Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DYPLOM_1.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
385.02 Кб
Скачать

Аналіз літаратуры

Энцыклапедычны даведнік “Народная культура Беларусі” пад агульнай рэдакцыяй Цітова В.С. змяшчае каля 700 артыкулаў, якія асвятяюць пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. У кнізе прапануецца асноўная даведачная інфармацыя па гісторыі і тэорыі беларускай народнай культуры, фальклорна-абрадавых традыцыях і святах, міфалогіі, народным мастацтве, традыцыйных адзенні і жыллі, нацыянальнай кухні, аграрнай гаспадарцы, промыслах і рамёствах і інш. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі і чарцяжамі.

У кнізе В. Ліцьвінкі “Святы і абрады беларусаў” падаюцца чатырнадцаць свят і абрадаў беларусаў. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура. Выданне ілюстравана фотаздымкамі, якія зроблены непасрэдна ў час правядзення гэтых народных свят.

Гуд П.А. у кнізе “Тэхналогія стварэння свята” прапануе шляхі вырашэння арганізацыйных, матэрыяльна-тэхнічных, фінансавых і асобных творчых творчых аспектаў увасаблення святочнага дзеяння. Кніга пабудавана на матэрыялах разнастайных літаратурных крыніц, нарматыўных актаў і дакументаў, аналізе свят, тэатралізаваных прадстаўленняў, відовішчаў, абрадаў і канцэртаў.

Кніга Катовіч А., Крук Я. “Веснавыя святы: нарысы” прысвечана разгляду найбольш багатага цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа – веснавым рухамым святам. У тым ліку разглядаюць і Гуканне вясны. Асноўную ўвагу аўтары ўдзяляюць падрабязнаму разгляду ўсіх складовых частак рытуальна-абрадавых комплексаў: дзеянням, персанажам, атрыбутам, рытуальным стравам, варожбам, часу і месцу правядення, абрадавай паэзіі.

Аўтар кнігі “Жывая спадчына” Пятроўская Г.А. аналізуе, як складваліся звычаі і абрады беларусаў і з цягам часу многія ператварыліся ў народныя гульні, як царква дарэмна імкнулася падпарадкаваць іх сваім мэтам. У кнізе раскрываецца роля і значэнне народнай творчасці ў сучасных абрадах і рытуалах, даецца апісанне народных свят і абрадаў гадавога кола і сямейнай абраднасці.

У кнізе Камінскага А.Я. “Рэжысура традыцыйнага абраду” аналізуюцца традыцыйная абрадавая спадчына, навацыйныя святочныя формаўтварэнні, структура сямейных урачыстасцей, якія з’яўляюцца сваеасаблівым механізмам перадачы этнічных, маральна-этнічных нормаў і прынцыпаў ад старэйшых пакаленняў да малодшых.

У сваёй працы “Беларускі народны каляндар” А.Ю. Лозка ў храналагічнай паслядоўнасці апісвае народныя святы, прысвяткі, звязаныя з імі абрады, гульні і ігрышчы. Апісанні дапаўняюцца прымаўкамі, песнямі, якія паэтызуюць розныя этапы працы і адпачынку земляроба. Асвятляе пытанні паходжання структурных адзінак беларускага народнага календара, іх суадносін з язычніцтвам і хрысціянствам у параўнальным вывучэнні з культурнымі традыцыямі народаў Еўропы.

І.І. Крук у свім дапаможніку для педагогаў дзіцячых дашкольных устаноў “Следам за сонцам” дае сістэматызаванае апісанне найбольш значных свят і абрадаў беларусаў, аналізуе вербальна-рытуальныя комплексы, шматлікія вуснапаэтычныя творы, якія раскрываюць спецыфіку абрадавых дзеянняў і атрыбутаў.

У вучэбным дапаможніку для студэнтаў філалагічнай спецыяльнасці “Міфалогія беларусаў” В.С.Новак змяшчае як тэарытычны, так і практычны матэрыял, звязаны з ніжэйшай міфалогіяй беларусаў. Аўтар на канкрэтных сучасных запісах звестак характарызуе персанажы, улічваючы паходжанне, знешні выгляд, месцазнаходжанне, функцыянальнасць, спосабы засцярогі ад уздеяння звышнатуральнай сілы.

Другое выданне “Золотые правила нородной культуры” Аксаны Катовіч і Янкі Крука прадстаўляе фундаментальны свод рэгламентацый і прадпісанняў, які згрунтаваўся ў традыцыйнай культуры ўсходнеславянскіх народаў.

У кнізе “Ад Каляд да Пакроваў” П.А.Гуд прадстаўляе шэраг творчых распрацовак гульнёвых праграм да святаў усіх каляндарных цыклаў.

У том “Гульні, забавы, ігрышчы” А.Ю. Лозка ўключаны гульні, забавы, ігрышчы святочнай культуры беларусаў, дае іх дэфініцыю, класіфікацыю, раскрывае сэнс найбольш архаічных варыянтаў.

Энцыклапедыя “Беларуская міфалогія” С.Санька з’яўляецца першай у гісторыі нашай краіны, спробай сістэматычнага і найболш поўнага апісання і аналізу традыцыйна-культурнай спадчыны беларусаў, шматлікія фрагменты якой дажылі да нашых дзён і па ранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу.

У кнізе В. Ліцьвінкі “Веснавыя святы і абрады” раскрываецца роля і значэнне народнай творчасці ў веснавых абрадах і рытуалах, прасочваюцца іх вытокі і развіццё на розных гістарычных этапах. Даецца апісанне веснавых свят і абрадаў.

На прыкладзе найбольш вядомых і распаўсюджаных у нашым краі рытуалаў, павер’яў, заклінанняў, замоў, значэнняў разглядаецца каляндарная і сямейная абраднасць беларусаў у кнізе “З крыніц спрадвечных” У.М. Сысова.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]