Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_po_istorii_Belarusi_62_voprosa_4.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
18.04.2019
Размер:
547.33 Кб
Скачать

12. Грамадзянская вайна 1432-1436 гг. У Вялікім княстве Літоўскім. Спробы літоўскіх магнатаў разарваць дынастычную унію з Польшчай.

У Ватыкане знаходзіуся цэнтр супярэчнасцей паміж католікамі і правасл.. Пасля смерці Вітаута князем стау Свідрыг.Альгердавіч(меў падтрымку з боку праваслаўных феадалаў, не выконваў Гарадзельскія прывілеі, прызначаў на пасады не католікаў, а праваслаўных, за што літоўская арыстакратыя ў 1432 г. арганізавала няўдалы замах на яго жыццё), а потым Жыгімонт Кейстутавіч, які пацвердзіу унію з Польшчай. На зах. дзярж. – Жыгімонт., на усх. – Свідрыг. Супрацьстаянне бакоў прывяло да 2-й грамадз. вайны (1431—1436), закончылася паражэннем Свідрыг., пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) правы і феад.-католікам, і рускім князям, і шляхце; i вял. князя (1434), якiя пашыралi правы правасл. феад. (забарона займаць вышэйш. дзярж. пасады захоўвалася). Свідр. быу захопл. ідэяй зліцця правасл. і катал. царквы, і сам змагауся за княж. прастол. Былі урауняны правы літ. і бел. феад. з феад.-католік.. Жыгімонт. быу князем з 1436-1440, зрабіу спробу цэнтраліз. шляхам тэрору і яго забілі. Пасля яго смерці палякі імкнуліся замест пасады ВкнЛ увесці каралеускае намесніцтва на чале з Казімірам. У1440г. пачауся пераход ад абмеж. манархіі да манархіі парламентс. тыпу. Але сын Ягайлы – Казімір стау князем ВКЛ. У дапамогу яму былі абраны асобыя міністры, якія склалі “тайную раду”. ВКЛ зноу стала незалеж. дзярж. Але у 1447г. Казімір быу абраны на польскі прастол., што зноу аднавіла дынастычную унію. У 1447г. быу выдадзены Казімірау прывілей, які гарантавау суверэнныя правы ВКЛ і забараняу надзяляць палякау у ВКЛ пасадамі і даваць ім зямлю. У1526г. князем ВКЛ стау Жыгімонта І Стары. У час яго княжання літоўскімі патрыётамі была зроблена яшчэ адна спроба разарваць унію з Польшчай. Велікакняжацкая рада мела намер абвясціць сына Жыгімонта I Старога - Жыгімонта II Аўгуста каралём Вялікага княства Літоўскага і аб'явіць сваю дзяржаву каралеўствам. Карона, на думку рады, магла б выратаваць ВКЛ ад уключэння яго ў склад Польскай Кароны.У 1529 г. кароль Полынчы прывёз 9-гадовага каралевіча ў Вільню, дазволіў абвясціць яго вялікім князем літоўскім, але пад ціскам Ватыкана і Боны Сфорцы на каранацыю не пагадзіўся і звёз яго ў Полынчу, бо баяўся, каб у Вільні чагосьці не ўтварылі магнаты ВКЛ, як гэта адбылося ў 1440 г. I толькі ў 1544 г. кароль пагадзіўся адпусціць свайго сына ў Вільню, дзе ён кіраваў пры дапамозе велікакняжацкай рады. Калі ў 1548 г. Жыгімонт I Стары памёр, агульным гаспадаром Польшчы і Вялікага княства Літоўскага стаў Жыгімонт II Аўгуст.Спроба правалілася.

6. Прычыны распаду Кіеўскай Русі. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці.

У пачатку ХІІ ст. Кіеўская Русь распалася на асобныя княствы.Першая прычына звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна- эканамічнае развіццё. Лічылася, што княствы маглі самастойна і лепш вырашаць складаныя гаспадарчыя праблемы. Другая прычына звязана з наяўнасцю крэпасцей і войск ў мясцовых феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. Развал Кіеўскай Русі, феадальная раздробленасць прывялі да 240 г татара-мангольскага іга на рускіх землях. Трэцяя, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і поўнага самастойнага княжання. М. Ермаловіч лічыць, што феадальная раздробленасць з’явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Тэндэнцыя да эканамічнага і палітычнага згуртавання назіралася ў межах Полацкай і Турава-Пінскай зямель. У пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага – галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім. Вывад М. Ермаловіча аб тым, што “у сярэдзіне ХІІІ ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак”, а апошні “стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці” з’яўляецца спрэчным, дыскусійным. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае – валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну; памеснае – перадача зямлі ў часовае ўладанне за службу без права спадчыны; царкоўнае і манастырскае – знаходжанне зямель ва ўласнасці царквы і манастыроў. Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй – князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў (“отчын”), яшчэ ніжэй – феадалы-уладальнікі вялікіх і малых памесцяў (баяры, дваране). Феадалы карміліся за кошт сваіх вотчын. Вотчына ўключала замак феадала, абкружаны землянымі валамі і равамі, драўлянай сцяной, за якой размяшчаліся замкавыя пабудовы, а таксама падпарадкаваную феадалу вясковую акругу. Уладара абслугоўвала залежная ад яго чэлядзь. Ён меў уласнае войска, з дапамогай якога ахоўваў сваё дабро і здзяйсняў уладу над сялянамі вясковай акругі. Большую частку насельніцтва складалі сяляне. Сярод іх крыніцы называюць смердаў (найбольш шматлікая група феадальна залежных сялян), закупаў (часова несвабодныя людзі, якія трапілі ў даўгавую залежнасць за ўзятую пазыку (купу), халопаў і рабоў (асабіста несвабоднае насельніцтва). Вядомы таксама радовічы – сяляне, звязаныя з феадалам нейкімі абавязацельствамі (“радам”, адсюль словы “радзіцца”, “дамаўляцца”), ізгоі – сяляне, якія выйшлі з абшчыны, знаходзіліся на службе ў феадалаў і поўнасцю залежалі ад іх волі. Цэнтрам “весяў” быў “пагост”. Жыллём служылі невялікія зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, у якіх палілася па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва арганізоўвалася ў сялянскія абшчыны, якія называліся “вервь” ці “мир”. Абшчына аб’ядноўвала сем’і адной або некалькіх вёсак. Зямля з’яўлялася ўласнасцю абшчыны і перыядычна пераразмяркоўвалася паміж асобнымі сем’ямі. У абшчынным карыстанні заставаліся сенажаці, лугі, лясныя ўгоддзі, рэкі і азёры. Абшчыннікі былі звязаны паміж сабой кругавой парукай: разам адказвалі за здзейсненае на яе тэрыторыі злачынства, калі віноўнік невядомы, разам узнаўлялі страты, нанесеныя гаспадарцы або рэчы ўласніка. Абшчына была адным са сродкаў супраціўлення наступленню феадалаў на сялянскія землі і ўгоддзі. У працэсе эвалюцыі з абшчыны вылучаліся заможныя сялянскія гаспадаркі. Асноўныя формы сялянскіх павіннасцей феадалу – аброк (аплата натурай часткі сялянскага прыбытку) і паншчына (работа на барскім полі). Сяляне таксама працавалі на будаўніцтве гарадоў, замкаў, абарончых ліній, дарог. У час войнаў і феадальных міжусобіц яны аддавалі сваіх коней, абавязаны былі пастаўляць прадукты харчавання. Большую частку неабходных для жыцця рэчаў сяляне рабілі самі. Сыравінай для вытворчасці тканін, напрыклад, служылі шэрсць, лён і каноплі. Існавалі розныя сістэмы земляробства: падсечная, пераложная (зямлю пераставалі апрацоўваць для аднаўлення яе натуральнай урадлівасці), папарная збожжавая сістэма з двухполлем ці трохполлем. Сеялі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень, проса, грэчку, гарох, лён, каноплі. Да канца І тысячагоддзя н.э. зацвердзілася стойлавае ўтрыманне жывёлы. Паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва і бортніцтва ігралі падначаленую ролю. Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі ўмовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. Пісьмовыя крыніцы і археалагічныя матэрыялы, на думку Э.М. Загарульскага, сведчаць аб тым, што ўзнікненне гарадоў звязана са славянскім этапам у гісторыі Беларусі. У аснове большасці гарадоў ляжалі княжацкі замак або пагранічная крэпасць, ваенны і фінансава-адміністрацыйны цэнтр акругі, феадальная сядзіба. У замку ці каля яго сяліліся рамеснікі і гандляры, бо феадалы з’яўляліся заказчыкамі і спажыўцамі іх прадукцыі. Па меры павелічэння ўдзельнай вагі гэтай катэгорыі людзей паселішча ператваралася ў горад. Для горада ранняга сярэднявечча былі характэрнымі дастаткова вялікая плошча ўмацаванай часткі паселішча, радыяльная або веерападобная сетка вуліц, якія зыходзіліся да гарадскіх варот, элементы добраўпарадкавання, наяўнасць рынка, а таксама манументальных культавых і свецкіх пабудоў. Цэнтральная ўмацаваная частка горада называлася дзядзінцам. Гэта – арыстакратычная частка горада, дзе пераважна сяліліся феадалы, заможнае купецтва, духавенства. Побач з дзядзінцам размяшчаўся неўмацаваны рамесніцка-гандлёвы пасад. Насельніцтва большасці гарадоў складала ад 1 да 3 тыс. чалавек. У гарадах існавалі некалькі дзесяткаў відаў розных рамёстваў. Развіты былі металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, ганчарная і гарбарная справы, разьба па косці. У буйных гарадах ювеліры валодалі майстэрствам зерні і эмалі, выраблялі складаныя і дарагія ўпрыгожанні з золата і серабра. У Полацку была наладжана вытворчасць шкляных упрыгожанняў, бранзалетаў, якія карысталіся вялікім попытам гараджанак. Гарадскія жыхары занімаліся таксама земляробствам, жывёлагадоўляй, садаводствам і рыбалоўствам, паляваннем. Развіваўся гандаль. Археалагічныя даследаванні выявілі ў заходніх землях Русі прадметы візантыйскай, заходнееўрапейскай і ўсходняй вытворчасці. З Візантыі ў спецыяльных гліняных пасудзінах – амфарах – прывозілі віно і аліўкавы алей, пастаўляліся таксама з гэтай краіны каштоўны посуд і прадметы хрысціянскага культу. З Заходняй Русі ў суседнія краіны вывозіліся зерне, футра, скура, воск. Вядома аб існаванні ў Кіеве полацкага гандлёвага двара. Сведчаннем развітога гандлю з’яўляюцца знаходкі манет, сярэбраных грашовых злепкаў, якімі аплочваліся буйныя таварныя партыі. Гандляры ўзмацняліся эканамічна і палітычна, стваралі свае аб’яднанні – “братчыны”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]