Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

Паронімы

Паронімамі (ад грэч. para — каля, побач, onytnaімя) называюцца словы са структурным і гукавым падабенствам, але з розным лексічным значэннем. Напрыклад: балотны — 'які належыць балоту, уласцівы балоту': балотная птушка, балотны мох, балотны колер; балоцісты — 'забалочаны, топкі': балоцісты луг, балоцісты край; управіць — 'паставіць на сваё месца, давесці да ладу': управіць руку, плячо, гаспадарку; выправіць — 'зрабіць правільным': выправіць памылку.

Паранімічныя пары слоў належаць да адной часціны мовы, маюць адзін корань, аднолькавыя граматычныя прыметы. Структурнае і гукавое падабенства спрыяе іх змешванню (кантамінацыі) у маўленні і выклікае памылкі, якія парушаюць сэнс выказвання. Напрыклад: Нешта прыемнае і ганарлівае (трэба: ганаровае) сціскае сэрца. У студзені 1942 г. было адноўлена выдавецтва (трэба: выданне) лістка «Веснік Радзімы», а летам і восенню ў горадзе выходзіла падпольная газета «Звязда». Ператвораны ў груду руін, акупіраваны жорсткім ворагам, Мінск заставаўся непакорным (трэба: няскораным).

Сэнсавыя ўзаемаадносіны паміж словамі-паронімамі могуць мяняцца (у выніку частага змешвання з-за сэнсавай і структурнай блізкасці). Такім чынам былыя паронімы збліжаюцца ў адным з уласцівых ім значэнняў і пераходзяць у разрад сінонімаў. Напрыклад: геройскі учынак, канец; гераічны учынак, канец.

Знешняе гукавое падабенства могуць мець і словы, розныя паводле сэнсу і структуры. Іх збліжэнне ў межах аднаго кантэксту — стылістычны прыём, які дае магчымасць больш ярка выявіць семантычныя і стылістычныя якасці кожнага слова такой паранамазійнай пары (napaнамазія — ад грэч. paranomasia<.para 'каля, побач' + опо-maso 'называю). Напрыклад:

Дзе ў ліпень плывуць палеткі,

Дзе з сонцам пяюць таполі,

На выдажджаным узмежку

Шукаю тваю усмешку.

(Н. Мацяш)

Перыфраза

Перыфраза (ад грэч. paraphrasis 'апісальны зварот, апісанне') — выраз, што вобразна, апісальна называе і характарызуе прадмет, прымету, дзеянне, якія звычайна абазначаюцца адным словам. Напрыклад: / мне на твар, на лоб ляглі нямілай старасці мярэжы ( = маршчыны). (К-с) Васількі тваіх воч узыходзяць пяшчотай, Беларусь бераг белых буслоў. (Р. Б.) Луста хлеба, цукру драбок, коуш калодзежнай прахалоды ( = вады) і — на луг, дзе гусей чароды пасвіць лета сярод аблок, дзе, як краскі, застагаваны галасы маіх босых дзён ( = дзяцінства). (Т. Б.) Апошні воз дакошанага лета ( = сена) завозіць восень на бацькоўскі двор. (Ж.) А ля ўсіх пасёлкаў і шляхоў тут пад смыкамі ветру пяюць штодня ў руках слупоў драты — цымбалы веку. (К. Ц.) Чэрвень. Дваццаць другога. Сэрцы, сейсмо­графы свету, хавальнікі ран незагойных, вы помніце ноч гэту? (В. 3.)

Перыфразы — адзінкі маўлення, аказіянальныя, індывідуалыіа-аўтарскія сродкі маляўнічасці. Гэта семантычна пападзельныя словазлучэнні (або сказы), якія набываюць памінатыўную функцыю — становяцца назвамі толькі ў кантэксце. У сучаснай беларускай літаратуры, асабліва паэзіі, перыфраза — актыўны стылістычны сродак, паказчык індывідуальна-мастацкага бачання свету. Перыфразы вылучаюць, падкрэсліваюць, характарызуюць пэўную з'яву рэчаіснасці, выяўляюць аўтарскую пазіцыю, дапамагаюць стварыць мастацкі вобраз, выклікаюць у чытача розныя пачуцці.

У мастацкіх і публіцыстычных творах часта выкарыстоўваюцца перыфрастычныя эўфемізмы (ад грэч. euphe-mismos 'кажу ветліва') —для замены немілагучных або грубых выразаў: Дрыжучы ад злосці, ён схапіў яе левай рукой за. плячо, а правай даў плескача па тым месцы, дзе спіна перастае быць спіною. (Каратк.) Эўфемістычна называюць таксама з'явы, сітуацыі, якія звязаны з цяжкімі перажываннямі, непрыемнымі пачуццямі, такія, напрыклад, як смерць, пахаванне і інш.: Ен ляжаў, як дзіця ма­ленькае, засынаў ён апошнім сном ( = паміраў). (Тар.) Хаця даўно я страціў права на смех і песні спадзявацца, каля апошняй пераправы ( = смерці) хацеў бы трошкі затрымацца. (Астр.)