Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
отв .docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
67.16 Кб
Скачать

16.М. У т-ры Шэкспіра.

Важнейшым этапам у гісторыі тэатральнай музыкі з'яўляецца англійскі тэатр 16ст. Шэкспіра. Шэкспір рабіў у п'есах рэмаркі, якімі рэкамендаваў выкананне песень, балад, танцаў, фанфар і г.д.

Многія музычныя эпізоды яго трагедыі выконваюць важнейшую драматургічную функцыю (песні Афеліі і Дэздэмоны, пахавальныя маршы ў “Гамлеце” і інш.).

Для тэатра гэтага часу характэрны многія спецыяльныя музычна-сцэнічныя эфекты, а таксама набор музычных інструментаў у залежнасці ад сцэнічнай сітуацыі: у пралогах і эпілогах пры выхадзе высокіх асоб гучалі фанфары, пры з’яўленні ангелаў, прывідаў і іншых звышнатуральных сіл – трубы, у выяўнічых сцэнах – барабан, у пастуховых – габой, у любоўных – флейта, у пахавальных шэсцях – трамбон, лірычныя песні – лютняй.

У тэатры “Глобус” апрача музыкі, прадугледжанай аўтарам, гучалі ўступы, антракты, часам тэкст агучваўся на фоне музыкі (меладэкламакцыя).

17.Аналіз вопыта работы Мейерхольда

У спектаклях Мейерхольда было шмат музыкі, але не гэта вызначала іх музыкальнасьць. Увесь сэнс у тым, что Мейерхольд разглядаў партытуру спектакля як кампазіцыю, пабудаваную па законах музыкі.

Мейерхольд казаў: “Слухаючы сімфонію, не забывайце пра тэатр”.

Кампазіцыйная пабудова музычных твораў можа дапамагчы нам знайсці якія-небудзь кампазіцыйныя прынцыпы работы над спектаклем.

Мейехольд, зыходзячы з канцэпцыі пабудовы спектакля па законах музыкі, кожны акт п’есы Дзюма “Дама с камеліямі” (5 актаў) раздзяліў на часткі і ўнутры кожнай часткі даў музычнае вызначэнне. Частка 1 – “после гранде-опера и прогулки по ft”, “анданте”, “алегра-грацыозо”.

18.—Таўстаногава

Таўстаногаў лічыў, што выкарыстанне музыкі ў спектаклі дасягае найбольшай эмацыянальнасці толькі ў кантрасце (прыклад з п'есы Чэхава "Тры сястры" - сёстры развітаюцца з сваёй марай у момант, калі гучыць марш, пад які ўходзіць полк) . На думку рэжысёра Таўстаногава, музыка ў спектаклі дасягае найбольшага эффекта ў кантрасце з дзеяннем. Задача рэжысёра пры гэтым заключаецца ў тым, каб вызначыць, з кім ці з чым кантрасціруе музыка (герой вясёлы, а музыка сумная, сцэнічнае афармленне змрочнае, цьмянае, а музыка вяселая).

19. Арганізац. Аспекты прав.Св.Тыдзень Музыкі для дзяцей і юнацтва

Тыдзень музыкі (ТМ) для дзяцей задуманы як музычнае свята, якое павінна праводзіцца ў час веснавых школьных канікул. Яго падрыхтоўкай займаецца спецыяльна створаны аргкамітэт. Вядучую ролю ў яго рабоце выконвае рэжысёр. Яго членамі з’яўляюцца: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце школы, выкладчыкі музычных школ, вучылішч, адказныя за шэфскую дапамогу, члены бацькоўскага камітэта, лепшыя вучні і інш.

На пасяджэннях агркамітэта распрацоўваюцца планы, праграмы канцэртаў, сцэнарыі музычных вечароў, тэматыка лекцый і канцэртаў.

Гэта свята складаецца з двух частак.

  1. Выступленні перад школьнікамі дзеячоў мастацтваў (кампазітараў, паэтаў, музыкантаў, выканаўцаў, спевакоў) а таксама выкладчыкаў і студэнтаў Акадэміі музыкі, БДУКіМ, вучняў музычных вучылішч, працуюць выставы, праводзяцца вечары, фестывалі, ажыццяўляецца прагляд музычных кінастужак.

  2. Выступленні саміх школьнікаў: агляды, канцэрты, музычныя конкурсы, алімпіяды, віктарыны і інш.

Вельмі важна, каб рэжысёр выступаў на гэтым свяце не толькі арганізатарам усім мерапрыемстваў, але і як лектар, вядучы музычных праграм, тлумачальнік зместу музычных твораў, праводзіў бы бяседы пра музычныя творы, якія праслухоўваюцца, пра іх стваральнікаў (кампазітараў, паэтаў) і г.д.