Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

Словы 3 пераносным значэннем

Мнагазначнасць слова дае магчымасць выкарыстоўваць яго ў розных стылях. Нейтральнае слова, ужытае з пераносным значэннем, набывае выразную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і патрабуе адпаведнага кантэксту: Сухая духмень стаіць у бары. Відаць дарога непадалёк. Яшчэ бліжэй, пасярод баравіны, упадзіна: цэлы статак серабрыстых ялінак пасецца там, і адтуль, разам з сонечнымі скразнякамі, што струменіста ходзяць між сасновых ствалоў, праплывае часам гаркаваты пах асіны. (Стр.) Хло­пец танцуе не толькі культурна, але і скульптурна без усякага выразу твару, з аднастайна і нудна правільнымі рухамі. (Б.) Вечар задуменна сеў каля дзвярэй. (Н. М.) Сярпы маладзіцам на плечы пасядуць маладзікамі. (В. 3.)

Здольнасць слова ўжывацца ў некалькіх значэннях выкарыстоўваецца з мэтай стварэння гумарыстычнага эфекту.

У рэдакцыі.

Ну, чаму вы так абвінавачваеце ўсіх? Нібыта ў выдавецтвё, у рэдакцыі сядзяць толькі нядобрыя людзі, адны толькі вашы непрыяцелі?

Добра вам: вашым рукапісам зялёная вуліца!

А якую, скажыце, вуліцу даваць «зялёным» рукапісам? (Ф. Янкоўскі. «Абразкі»)

Выкарыстоўваючы мнагазначныя словы, трэба помніць, што яны маюць неаднолькавую функцыянальную актыўнасць у розных моўных стылях. Найчасцей словы з пераносным значэннем ужываюцца як вобразны сродак мовы ў мастацкай літаратуры, публіцыстыцы. У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях, якія патрабуюць адназначнасці, дакладнасці, тэрміналагічнасці ў выкладзе думак, словы, што захоўваюць вобразнасць, не ўжываюцца. Парушэнне гэтага правіла выклікае моўныя памылкі: За мінулы год мы выраслі на поўкаровы. Прашу праўленне калгаса разгледзець маю дакладную і спісаць з мяне маёмасць, якая вісіць на мне: калёсы, хамут, церассядзельнік і інш. Два дні прастаяў культыватар без работы, а на трэці дзень я не вытрымаў І сам пайшоў да загадчыка склада выбіваць зу­бы. Усе калгаснікі брыгады вылучаны на падкормку. Гэтыя сказы двухсэнсоўныя, бо ўжытыя з пераносным значэннем словы і выразы захоўваюць у кантэксце свае прамое, намінатыўнае значэнне, уласцівае нейтральным кантэкстам.

Ва ўсіх стылях мовы ужываюцца мнагазначныя словы, якія згубілі вобразнасць. Тэта так званыя моўныя (інакш: сухія, мёртвыя, сцёртыя, акамянелыя) метафары з прамым, хоць і ўтвораным на аснове пераносу, значэннем назваў прадметаў, з'яў, прымет, дзеянняў: вушка іголкі, носік чай-ніка, корань слова, сонечная карона, гадзіннік ідзе, стаіць і г. д. Іншых назваў гэтыя рэаліі не маюць. Напрыклад: У ціхім возеры, у правай затоцы, бліжэйшай да сонца, якое ўзыходзіць, адлюстроўваецца грэбень лесу і паэтычна за-гадкавае неба, размаляванае хмаркамі. (Б.)

Метафара, зазначае Ян Парандоўскі, так укаранілася ў мове, што калі яе раптам ліквідаваць, людзі перастануць разумець адзін аднаго. Ножка стала, горла збанка, бутэлькі, галава цукру, ручка (чаго б ні было), вусце (г. зн. вус-ны) ракі, падножжа гары... — у гэтых і падобных метафарах, вобразнасць якіх ужо ніхто не ўспрымае, адлюстравалася антрапамарфізацыя рэалій, якія нічога агульнага з чала-векам не маюць. Гэты працэс бесперапынны: дастаткова падабенства, і ўяўленне пра два прадметы, вельмі далёкія, зліваецца ў адным слове. Без метафары мова была б асуджана на бясконцае стварэнне ўсё новых і новых слоў, а тэта абцяжарыла б чалавечую памяць неймаверным грузам У стылі мастацкай літаратуры і ў публіцыстычным стылі ўжываюцца метафары паэтычныя (інакш: вобразныя агуль-намоўныя метафары), іх пераносны, іншасказальны характар заўсёды адчуваецца.

На усходзе неба грае

Пераліўным блескам,

Сыпле золата над гаем

I над пералескам.

Чуць-чуць дрогне, праліецца

Чырвань на усходзе —

Гэта неба усміхнецца

Людзям і прыродзе.

(Я. Колас. «Усход сонца»)

Паэтычныя метафары — адзінкі мовы. Яны адлюстроўваюцца слоўнікамі і адзначаюцца паметай перан. (пераноснае). Напрыклад: Добра знайсці сцюдзёную крыніцу і прыкленчыць каля яе гаваркой вады. (Б.) Светла-зялёная падцянёўка сітнягу асабліва хораша выглядае паміж цёмнай сцяной лесу і агромністай шыбай вады. (Б.) Ціха зоры смяяліся ў вецці, я на іх задуменна глядзеў. (Я. П.) Шэпчуцца явар з калінаю ў сумнай даліне над ярам. (Куп.)

Для ўтварэння метафары самае галоўнае — новае, нечаканае ў бачанні, асэнсаванні вядомых з'яў, прымет, прадметаў. Менавіта гэта дае пісьменнікам магчымасць ствараць новыя вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі праз .індывідуальна-аўтарскія метафары, якія падобны да загадак, галаваломак, гаваркіх слоў і выразаў, што спадарожнічаюць чалавеку многія тысячагоддзі2: Расчасалі вішні шоўкавыя косы. (Тр.) У мяккіх гурбах купаюцца сані. (М. Ч.) І комін папярхнуўся першым дымком. (Р. Б.) Ад дзённай млявай духаты забраснявелі далі. Свае галовы на платы сланечнікі паклалі. (Астр.) Індывідуальна-аўтарскія метафары ў слоўніках не адзначаюцца, іх выкарыстанне абмяжоўваецца звычайна творчасцю аднаго пісьменніка: / сонцам спужаная рань присела зайцам за бярозкай. (М. Чарот. «Вяспу пяю») Куклінская вуліца, залітая халаднаватым ранішнім сонцам, кукарэкала і сакатала, рыкала і рохкала, бразгала вёдрамі і смяялася. (Я. Сіпакоў. «Па зялёную маланку») На паркеце чачоткамі шча-бяталі модныя «шпількі» ткачых, машыністак, настаўніц, то легка, то цвёрда хадзілі туфлі экскаватаршчыкаў, аграномаў, бухгалтараў, асцярожна спраўлялі вялікую радасць ярасна наваксаваныя, а ўсё ою сарамлівыя кірзачы ваякаў, мясцовых адпускнікоў. (Я. Брыль. «Жменя сонеч-ных промняў»

1 Парандовский Ян. Алхимия слова.— М., 1972, с. 157.

2 Там жа, с. 203.