Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Стылістыка беларускай мовы.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
237.51 Кб
Скачать

Моўныя штампы

Моўныя штампы — трафарэтныя выразы з аслабленым лексічным значэннем і сцёртай экспрэсіўнасцю. Іх выкарыстанне залежыць ад сферы ўжывання. У кожнай галіне дзейнасці людзей складваюцца традыцыйныя, характэрныя для гзтай сферы моўныя звароты. Напрыклад, у справаводстве замацаваліся пэўныя фармуліроўкі, прынятыя ў службовых адносінах. Існуе традыцыйная форма зваротаў, заяў, аб'яў, паведамленняў і г. д. Акрэсленасць, лаканізм такіх гатовых выразаў у дзелавой перапісцы памагае хутка і дакладна перадаваць і ўспрымаць неабходную інфармацыю. Напрыклад: Дырэктару фабрыкі тав... Дзякуем за своечасовы адказ... Юрыдычная кансультацыя паведамляе... Накіроўваем Вам карэктуру... Дэканат выклікае...

Але штампаваныя выразы (так званыя канцылярызмы), неабходныя ў афіцыйна-дзелавым стылі, ужываюцца абмежавана ў іншых моўных стылях. Канцылярызмы пазбаўляюць мову жывасці, эмацыянальнасці, надаюць мове «ка­зённы» характар, зніжаюць яе эстэтычнае ўздзеянне. Асабліва востра ўспрымаюцца як іншародныя трафарэтныя выразы ў мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, жывой гутарцы.

Часам злоўжываюць моўнымі штампамі аўтары газет­ных і часопісных артыкулаў, карэспандэнцый: Важнейшай задачай удасканалення вучэбна-выхаваўчага працэсу з'яўляецца рэалізацыя на практыцы принципу адзінства навучання і выхавання, які грунтуецца на комплексным падыходзе да асобы школьніка. Пры такім падыходзе педагагічнае ўздзеянне на вучня ажыццяўляецца на аснове ўліку важнейших бакоў яго асобы як сукупнасці ўзаемазвязаных уласцівасцей, што вызначаюць поспех у вучобе і асаблівасці паводзін.

Распаўсюджаная загана мовы газет — наданне асобным словам нейкага агульнага, няпэўнага, прыблізнага значэння. Такія словы становяцца. як бы «універсальнымі»: пытанне, задача, работа, праблема, падняцъ, прыняць, нацэліць, паглыбіць, момант, значэнне, забяспечыць, мерапрыемства і інш. Так, у сказе Трэба падняць пытанне пра яго паводзіны ў калектыве словы падняцъ, пытанне лішнія, яны не нясуць ніякай інфармацыі. Правільна: Трэба абмеркаваць яго паводзіны ў калектыве або: Трэба пагаварыць пра яго паводзіны ў калектыве.

Звычайна такія «універсальныя» словы спалучаюцца з трафарэтнымі азначэннямі — «прывескамі», таксама пазбаўленымі пэўнага сэнсу: калі крытыка, то рэзкая; калі падтрымка, то гарачая; калі размах, то шырокі; калі мерапрыемствы, то практычныя; калі задачы, то карэнныя і г. д.8 У нас часта віншуюць з дасягнутымі поспехамі, разглядаюць атрыманыя прапановы, авалодваюць сапраўдным майстэрствам, абмяркоўваюць вынікі праведзеных выбараў, апладыруюць запрошаным гасцям і г. д., хаця нікому не прыйдзе ў галаву віншаваць з поспехамі, якіх не дасягнулі, разглядаць неатрыманыя прапановы, авалодваць несапраўдным майстэрствам, абмяркоўваць вынікі неправедзеных выбараў або апладзіраваць гасцям, якіх забыліся запрасіць9.

Сустракаюцца штампаваныя газетныя загалоўкі, якія «Литературная газета» назвала «сезоннымі» і «дэмісезоннымі». Напрыклад, «сезонныя»: Вясна прыйшла на палі. Да сустрэчы ў Сапара (Мюнхене, Стакгольме, Балашысе). Добры дзень, спартыўнае лета! Хлебаробы раяцца. Галоўная ёлка краіны. Форум медыкаў (форум здароўя, форум юнацтва, форум прыгажосці). Парад хіміі (парад абутку, парад адзення, парад станкоу). Свята кнігі. Зялёны цэх краіны; «дэмісезонныя»: Вялікі асфальт (вялікі футбол, вялікае малако). Майстры добрага настрою. Горад — будзе! Экзамен на сталасць. Спакой нам толькі сніцца. Новае жыццё старой вёскі (горада, кнігі, збанка). Увага: эксперымент! Гісторыя аднаго злачынства. Добры дзень, Ніна (Валя, Люба, Пеця, Маня)! Кубак прапісаны ў...10

У апошняе дзесяцігоддзе, адзначае Г. А. Золатава, па старонках газет гуляе метафара атрымаць пастаянную прапіску. I пайшлі «атрымліваць пастаянную прапіску» пераходныя вымпелы і крыштальныя кубкі, тэлефонныя станцыі і новыя тавары. Пазбаўленыя моўнага чуцця жур-налісты ставяць міліцэйскі штампік на фотакарткі ўдарнікаў і экспанаты выставак, на вячэрнія кафэ і адкрытыя высакагорнай экспедыцыяй леднікі, на металарэзныя станкі і забітыя ў сетку мячы. «Прапісваецца» ўслед за пред­метамі нежывой прыроды жывёльны і раслінны свет: «атрымліваюць (або мяняюць) пастаянную прапіску» алені і зубры, пясцы і трусы, цэйлонская птушка майна і мядзведзь, які ўцёк з заапарка, кукуруза, жэнь-шэнь, абрыкосы, алыча і г. д.11

8 Костомаров В. Г. Культура и стиль.— М., I960, с. 62—63.

9 Розенталь Д. Э. Культура речи.— М., I960, с. 24—25.

10 Лит. газ., 1971, 15 дек.

11 Золотова Г. А. Слово и штамп.— Вопросы культуры речи. М, 1966, вып. 7, с. 166.