Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DYPLOM_1.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
385.02 Кб
Скачать

2.2.2. Агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове

Экспазіцыя:

11.00 Моладзь збіраецца ў гурт, ходзяць па хатах. Пытаюць дазвола ў старых людзей гукаць вясну, разам з дзецьмі і маладымі сем’ямі заскокваюць-затанцоўваюць вясну каля хаты. Усіх запрашаюць на свята.

Завязка:

13.30-14.00 Вакол кастра на паляне разложаны кучы саломы, на якіх сядзяць дзяўчаты і спяваюць вяснянкі. Дзяучаты запрашаюць гасцей, якія пачынаюць збірацца на свята прысесці каля іх і подключыцца да спеваў.

Развіццё дзеяння:

13.30 – 17.00 Каля цэнтральнай пляцоўкі працуюць беларускія атракцыёны. (Воранаўскi чугун, Забi цвiк, Кiнь валенак i г.д.)

14.00-17.00 На цэнтральнай пляцоўцы (на прыступках клуба):

Тэатралізавана-гульнёвы канцэрт “Прыйдзі, Вясна”

15.00-16.30 Дзіцячая пляцоўка (на паляне):

Гульнёвая праграма “жавароначкі прыляціце”

Кульмінацыя:

16.30. Выбар багіні Лялі.

Апафеоз:

17.00. Запуск “жавароначкаў” у неба

Фінал:

17.00-18.30 Дыскатэка

2.2.3 Мастацкі вобраз свята

Мастацкаму вобразу свята мы далі назву “Жавароначкі”, таму што менавіта гэтыя птушкі сімвалізуюць пачатак вясны. Нездарма ў многіх песнях, прыказках і прымаўках ёсць нямала зваротаў да гэтай птушкі. Кажуць, што менавіта жавароначкі на сваіх крылах прыносяць вясну.

Прасторавае вырашэнне свята поўнасцю адпавядае мастацкаму вобразу, так як галоўная пляцоўка зроблена ў форме крылаў птушкі.

Мастацкі вобраз у мастацка-дэкаратыўным вырашенні запланаваны як аэрадызайнерскія кветкі, якія ўпрыгожваюць сценічную пляцоўку з двух бакоў і вялікія папяровыя птушкі якія прымацаваны да даха дома культуры.

Мастацкі вобраз у музыцы песня “Жавароначкі, прыляціце”, якая была лейтматывам свята.

Мастацкі вобраз у пластыцы:

  • шэсце па хатам было пабудавана ў форме кліна, што нагадвала палет птушак;

  • у дзяўчат, якія затанцоўвалі вясну (калі хадзілі па хатах) у руках былі белыя шалі, што нагадвалі крылы;

  • дзяучаты, якія спявалі вяснянкі ў канцэрце на цэнтральнай пляцоўцы, так сама у руках мелі белыя шалі. У пройгрышы дзяўчаты выконвалі плачтычныя замалёўкі, дзе махалі шалямі, як белымі крыламі;

Мастацкі вобраз выкарыстоўваецца ў афiшах, запрашальных бiлетах, у рэкламнай падукцыі свята, у святочным рэквізіце (рознакаляровыя папяровыя птушкі выкарыстоўваліся, як медальёны, якія ў апафеозе свята запускалі ў неба на паветраных шарах). Гэта фігуры птушачак, зробленыя з паперы, картона, фанеры.

2.2.4. Рэжысёрскія эпізоды свята

1. “Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць!” Запрашэнне на свята.

Экспазiцыя: Моладзь збіраецца ў гурт.

Завязка: Прыход на падворак.

Развiццё дзеi: Пытаюцца дазволу загукаць вясну.

Кульмiнацыя: Разам з гаспадарамі заскокваюць-затанцоўваюць вясну.

Апафеоз: Запрашаюць гаспадароў на свята.

Фiнал: З песнямі-вяснянкамі пакідаюць двор.

Задача выканаўцаў: Падкрэсліць урачыстасць моманту.

Рэжысёрскі акцэнт: Засяродзіць увагу на кульмінацыі эпізоду, як вобразнасці адкрыцця народнага свята.

2. “Каля вогнішча”. Пасядзелкі вакол вогнішча.

Экспазіцыя: Дзяўчаты збіраюцца каля вогнішча, хлопцы прыносяць салому, на якой дзяўчаты і запрошаныя ўдзельнікі свята будуць сядзець і спяваць веснавыя песні на працягу ўсяго эпізоды.

Завязка: Дзяўчаты рассаджваюцца на кучы саломы, прынесеныя хлопцамі. Дзяўчаты пачынаюць спяваць песні-вяснянкі.

Развіццё дзеі:

- дзяўчаты запрашаюць удзельнікаў свята да вогнішча, прысесці разам з імі на кучы саломы. Запрашэнне – у форме вершаваных заклікаў;

- госці прысаджваюцца на кучы саломы, каля дзяўчат і разам з імі спяваюць песні-вяснянкі. Тэксты песен раздрукаваны на паперы для тых выпадкаў, калі хтосці з гасцей не будзе дакладна ведаць тэксты выконваемых дзяўчатамі вяснянак;

- дзяўчаты прапаноўваюць удзельнікам свята, якія засядзеліся на кучах саломы, прытанцоўваць каля вогнішча і выконваць невялічкія рытуальныя дзеі, сімвалізіруючыя прылёт птушак;

Кульмінацыя: хлопцы і дарослыя мужчыны з склада ўдзельнікаў свята, якія прысутнічаюць каля вогнішча, падкідваюць кастрыцу і мяллё ў вогнішча, як сімвал аднаўлення жыцця. Дзяўчаты ў гэты момант спяваюць песні, якія адпавядаюць гэтаму дзеянзяўчаты ў гэты момант спяваюць песні, якія адпавядаюць гэтаму дзеянню.

Апафеоз: усе ўдзельнікі гэтага эпізода: дзяўчаты, хлопцы і ўдзельнікі свята становяцца ў кола вакол вогнішча, водзяці карагод і клічаць вясну.

Фінал: усе ўдзельнікі з песнямі-вяснянкамі ідуць на галоўную пляцоўку свята.

3. “Беларускія забавы” Гульнёвыя атракцыёны.

Працуюць наступныя атракцыёны:

“Воранаўскi чугун” -- канструкцыя атракцыёна ўяўляе сабой чатырохвугольны фанерны макет печы, у якім на падстаўцы стаіць чыгун з прызам. Гулец, заплаціўшы грошы за ўдзел, адыходзіць на 10 крокаў ад печкі і становіцца да яе тварам. Арганізатар атракцыёну завязвае гульцу вочы хусткай і дае ў рукі вілкі. Па камандзе арганізатара гулец павінен тры разы павярнуцца вакол сябе, зрабіць 10 крокаў, засунуць вілкі ў печку і выцягнуць чыгунок. Калі гэта ўдаецца – ён атрымлівае прыз (выраб народных рамёстваў), што знаходзіцца ў чыгуне, а калі не – то выбывае з гульні. Гледачы могуць падказваць гульцу, што рабіць, у якім напрамку крочыць і г.д.

“Забi цвiк” – вядоўца атракцыёна стаіць каля вялізнай калоды і трымае ў руках кувалду з цвікамі. Ён прапануе ўдзельнікам свята паспрабаваць свае сілы наступным чынам: адным ударам кувалды забіць вялікі цвік (100 мм.) у калоду. Цяжкасць гэтай задачы заключаецца ў тым, што трэба без промаху папасці роўна па цвіку, а гэта атрымоўваецца далёка не ў кожнага. І нават калі ўдзельнік з першага раза пападае па цвіку, то не заўсёды атрымоўваецца разлічыць моц удара, каб поўнасцю загнаць цвік у калоду. Вядоўцам атракцыёна павінен быць дужы хлопец, які загаддзя патрэніваўся забіваць цвікі з першага ўдара і можа перад гледачамі прадэманстраваць сваё майстэрства. Таксама ў гэтым атракцыёне можна арганізоўваць камандныя спаборніцтвы і нават ставіць стаўкі на асабістых удзельнікаў.

“Кiнь валёнак” – у дадзенага атракцыёна ёсць некалькі варыянтаў правядзення, якія могуць змяняць адзін аднаго.

Першым варыянтам правядзення атракцыёна можа быць кіданне валёнка на дальнасць. Тут могуць гуляць як асобныя ўдзельнікі, так і цэлыя каманды, якія спаборнічаюць паміж сабой.

Другі варыянт – удзельнікам трэба адным валёнкам збіць другі, які стаіць на значнай адлегласці ад лініі старта. Тут трэба прадэманстраваць сваю меткасць, таму што валенак з’яўляецца не вельмі зручным прадметам для гэтай справы, і папасці па другому валёнку атрымоўваецца далёка не ў кожнага. Калі ж гэта здараецца ўдзельнік забірае прыз, які ляжыць у збітым валёнку.

“Палеская каса” – гэты атракцыён мае камандную накіраванасць. Вядоўца, а часцей двое вядоўцаў трымаюць у руках па тры вяроўкі, ці стужкі, завязаныя ў вузел з аднаго боку. Удзельнічаць дзве каманды, кожная колькасцю тры чалавека. Удзельнікі бяруцца рукамі за асобныя канцы вяровак ці стужак і становяцца на максімальную адлегласць ад вядоўцы, каб стужка нацягнулася. Па камандзе ўдзельнікі, не выпускаючы кожны сваю стужку з рук, пачынаюць плясці касу. Збоку гэта выглядае так, быццам бы ўдзельнікі жартуюць адзін над адным: пераступаюць праз стужку суседа ці праз самаго суседа, падлазяць пад стужкай, штурхаюцца. Пераможцамі становіцца тая каманда, якая першая дапляла да канца свае стужкі і каса атрымалася роўная і тугая.

3. “Жавароначкі прыляціце” гульнёвая праграма для дзяцей.

Экспазіцыя: дзяўчаты збіраюць на пляцоўцы дзяцей.

Завязка: дзецям раздаюцца элементы касцюмаў птушак: клювы, грэбень, крылы і г.д.

Развіццё дзеі: дзяўчаты праводзяць гульні звязаныя з птушкамі, віктарыны, загадваюць загадкі.

Кульмінацыя: дзяўчаты разыгрываюць невялічкае тэатралізаванае прадстаўленне імправізіраванага характару, дзе дзеці выконваюць ролі птушак, якія першымі прыляцелі з выраю.

Апафеоз: кожны з удзельнікаў атрымоўвае падарункі.

Фінал: дзяўчаты частуюць дзяцей галёпамі.

4. “Прыйдзі вясна” Тэатралізавана-гульнёвы канцэрт.

Экспазіцыя: на пляцоўцы збіраецца гурт дзяўчат, якія спяваюць вяснянкі. Дзяўчаты водзяць карагоды і запрашаюць да сябе маладых дзяўчат з ліку ўдзельнікаў свята.

Завязка: На пляцоўцы з’яўляюцца дзед і баба. Дзяўчаты пытаюцца ў гаспадароў дазволу загукаць вясну. Гаспадары дазваляюць.

Развіццё дзеяння:

  • дзед збіраецца пайсці разам з дзяўчатамі гукаць вясну, але, ўбачыўшы недавольства з боку бабулі спыняецца;

  • дзед спрабуе прыцягнуць да сябе ўвагу дзяўчат расказамі пра тое, як святкавалі гуканне вясны;

  • дзяўчаты запрашаюць дзеда разам з імі вадзіць карагоды;

  • дзяўчаты ладзяць гульні з “галёпамі” і запрашаюць гледачоў прыняць удзел. Дзед увесь час круціцца каля маладых дзяўчат, а Баба ходзіць за ім ззаду і штурхае ў бок, злуецца.

  • дзяўчаты запрашаюць усіх удзельнікаў свята стаць у вялікае кола. Дзед прыносіць 40 трэсачак, якія ўдзельнікі пачынаюць ламаць;

Кульмінацыя: выбар сярод удзельніц свята Багіні Лялі.

Апафеоз: Багіня Ляля частуе ўсіх прысутных галёпамі.

Фінал: дзяўчаты запускаюць на паветраных шарах у неба 40 папяровых птушак пад гучныя выклікі ўсіх прысутных “Прыйдзі, вясна!”

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]