытрымліваюцца меркавання: калі закончыліся ўсе палявыя работы, сабраны і ўпарадкаваны ўраджай, можна ўздыхнуць зпалёгкай. Уздыхну можна.. А вось на палёгку спадзявацца дарэмна.Рупны гаспадар ад работы не хаваецца, не ўцякае. Ён не будзе сядзець у зацішку – восень гэта ці зіма.Ён добра ведае, што яму трэба рабіць у першую чаргу, што сёння, а што – заўтра. Ён не стане спяшацца, бо прывык да таго, каб рабіць усе надзейна, трывала, па-гаспадарску. |( Полымя»)

У мастацкай літаратуры лексічныя паўторы — не толькі сродак сінтаксічнай сувязі сказаў, a і своеасаблівы лейтматыў твора,

Апаўдпі хадзілі ў горы.

У калючым ажынніку — чорныя, спелыя ягады. Назбіраеш жменю, глынеш нібы глыток вясёлага віна. У засені магутных букаў, на вышыні шэсцьсот метраў, ляжаць сівыя, папярэшчаныя зялёным мохам камяні...

Добра закурыць над абрывам цясніны.

Добра гайдацца, учапіўшыся за пругкае голле бука.

Добра знайсці сцюдзёную крыніцу і прыкленчыць каля яе гаваркой вады.

Добра ўспомніць, што ўчора ты стаяў на носе імклівага кацера паміж ціхім морам ды спакойным небам — адчуваў сябе вольным, як чайка!.. (Я. Брыль. «Жменя сонечных промняў»)

Сувязь сказаў у звышфразавым адзінстве ажыццяўляецца і пры дапамозе сінонімаў — ідэаграфічных, стылістычных і кантэкстуальных. Сінонімы не толькі забяспечваюць цэласнасць структуры адзінства, a і дазваляюць выявіць самыя разнастайныя сэнсавыя і стылістычныя адценні выказвання, аўтарскую пазіцыю. Сінанімічная ланцуговая су­вязь сказаў у звышфразавым адзінстве — характэрная рыса публіцыстычнага стылю і стылю мастацкай літаратуры.

1. Спачатку народных мсціўцаў, якія пасяліліся на Зыславе, было 15 чалавек, але смелыя ўдары, якія наносілі партызаны па гітлераўцах, давалі людзям веру ў нашу перамогу, клікалі на змаганне. Неўзабаве група лясных салдат падвоілася, а на востраве з'яўляліся ўсё новыя і новыя змагары. («Полымя»)

2. На мармуровым узвышэнні пад крыштальным векам саркафага спачываў чалавек, які зламаў спрадвечную ўладу эксплуататараў і стварыў першую ў свеце сацыялістычную дзяржаву. Першы генерал і першы салдат Кастрычніцкай рэвалюцыі, нястомны вучоны і рабочы новага, савецкага ладу, вялікі непакойлівы розум народа, які сонцам будзе свяціць і свяціць праз вякі. (М. Паслядовіч. «Цёплае дыханне»)

Сказы ў звышфразавым адзінстве звязваюцца і займеннікамі. Займеннікавая ланцуговая сувязь уласцівая ўсім стылям мовы.

У самай глыбіні Палесся, за дрымучымі пінскімі лясамі, за ракою Гарынню, раскінулася вялікая палеская веска Алыианы. Каб дабрацца да яе, трэба перабраць усе вядомыя цяпер віды транспарту — ад самалёта да спадарожнай машыны. Альшанцы расказваюць, што вясной ці ўвосень, калі разгуляецца паводка, толькі верталёт мае доступ у іх далёкія, але прыгожыя мясціны. (В. Палтаран. «За ракой Гарынню»)

Паралельная сувязь сказаў у звышфразавым адзінстве ажыццяўляецца паралельнымі (аднолькавымі паводле структуры) сінтаксічнымі канструкцыямі і ўзмацняецца пэўнымі лексічнымі і граматычнымі адзінкамі мовы; напрыклад, лексічна адпаведнымі зачынам і канцоўкай — так зва­ным лексічным кальцом:

Чатырнаццатага жніўня, чапляючыся крыллем за нізкія хмары, над самым Жыцькавам ляцелі ў вырай жураеы.Колькі дзён перад гэтым, не зважаючы на блізкую восень, так грэла і пякло паніжэлае ў небе сонца, што ў пыльнай і ломкай, высушанай да звону цішыні было чуваць, як шапоча вусатым коласам спалавелае ячменнае поле, якое спела і шорстка ваколіцца ля жыцькаўскіх хат. Потым з поўначы, аднекуль з-пад Азярычыпа, падзьмуў густы і стылы восеньскі вецер, неяк адразу папаўзлі кудзелістыя нізкія, і хоць пакуль што яшчэ без дажджу, але цяжкія ўжо хмары — яны, як рыба на не-раст, імкліва цягнулі самі сябе волакам з-за бору, аж раздзіраючы аб мершаліны свае набраклыя вільгаццю грывы.

Але дажджу пакуль не было. Толькі так зябка пахаладала, што жыцькаўскія госці, якія кожнае лета прыязджаюць сюды па свежае паветра, сонца і цішыню, паўсцягвалі на загарэлыя, карычневыя, як жалуды, спіны старыя падопранкі, вынашаныя ватоўкі і палапленыя світкі — словам, усё цёплае, што было ў хатах,— і, смешнаватыя ў гэ­га іі сваёй нязвыклай і дзіўнай вопратцы, пасцярожана ўглядаліся ў журботлівы жураўліны клін. (Я. Сіпакоў. «Усе мы з хат»)

аднолькавымі трывальна-часавымі формамі выказнікаў:

Я нралятаў над сонечна-снежнымі хрыбтамі Каўказа і Гіндукуша, дыхай горным паветрам гісарскіх і карпацкіх перавалаў. Я бачыў Арарат. Здалёк, як светлую мару, якая таксама здаецца часамі то блізка,то яшчэ бліжэй. Я трохі ведаю горы, і я іх люблю, я іх бачу перад сабою цудоўнай загадкай... (Я. Брыль. «Сцеоккі, дарогі, прастор»)

абагульняльным зачынам (або канцоўкай):

Перш за ўсё да свядомасці дайшло адчуванне мізэрнасці і марнасці ўсіх яго колішніх пякельных крыўд. Які ён быў дурны, крыўдуючы калісьці на маці, айчыма, балюча перажываючы дробныя нягоды вайсковай службы - старшынову строгасць, нячуласць таварышаў, сцюжу і голад , грах смерці. Якое ўсё гэта было далёкае і надзіва нязначнае,дробезнае ў параўнанні з толькі што перажытай трагедыяй пагібелі тых, каму болей, чымся сабе, верыў ён і каго гэтак паважаў у жыцці. Відаць, гэтае нешчасце было яго першым пасля смерці бацькі сапраўдным жахівым няшчасцем. Хлопец невыразна адчуваў, што, перажыўшы яго, ён ужо не мог застацца ранейшым — ціхманым, боязкім Глечыкам, нешта новае- мужнае і цвёрдае ўваходзіла ў яго характар. (В. Быкаў. «Жураўліны крык”)

Звышфразавыя адзінствы адыгрываюць важную ролюў сэнсавай, стылістычнай i інтанацыйнай арганізацыі тэксту. Aд характару звышфразавых адзінстваў залежыць рытм твора. Эпічнасць выкладу, запаволенасць рытму ствараецца аб'яднаннем некалькіх празаічных строф у адным абзацы. Такая манера ўласціваІ, напрыклад, творам Кузьмы Чорнага. Эксмрэсіўна-эмацыянальны выклад зместу выклікае драбленне празаічнай страфы на шматлікія абзацы. Гэта характэрна, напрыклад, для творчай манеры Янкі Брыля.

Найчасцей звышфразавае адзінства супадае з абзацам. У ім у такім выпадку легка вылучаюцца зачын, асноўная частка, канцоўка. Так звычайна арганізуецца тэкст у навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях. Структура абзаца ў публіцыстычным стылі і стылі мастацкай літаратуры залежыць ад творчай задумы аўтара, яго манеры пісьма і жанравых асаблівасцей твора.