Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
отв .docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
67.16 Кб
Скачать

32. 3 Ступ. Эмацыян. Жыцця вучняў

На першай ступені (у рабоце з малодшымі школьнікамі) характэрна жывое захапленне самім працэсам пазнавання. Пры гэтым эмацыянальныя перажыванні дзяцей цесна звязаны з нагляднымі вобразамі і ўяўленнямі.

Своеасаблівасць другой узроставай ступені выражаецца ў актыўным імкненні да агульнасці, блізкасці духоўнага жыцця сыброў. У гэтым узросце расце патрэбнасць суаднесці свае перажыванні з перажываннямі другіх людзей.

На трэцяй ступені ўзроставага развіцця пераважаюць эмацыянальна-ацэначныя катэгорыі.

33. 3 Этапы вывуч р-рам фалькл. Трад.

вывучэнне традыцыі: вучань – роўны партнёр – уласна рэжысёр. 1)кіраўнік з'яўляецца вучнем, гэта значыць вывучае рэпертуар, своеасаблівасць мясцовай пеўчай манеры, дыялекты, неўпрыкмет для членаў калектыву знаёміцца з іх асабістымі і чалавечымі якасцямі, узаемаадносінамі. 2)заслужыўшы іх давер, выступае як роўны партнёр. Яны ахвотна дзеляцца з ім сваімі ведамі мясцовых звычаяў, абрадаў, традыцый, расказваюць аб сваім жыцці, клопатах, справах. 3)калі ўдзельнікі пераканаліся ў кампетэнтнасці кіраўніка, прызналі ў ім аўтарытэт чалавека і музыканта, ён становіцца фактычным настаўнікам калектыву.

34. Х-ка “Анталогія бел.нар. пес.” Цітовіча

сабраў каля пяці тысяч народных песень і танцаў

збіральніцкую і навуковую дзейнасць"Анталогіі беларускай народнай песні" (1968 г.). улічваў ступень іх папулярнасці ў музычным бытаванні вёскі і горада, а таксама мастацкую якасць напеву.

У "Анталогію..." уключаны каляндарна-абрадавыя песні (калядныя, шчадроўкі, вяснянкі, валачобныя, юраўскія, купальскія, талочныя, жніўныя, дажынкавыя, восеньскія, піліпаўскія), затым сямейна-абрадавыя (вясельныя, радзінныя, хрэсьбінныя). Потым змешчаны пазаабрадавыя песні: дзіцячыя, любоўныя, сямейна-бытавыя, баладныя, рэкруцкія, салдацкія, казацкія, песні пра прыгнёт, нядолю і барацьбу супраць эксплуататараў, бяседныя і жартоўныя, прыпеўкі да танцаў, карагодныя і гульнёвыя, частушкі.

Прадстаўлены ў "Анталогіі..." і песні савецкага часу, якія сістэматызаваны паводле гістарычнага прынцыпу.

У 1975 г. было надрукавана другое, значна дапоўненае выданне "Анталогіі беларускай народнай песні". У кнігу ўключаны 430 тэкстаў

Песні беларускага земляробчага календара надрукаваны ў 6 тамах акадэмічнага выдання(Многія з напевамі. У грунтоўных уступных артыкулах разглядаюцца ідэйна-тэматычны змест, мастацкія асаблівасці беларускіх зімовых песень, іх мелодыі). Кожны з 6 тамоў (кал-абр).

"Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі" (1975 г.). ўзоры піліпаўскіх, калядных і шчадроўскіх песень па функцыянальна-тэматычнаму прынцыпу. Музычная частка складаецца з 250 мелодый.

"Веснавыя песні" (1979 г.). У томе вельмі поўна прадстаўлены песні

"Валачобныя песні" (1980 г.). Гэтыя песні ў Беларусі лепш захаваліся, чым у іншых славянскіх народаў, яны выконваліся ў час абходу групай валачобнікаў сялянскіх двароў, але ўжо не зімой, а вясной. Іх структура і паэтыка вельмі блізкія да калядных.

"Купальскія і пятроўскія песні" (1985 г.). У томе сабраны лепшыя ўзоры купальскіх і пятроўскіх песень, многія з іх пададзены з мелодыямі. "Жніўныя песні" (1974 г.). Падкрэсліваецца антыпрыгонніцкая тэматыка і стабільнасць музычнай структуры песень, што выклікана перш за ўсё канкрэтнай функцыянальнай накіраванасцю жніўных песень. Разам з асаблівасцямі інтанавання, якія вынікаюць з працоўных абставін, пэўную ролю ў захаванні стабільнасці структуры жніўных песень мае абрад. Усяго ў томе 1055 тэкстаў і 301 мелодыя.

"Восеньскія і талочныя песні" (1981 г.). Гэтыя песні раскрываюць працу, быт і духоўны свет чалавека. У томе разглядаюцца ідэйна-тэматычны змест, мелодыка восеньскіх і талочных песень.

Сямейна-абрадавая паэзія надрукавана ў 10 тамах.

"Радзінная паэзія" (1971 г.). У томе змешчаны творы, звязаныя з нараджэннем дзіцяці. Тут дадзены хрэсьбінныя песні, прыпеўкі, прыгаворкі, бабкі, кумы і кума, застольныя тосты, прыказкі і прымаўкі. Хрэсьбінныя песні належаць да спецыфікі беларускага фальклору, яны адсутнічаюць у рускім і украінскім фальклору.

"Вяселле. Абрад" (1978 г.). У томе дадзены найбольш тыпавыя апісанні традыцыйных вясельных абрадаў, зробленых этнографамі і фалькларыстамі ў ХІХ – ХХ стст.

"Вяселле. Песні" кн. 1 – 5 (1980 – 1986 гг.). Песні класіфікаваны па адпаведных этапах вяселля.

У першую кнігу ўключаны песні заручын і ад'езду маладога да маладой.

У другой кнізе змешчаны каравайныя песні, а таксама песні зборнай суботы і пасада.

У трэцяй кнізе прадстаўлены сірочыя і вянчальныя песні, а таксама песні, якія выконваюцца ў доме маладой перад прыездам маладога.

У чацвёртай кнізе апублікаваны вясельныя песні, якія спяваюцца ў час прыезду жаніха па нявесту і злучэнне маладых.

У пятым томе змешчаны песні, якія спяваюцца ў час прыезду маладога забіраць нявесту і яе развітання з бацькамі, сяброўкамі, домам, гаспадаркай. гэта лірычныя песні. Яны меньш звязаны з канкрэтным абрадам.

Беларуская пазаабрадавая лірыка выпушчана ў пяці тамах:

"Песні пра каханне" (1978 г.). У томе апублікаваны лепшыя ўзоры беларускіх лібоўных песень.

"Жартоўныя песні" (1974 г.). Складальнікі тома І.К. Цішчанка і С.Г. Нісневіч абагульняюць унутрыжанравую класіфікацыю песень, разглядаюць мастацкія прыёмы і сродкі абмалёўкі вобразаў, іх музычную структуру, рытмічную пабудову.

"Сямейна-бытавыя песні" (1984 г.). У томе надрукаваны поўны збор лепшых беларускіх пазаабрадавых песень, у якіх раскрываюцца ўзаемаадносіны ў сям'і, доля жанчыны, яе высакародства, крытыкуюцца негатыўныя сямейна-бытавыя з'явы.

"Сацыяльна-бытавыя песні" (1987 г.). У томе змяшчаюцца беларускія казацкія, рэкруцкія, салдацкія, чумацкія, батрацкія і іншыя сацыяльна-бытавыя песні.

"Песні савецкага часу" (1970 г.). Як і кожны том песень, гэты том мае два ўступныя артыкулы, адзін з якіх прысвечаны разгляду ідэйна-мастацкія асаблівасцей песень савецкага часу, другі – музычных. У томе надрукаваны многія аўтарскія песні, якія атрымалі шырокае распаўсюджанне ў массах і фалькларызаваліся.

Большую частку тома займаюць песні і ў зборніку "Дзіцячы фальклор" (1972 г.). У ім сабраны калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песенькі, лічылкі, гульні і інш. Музычную спецыфіку дзіцячай народнай песні разглядзеў у асобным артыкуле В.І. Ялатаў.

35.Х-ка “Бел нар. песні” у 4 тамах Шырма

У 1959 – 1976 гг. быў апублікаваны чатырохтомны збор Р. Шырмы "Беларускія народныя песні".1) У першым томе пададзены любоўныя, баладныя, бытавыя, жартоўныя і іншыя песні.

У пачатку зборніка змешчаны песні закаханай дзяўчыны. ("Чырвона каліна ды ў лесе стаяла","Ой, ляцелі гусі", "Жыта спее", "Ах ты, дубе, ты бяроза", "Закукавала зязюля" і інш.,уключаны балады, ("Ты бяроза кудравая", "Гэй, там пры дарозе", "Выпраўляла маці" і інш.), а таксама бытавыя песні, жартоўныя песні ("Захацеў я жаніціся", "Мой міленькі захварэў" і інш."Наварыў верабей піва", "Залажыў верабей на прыпечку жніва" і інш.).!!!ў ім упершыню былі апублікаваны з мелодыямі песні пра каханне, балады і жартоўныя.

2)У другім томе пазаабрадавыя песні – аб жаночай долі, сіроцкія, казацкія, рэкруцкія, салдацкія, батрацкія, прымацкія, песні няволі і змагання (усяго 288 песень),вылучаюцца вострым сацыяльным зместам, у іх паказваецца нялёгкая доля беднякоў, якія ідуць у наймы да багацеяў або ў прымы.Сямейна-бытавыя песні, уключаныя ў два раздзелы "Жаночая доля" і "Нядобраная пара", адзначаюцца вялікай эмацыянальнай пачуццёвасцю "Матка ж мая старэнькая" дачка папракае маці за тое, што яна яе не збудзіла рана,паказваецца канфлікт паміж жорсткай свякрухай і маладой нявесткай

3)У трэці том песні земляробчага календара – веснянкі, валачобныя, юраўскія, купальскія і пятроўскія, жніўныя, восеньскія, калядныя і масленічныя (усяго 194 песні).Валачобныя песні, у якіх велічаецца гаспадар і яго гаспадарка,вобразы сына, жонкі, гаспадара,адлюстраваліся клопаты селяніна"брама падуняна, абгародка пазлачана", сталы стаяць цясовы, пасціланы абрусы сурвятовыя", "панскія дзеткі, як у горадзе кветкі".Песні купальскія і пятроўскія вылучаюцца высокай мастацкасцю, якія характарызуюцца высокай вобразнасцю, матывамі і структурай.Шмат жніўных песень адпавядаюць яркім малюнкам жыцця жанчыны пад сацыяльным і сямейным прыгнётам.змешчаны дажыначныя песні, а таксама песні яравога жніва і восеньскія. многія калядныя і масленічныя песні.

4)У чацвёртым томе вясельныя песні, жарты, прыпеўкі, танцы, многія з якіх і сёння папулярныя ў народзе.спачатку апісанне беларускага вяселля, а потым творы групіруюцца паводле асноўных этапаў абраду: "Заручыны", "Вяночкі", "Перад выездам да шлюбу", "Пасля шлюбу", "Вяселле ў маладой", "Сіроцкія", "Як выяджаюць па маладую", "Каравай, благаслаўляюць маладых", "Прыданне", "Спевы, жарты, прыпеўкі і танцы".

Многія танцы, сабраныя ў томе, вельмі якасныя ў мастацкіх адносінах.называў вяселле своеасаблівай народнай операй з пралогам, драматычнай кульмінацыяй і заўсёды шчаслівым заканчэннем.

36. Зім. пес.