- •1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі.
- •2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы.
- •5. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Веча ў Полацкім княстве. Вытокі дзяржаўнасці на беларускіх землях.
- •3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў "Белая Русь" і "Чорная Русь".
- •10. Барацьба федэралісцкіх і цэнтралісцкіх пачаткаў ва ўнутрыпалітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Палітычныя крызісы 1341, 1377, 1381 гадоў.
- •4. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян.
- •12. Грамадзянская вайна 1432-1436 гг. У Вялікім княстве Літоўскім. Спробы літоўскіх магнатаў разарваць дынастычную унію з Польшчай.
- •6. Прычыны распаду Кіеўскай Русі. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці.
- •14. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага.
- •7. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў.
- •11. Крэўская унія. Грамадзянская вайна 1386-1392 гг. У Вялікім княстве Літоўскім. Востраўскае пагадненне. Вітаўт і цэнтралізацыя дзяржавы.
- •8. Увядзенне хрысціянства. Культура на беларускіх землях у іх-хііі стст.
- •9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага: розныя падыходы і канцэпцыі.
- •13. Асаблівасці дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Тры Статуты Вялікага княства Літоўскага.
- •15. Формы ўласнасці на зямлю. Феадальны клас зямельных уласнікаў. Асноўныя катэгорыі феадальна залежнага сялянства ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •16. Аграрная рэформа Жыгімонта іі Аўгуста. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Юрыдычнае афармленне сістэмы прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім.
- •17. Беларускі феадальны горад. Магдэбургскае права.
- •18. Фарміраванне беларускай народнасці.
- •19. Культура Беларусі хііі - першай паловы XVI ст.
- •20. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •21. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •22. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель ў складзе Рэчы Паспалітай.
- •23. Брэсцкая царкоўная унія. Уніяцкая царква.
- •24. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы XVI - XVIII стст.
- •25. Паглыбленне палітычнага крызісу. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
- •26. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII стст.
- •27. Унутраная палітыка расійскага ўрада ў Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Грамадска-палітычны рух. Паўстанне 1830-1831 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі.
- •28. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30-50-х гадоў XIX ст.
- •29. Да пытання аб так званай "забароне" расійскім урадам назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", беларускай мовы і беларускага друкаванага слова.
- •30. Культура Беларусі канца XVIII - першай паловы XIX ст.
- •31. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.
- •32. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст. Сталыпінскія рэформы.
- •35. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.
- •33. Паўстанне 1863-1864 гг. У Польшчы, Літве і Беларусі.
- •34. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. У Беларусі. "Нашаніўскі перыяд" беларускага нацыянальнага руху.
- •36. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі.
- •37. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця краіны пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Уздым беларускага нацыянальнага руху.
- •38. Фарміраванне беларускай нацыі: асноўныя перыяды фарміравання і характэрныя прыкметы нацыі.
- •39. Культура Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX стст.
- •40. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Першыя рэвалюцыйныя пераўтварэнні.
- •41. Размежаванне палітычных сіл Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.І Усебеларускі з’езд(снежань 1917 г.).
- •42. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў (1918 г.). Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр).
- •43. Утварэнне Беларускай сср. Аб’яднанне Беларускай сср з Літоўскай сср.
- •44. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.). Беларускі нацыянальны рух. Аднаўленне бсср.
- •45. Пачатак мірнага будаўніцтва ў Беларусі. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і вынікі.
- •46. Асаблівасці і вынікі правядзення палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі ў Беларускай сср у 20-30 я гады XX ст.
- •47. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі Беларускай сср у 20-30-я гады XX ст.
- •48. Ажыццяўленне ў Беларускай сср у 1920-1930гг. Ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва і ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей школьнага ўзросту.
- •49. Развіццё мастацтва і архітэктуры ў Беларускай сср ў 1920-1930-я гг.
- •50. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай сср у 20-30 я гады XX ст.
- •51. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы ў 1921-1939 гг.
- •52. Аднаўленне народнай гаспадаркі Беларускай сср пасля Вялікай Айчыннай вайны. Подзвіг беларускага народа ў адраджэнні роднай зямлі.
- •53. Асаблівасці эканамічнага развіцця Беларускай сср у 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •55. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларускай сср у 1946-1985 гг.
- •54. Дасягненні беларускага народа ў сацыяльнай сферы і ў галіне культуры (адукацыя, навука, літаратура і мастацтва) у 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •56. Палітыка перабудовы, яе змест і шляхі ажыццяўлення: розныя погляды і меркаванні.
- •57. Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Ліквідацыя ссср: розныя погляды і меркаванні.
- •58. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на мяжы XX-XXI стст.
- •59. Рэспубліка Беларусь на шляху рыначных рэформ. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •60. Развіццё асветы і навукі на сучасным этапе - адзін з важнейшых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
- •61. Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва на сучасным этапе. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны.
- •62. Заключэнне. Чаму вучыць і аб чым сведчыць гістарычны вопыт? Пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці - магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь.
5. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя раннефеадальныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Веча ў Полацкім княстве. Вытокі дзяржаўнасці на беларускіх землях.
Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі. Самым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыблізна ў той час, калі на Русь былі запрошаны варагі, у Полацку існавала мясцовая княжацкая дынастыя, правы якой захоўваліся на працягу многіх пакаленняў. Пры Алегу ў ліку падданых Кіева пісьмовыя крыніцы называюць і крывічоў, на якіх ён наклаў даніну. Паход на Візантыю ў 907 г. Алег здзейсніў з удзелам крывічоў і радзімічаў. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод іншых гарадоў, якія мелі права на даніну, упамінаецца і Полацк. Як саюзнікі Кіева, полацкая знаць і мясцовыя князі абапіраліся на вялікага кіеўскага князя. Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”. Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка.Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі, якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найваж-нейшым палітычным цэнтрам.Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю.Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап.Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст.У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.У 50-я гады ХІІ ст. Воласць не мела свайго самастойнага статуса і замацаванай за ёй княжацкай лініі. Тураў мог разглядацца як буфер паміж Полацкам і Кіевам, калі мець на ўвазе агрэсіўную палітыку ў адносінах да суседзей з боку полацкіх князёў і небяспеку літоўскіх і яцвяжскіх набегаў. Пагэтаму кіеўскія князі імкнуліся трымаць Тураў пры сабе, накіроўваючы туды князямі сваіх сыноў і блізкіх сваякоў.Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусь.