Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
отв .docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
67.16 Кб
Скачать

12.Методыка раб. З ф.Дзіц. К-вам

Можна вылучыць наступныя метады і прыёмы работы рэжысёра з фальклорным дзіцячым калектывам:

- Стварэнне аргкамітэта пры правядзенні свята, у які неабходна ўключыць намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, выкладчыкаў музыкі і выяўленчага накірунку, лепшых удзельнікаў бацькоўскага камітэта, актыўных вучняў розных класаў.

- Ажыццяўленне індывідуальнага падыхода ў рабоце з рознымі катэгорыямі вучняў: малодшага, падрастковага і юнацкага ўзросту (малодшыя школьнікі ўспрымаюць мастацтва з пункту гледжання асацыятыўнага ўспрымання мастацтва (жаданне пераўвасобіцца ў іншыя персанажы, вобразы, фантастычныя выкананні разнастайных абрадавых дзей і інш. Падлеткі – для іх характэрна жаданне дзейнічаць у калектыве, праявіць свае здольнасці ў творчай рабоце, працуючы юнацкай аўдыторыяй трэба ведаць, што яны ўсё ацэньваюць.

- Далучэнне да напісання сцэнарыя лепшых школьнікаў.

- Дача індывідуальных заданняў розным вучням (распрацоўка рэкламы, запрашальных білетаў, падрыхтоўка касцюмаў, іншай бутафорыі, разучванне музычных твораў і інш.

- Выкарыстанне СМІ пры падрыхтоўцы свята; пастаянны кантакт з бацькоўскім камітэтам.

13.М. у ст .Рым .т-ры

Вытокі рымскага тэатра і драмы ўзыходзяць да абрадавых гульняў, багатых карнавальнымі элементамі. Такім з'яўлялася свята Сатурнаміі ў гонар баства Сатурна. Асаблівасцю гэтага свята было пераварочванне звыклых грамадскіх адносін: паны на час свята станавіліся рабамі, а рабы - панамі.

Адным з вытокаў рымскага тэатра з’яўляюцца вясковыя святы збору ўраджаю, прысвечаныя заканчэнню жніва. На гэтых святах жанчыны спявалі песні, часам з’едлівага характара. Як і ў Грэцыі, звычайна перад гэтым выступалі 2 паўхары, якія абменіваліся жартамі на конт перахопу жыццевага характару ў сацыяльнай барацьбе паміж патрыцыямі і плебеямі.

Адным з ранніх відаў драматычных прадстаўленняў Рыма былі атэланы – таксама камічнага характару, у якіх удзельнічала моладзь. Персанажамі атэланы былі 4 камічных акцёры – Макк, Буккон, Папп, Доссел, у кожнага з іх была свая роля.

Большае развіццё ў Рыме атрымала камедыя, дзе вялікае месца займалі спевы і музыка.

14. М. У ст.Грэч. Т-ры

Лепшая пара развіцця драмы ў Др.Грэцыі 6ст., да і 7ст., калі ўсталяваўся рабаўладальніцкі лад. Грэчаскія абрады былі звязаны з культамі багоў-пакравіцеляў земляробства – Дзіметры, яе дачкі Коры і Дзіоніса. Дзіоніс – бог творчых сіл прыроды, пазней стаў богам земляробства, а пазней – богам паэзіі і тэатра. Яго сімвалы – расліны, вінаградная лаза.

Вялікую ролю ў грэчаскай трагедыі займаў хор, які выступаў як дзеючая асоба. Паступова з хору вылучыўся акцёр, другі, затым трэці. Усе выступленні хору мелі назву. Уступная песня называлася пароз, далей ішлі эпісоды (дыялогі акцёраў) і стасімы (песні хору). Хор спяваў пад акампанемент флейты, песні хора суправаджаліся танцамі.

Акцёры павінны былі мець вакальныя навыкі, яны выконвалі арыі-маноды. Да вялікага майстэрства акцёры даводзілі дыкцыю – выразнасць голасу, мастацтва спеваў і танцаў. Грэчаская трагедыя развілася на хоры.

Дапамагчы зразумець эстэтыку грэчаскай трагедыі імкнуўся Арыстоцель (філосаф антычнасці, вучань Платона і выхавацель Александра Македонскага). У сваім трактаце “Паэтыка” Арыстоцель карыстаецца тэрмінам “катарсіс”(“ачышчэнне”).

Катарсіс – сілай мастацтва трагедыя павінна выклікаць у гледачоў пачуццё страха і спачування, даведзенага да аффекта. Пасля гэтага наступае эстэтычнае задавальненне.