Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
отв .docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
29.04.2019
Размер:
67.16 Кб
Скачать

29.Шумы і гукав.Эфекты у св.

Шумы

Бой гадзінніка, удары молата, шум станокў, гудок цягніка  усё гэта стварае канкрэтны вобраз, які можа быць дзеяннем свята.

У тэатры распрацаваны розныя шумы: шумы і гукі прыроды і стыхійных няшчасцяў, транспартныя, вытворчыя, бытавыя, батальныя. У сваю чаргу кожны з іх мае свае разнавіднасці. Так прырода і стыхійныя няшчасці ствараюць: а) птушкі; б) хатнія жывёлы; в) драпежнікі; г) прыродныя з'явы (вецер, граза, абвал, вулкан і г.д.).

Моўная фанаграма ў масавым свяце

Слова, якое гучыць з фанаграмы, можа быць вельмі выразным. Мы быццам чуем думкі персанажа.

Гукавыя эфекты

Калі гукі перамяшчаюцца ад аднаго дынаміка да другога, якія растаўлены ў розных месцах масавага свята. Гэтым дасягаецца ўражанне сапраўднасці таго, што адбываецца на сцэнічнай пляцоўцы (ляціць самалёт, едзе поезд, машына і г.д.).

Рэха і рэверберацыя

Гэта гучанне гукаў, якія зварочваюцца да гледача.

Рэверберацыя ўзнікае ў вялікіх памяшканнях (вакзалы, спартыўныя залы, цэрквы і г.д.), і на прасторы, калі гук натыкаецца на перашкоды (горы, высокія будынкі і г.д.). Пры гэтым адлюстраваны гук успрымаецца амаль адначасова з асноўным, разрыў паміж імі не болей сотых долей секунды. Калі болей, то атрымліваецца эха, тады чуцен добра асноўны гук, які паўтараецца, значыць розніца паміж рэверберацый і эхам заключаецца ў часе звяртання да слухача

30. Муз партытура св., яе пабуд.

1. Парадкавы нумар і нумар магнітафона, з якога ўзнаўляецца фанаграма музычнага або шумавога фрагмента.

2. Назва фрагмента (уверцюра, вальс, шум цягніка і г.д.).

3. Прадоўжанасць гучання.

4. Рэпліка на ўключэнне музыкі (рэплікай можа быць слова, фраза, рух персанажа, змена света, пачатак або канец руху паваротнага кола, занавеса і г.д.).

5. Гукавы план узнаўлення. Паколькі дынамікі, размешчаныя ў розных месцах сцэны і залы, пранумераваны, то ўказваюцца іх нумары.

6. Характар уключэння фрагмента (рэзка, плаўна і г.д.).

7. Узровень гучання (крэшчэнда, дімінуэнда, сфарцэнда і г.д.).

8. Рэплікі на зняцце гука (па аналогіі на ўключэнне).

9. Характар зняцця гука (плаўна, рэзка і г.д.).

10. Заўвагі. У іх указваецца парадак пераключэння дынамікаў, кірунак мізансцэніравання гука (напрыклад, з адкрыццем занавеса музыку плаўна перавесці ў глыбіню сцэны), асаблівасці гукавога суправаджэння кінафрагментаў, момант уключэння рэвербератара і іншыя дэталі гукавога суправаджэння.

Неабходна, каб усю гэту работу праводзіў адзін чалавек. Пажадана, каб у калектыве быў свой гукааператар. Уся апаратура павінна быць праверана.

Гукааператар павінен ведаць, што паміж момантам успрыняцця ім наступнай рэплікі і ўключэннем магнітафона праходзіць пэўны час. Таму трэба адчуваць сцэнічны час і ўключаць гук, быццам крыху раней рэплікі.

31.Асабл. Дзіцяч. М. У св.

Для дзіцячай музыкі характэрны спецыфічныя персанажы, вобразы і матывы:

а) казачныя персанажы;

б) гульні ў цацкі;

в) гераічныя сітуацыі і персанажы;

г) вобразы жывёл;

д) вобразы птушак.

У дзіцячай музыцы адсутнічае востры драматызм і атчай, ёй характэрны: непасрэднасць, наіўнасць, прастата, спецыфіка мовы і пабудовы дзіцячага меласу (улік памера дзіцячай рукі, дыяпазону голасу, дыханне, мутацыя, кароткія творы, доўгія не ўспрымаюцца). Ёй уласцівы тэхнічныя і масштабныя абмежаванні.

ДМ вызначаецца вобразнай канкрэтнасцю, нечаканасцю, яна звязана з дзіцячымі гульнямі, многія творы праграмныя.

Рэжысёр абавязан падбіраць муз.творы да дзіцячага свята з трох крыніц – народная, класічная і сучасная поп-музыка.

ДМ вызначаецца гуманізмам, даступнасцю да ўспрыняцця рознымі ўзроставымі групамі, ёй характэрны апора на інтанацыйна-ладавы строй свайго народа.

Пры падборы класічнай рускай музыкі і музыкі савецкіх кампазітараў для дзіцячых свят рэжысёру трэба аддаць перавагу тым творам, у якіх адбіліся перадавыя грамадскія ідэалы. Гэта і "Пятая сімфонія" Л. Бетховена, і кантата С. Пракоф'ева "Аляксандр Неўскі", і сатырычны балет К. Караева "Трапою грома", і жыццесцвярджальны балет А. Хачатурана "Гаянэ", і трагічная харавая кантата літоўскага кампазітара Э. Бальсіса, прысвечаная ахвярам фашызму "Не смейте трогать голубой глобус", і героіка-патрыятычная опера Глінкі "Іван Сусанін", і музыка сюіты нарвежскага кампазітара Э. Грыга да драмы Ібсэна "Пер Гюнт" і многія іншыя.

Магчымасць уключэння ў дзіцячыя святы твораў з залатога фонду суственай музычнай культуры павінна ажыццяўляцца з улікам музычнага развіцця вучняў і тэматыкі свята,напрыклад, як многа музыкі напісана на казачныя сюжэты, або музыкі, выконваемай на святах, удзельнікамі якіх з'яўляюцца дзеці. Дзецям даступны такія жанры як опера, балет, сімфонія, харавая кантата (балет Р. Шчадрына "Канёк-Гарбунок", ІІІ канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Д. Кабалеўскага, прэлюдыі Шапэна).

Практыка арганізацыі дзіцячых свят паказвае неабходнасць уключэння пры іх правядзенні музычных твораў драматычна вострых, нават трагедыйных, у якіх увасабляюцца гераічныя вобразы, гістарычныя падзеі, барацьба дабра і зла і г.д.

У цэлым, пры падборы музыкі для дзіцячых свят трэба карыстацца наступнымі крытэрыямі:

Эстэтычны  творы класічныя, а таксама сучасныя, якія маюць ідэйна-выхаваўчае значэнне;

Псіхалагічны  творы, якія адпавядаюць жыццёвамі і музычнаму вопыту дзяцей;

Музычна-педагагічны  творы, якія адпавядаюць тэматыцы свята, творы дзіцячай тэматыкі, даступнай для дзіцячага выканання, якія ўлічваюць узроставыя асаблівасці ўспрыняцця музыкі.