Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DYPLOM_1.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
385.02 Кб
Скачать

2.3.9. Выпіска на кастюмы, абутак і галаўныя уборы

1. Дзед – Жэшка П.А.

Нацыянальна беларускі строй – 52 памер.

Боты – 43 памер.

2. Баба – Кухта Т.К.

Нацыянальны беларускі строй – 48 памер.

Чаравікі – 41 памер.

3. Дзяўчаты – Багданоўская А.Г., Бандарук А.М., Міхневіч Е.М., Асімовіч Ю.У., Патапові В.А., Стрык Е.М., Ананіч Т.М.

Нацыянальныя беларускія строі.

4 – 48 памеру.

2 – 46 памеру.

1 – 54 памеру.

Чаравікі

2 – 36 памеру.

3 – 37 памеру

2 – 40 памеру

4. Хлопцы – Шык. К.І., Крывенак А.У. Багданаў У.П.

Нацыянальныя беларускія строі.

1 – 52 памеру.

2 – 56 памеру.

Боты

1 – 42 памер.

2 – 43 памер.

2.3.10. Выпіска на реквізіт, бутафорыю

1. Калода.

2. Цвікі.

3. Чугун.

4. Ухват.

5. Валёнкі.

6. 6 стужак (па 3 м.)

7. Кошык.

8. Папяровыя птушкі (2 шт)

9. Папяровыя птушкі на нітцы (100 шт)

10. Элементы касцюмаў птушак.

11. Драўляныя трэсачкі (40 шт)

12. Бервяно (1,5 м)

13. Вянок.

14. Птушкі з гліны (2 шт)

15. Шары напоўненыя геліям (30 шт)

16. Блакітная лента (5 м)

Заключэнне

Светапогляд нашых продкаў грунтаваўся на ўяўленнях аб цыклічнасці жыцця і смерці, паўторнасці абнаўлення усяго існага. Пачатак новага сельскагаспадарчага года, натуральна, атаясамліваўся з веснавой парой. І да сёньняшніх дзён многія народы, чые традыцыі асноўваюцца на месячным календары, святкуюць новы год вясною. Веснавыя абрады з’яўляліся часткай складанага комплексу падрыхтоўкі да будучага ураджаю.

Як ні адна іншая пара года вясна прыносіць з сабой спадзяванні на аднаўленне, безліч клопатаў, звязаных з лёсавызначальным і жыватворным колазваротам чалавека-земляроба. Ідэя адраджэння і абнаўлення – прыроднага і чалавечага – вымагала ад людзей самага актыўнага дыялога з Сусветам, з Богам, з прыродным наваколлем і сваімі продкамі.

У аснове гэтага дыялога ляжалі шматлікія вытворчыя, засцерагальныя абрады, селськагаспадарчыя, земляробчыя і жавёлагадоўчыя рытуалы, абрадавыя песні, замовы, прыкметы і павер'і.

На Беларусі ў розных мясцінах гуканне вясны адбывалася ў розны час. У адрозненне ад пераважнай большасці каляндарных свят, якія маюць дакладную па часе прымеркаванасць, гуканне вясны адзначалася ў розных геаграфічных зонах і нават невялікіх лакальна-рэгіянальных традыцыях у розны час. Амплітуда ваганняў часавой прымеркаванасці была даволі значнай — ад Масленіцы да другога дня Вялікадня. Такі вялікі дыяпазон рухомасці можна патлумачыць двума прычынамі. Па-першае, геаграфічна-кліматычнымі ўмовамі; па-другое, значным уплывам хрысціянскага календара і ўвядзеннем Вялікага посту. Якраз гэтыя фактары “прымусілі” вяскоўцаў выйсці за межы посту і сумясціць абрад “Гуканне вясны” з Масленіцай або прымеркаваць яго да значных свят хрысціянскага календара — Саракоў (дакладней, дня ушанавання Сарака севастыйскіх мучанікаў) — 22 сакавіка (9 сакавіка) і Дабравешчання (Благавешчання, Звеставання) — 7 красавіка (25 сакавіка). У той год, калі Вялікдзень святкавалі даволі рана (сакавік, пачатак красавіка) свята “Гуканне вясны” адзначалі на другі дзень яго святкавання, зноў-такі выходзячы за межы посту і саступаючы дарогу найвялікшаму святу Уваскрэсення Хрыстова.

Фактычна, вясну на Беларусі пачыналі клікаць з 1 сакавіка, на Аўдакею (Аўдоцця-вясноўка).

У некаторых раёнах гукалі вясну 9 сакавіка, на Саракі, дзень, у які, на думку беларуса, павінныя былі прыляцець сорак выраяў – вестуноў лета.

А ў іншых мясцовасцях вясну пачыналі клікаць на Звеставанне (Дабравешчанне), якое адзначалася 25 сакавіка.

Галоўнае месца ў вясновых святах, дзе панаваў культ раслін і розных палявых духаў, займалі абрадава-магічныя дзеянні ахоўнага характару. Гаспадарчая неабходнасць дыктавала земляробу як мага больш уважліва прыглядацца да змены надвор'я, своечасова рыхтавацца да будучых пасеваў і выгану жывёл на луг. Вясна магла быць і ранняй, і позняй. Позняя вясна прыносіла голад. Таму на Беларусі шырока існавалі абрады сустрэчы і гукання вясны.

У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу.

Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета. Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі.

Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы - прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, з’яўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі.

На раўнадзенства пяклі з цеста "кулікі" і выстаўлялі іх на дах, а таксама ва ўсіх значных месцах - у хляве - каб скаціна радзіла, у гумне - каб зерне вялося, і нават кідалі у печ. Такіе смачные птушкі павінны былі прывабіць жывых, а з імі і вясну, бо вяртанне птушак заўжды было звязана з яе надыходам. Акрамя таго, птушкі, як сапраудные так і рукатворные, гналі прэч зімовые пачвары, кшталту мары, зюзі і іншых. Адстаяўшы ганаровую вахту на даху, "жаўрукі" ды "кулікі" пераходзілі да дзяцей, каторым у гэты дзень упершыню дазвалялася выйсці з дому без абутку - каб набрацца сілы ад зямлі. Яны насіліся з "птушыным пячэннем", насажаным на доўгіе палкі, па весцы, заклікаючы птушак ды вясну, а пасля з асалодай сваіх татэмаў елі, бо лічыліся яны магічнымі і прыносілі здароўе і дабрабыт. Часта "куліковые" галовы аддавалі скаціне, каб яна лепш пладзілася.

На печыве ладзілі варажбу. У "жаўрукоў" запякалі розные дробязі, і па тым, каму што дастанецца, рабілі прагнозы на будучае лета. Пярсценак прадракау вяселле, шчэпка - пахаванне, грошык - багацце.

Вечарам дзяўчаты раскладвалі вогнішча, спявалі ля яго гукальныя вяснянкі і вадзілі карагоды, а таксама, як на Купалле, скакалі праз агонь. Гэтае вогнішча сімвалізавала канец зімы і ачышчэнне зямлі. Тут жа пад дрэўцам, на праталіне, сядалі кругам і елі сыр, масла, кашу і абавязкова вараныя яйкі.

Пантэон славянскіх багоў таксама не заставаўся ў баку. На "саракі" ўшаноўваліся Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей, чые ймя пайшло ад словаспалучэння "на белым свеце" - на гэтым свеце, не "на тым". І Жыва, яго жонка, багіня-маці, адказная за нараджэнне, адраджэнне, абуджэнне зямлі, народзіны і нованарожджаных дзетак. У сучасным жыцці можа лічыцца пакравіцельніцай акушэраў. У гонар Белабога і Жывы спявалі песні, а іх сымбалі упрагожвалі першымі кветкамі.

Важным момантам было паленне агню. Складалі вогнішча з мялля і ўсякай старызны і спявалі ля яго вяснянкі. У Чачэрскім раёне існаваў звычай падпальваць старое кола і пускаць яго на плыце па рэчцы. У рытуале раскладання агню мы бачым адгалоскі старажытных магічных дзеяў: пазбаўленне ад непатрэбнай рэчы па прынцыпе падабенства цягне за сабою пазбаўленне ад непажаданай з’явы; таксама ўзнікаюць асацыяцыі з ахвярным полымем.

У Салігорскім раёне Мінскай вобласці захаваўся абрад “затанцоўвання” вясны. Па структуры ён падобны да калядных і валачобных абыходаў. Моладзь збіралася ў гурт і абыходзіла кожны двор, дзе вадзіла карагод. Гаспадарам зычылі добрага ўраджаю і дабрабыту. Самому карагоду таксама прыпісваліся магічная сіла: па-першае, кола – старажытны сімвал абароны, захаванасці; па-другое, падчас яго выконвалася абрадавая песня-замова: “Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць...”

Ва ўмовах горада, калі людзі прывязаны да абмежаванай прасторы і памяшканняў, святкаванне вясны набывае надзвычай важнае выхаваўчае і аздараўленчае значэнне. Арыентацыя чалавечай душы і розуму на Сонца і Сусвет — элементарная ўмова нармальнага функцыянавання асобы. На жаль, плануючы святы, мы не заўсёды вывяраем яго па гэтым аспекце.

Перш чым вывесці дзяцей і дарослых на прастору прыроды, трэба даць ім тэарэтычныя звесткі пра вясну як прыродны цыкл у жанрах мастацкай творчасці.

Рэкамендацыі:

- Рэжысёрам варта звяртаць увагу, на рэгіянальныя асаблівасці, пабудову дзей і атмасферу, а таксама на захаванне каларыту свята.

- Педагогам, пры выкладанні дысцыплін узгадваць пра гэтае свята.

- Дамам культуры, садзейнічаць у дапамозе арганізацыі Гукання вясны.

- Праводзіць курсы па ўдасканальванню ведаў аб гэтым і іншых святах.

- У школьных і пазашкольных установах, неабходна вылучыць час для размоў і факультатываў, на гэтую тэму.

- Метадычным цэнтрам трэба праводзіць семінары.

- Установам культуры, трэба праводзіць маштабныя акцыі,

з гульнёвымі элементамі.

Толькі пры гэтых умовах свята набудзе новыя яскравыя рысы, напоўнецца нацыянальным каларытам, і стане арганічнай сувяззю чалавека і прыроды.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]