Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DYPLOM_1.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
385.02 Кб
Скачать

Глава 2. Рэжысёрская распрацоўка свята “Гуканне вясны”

2.1. Задума і яе кампаненты

Падзея, якую адзначае свята

Гуканне вясны

Тэма

Папулярызацыя свята Гуканя вясны ў сельскай мясцовасці.

Ідэя-звышзадача

Праз гульнёвыя і абрадавыя дзеі рэканструіраваць свята Гукання вясны ў сучасным вясковым асяроддзі.

Сцэнарна-рэжысёрскі ход

Расказ пра асаблівасці святкавання свята “Гуканне вясны”.

Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага хода:

Галоўныя -- Дзед і Баба.

Другасныя – гурт дзяўчат.

Адрас прадстаўлення

свята прысвечана моладзі з прыцягненнем розных узроставых і сацыяльных катэгорый насельніцтва.

Форма увасаблення свята

Рэканструкцыя

Арганізацыі, зацікаўленныя ў правядзенні свята:

Аддзел культуры мінскага райвыканкама;

Мінскі раённы цэнтр культуры;

Лашанскі сельскі дом культуры.

Месца правядзення свята і яго архітэктурна-ланшафтныя асаблівасці:

Пасёлак Лашаны, пляцоука каля Дома культуры.

Галоўная пляцоўка размешчана каля Дома культуры, вакол яё – заасвальтаваная зона ў форме паўкола. Далей ідзе паркавая зона і паляна, на якой ёсць магчымасць размяшчэння пляцовак.

Тэрмін правядзення свята: 28.03.2010

Праграма свята.

11.00 Моладзь збіраецца ў гурт, ходзяць па хатах. Пытаюць дазвола ў старых людзей гукаць вясну, разам з дзецьмі і маладымі сем’ямі заскокваюць-затанцоўваюць вясну каля хаты. Усіх запрашаюць на свята.

13.30-14.00 Вакол кастра на паляне разложаны кучы саломы, на якіх сядзяць дзяўчаты і спяваюць вяснянкі. Дзяучаты запрашаюць гасцей, якія пачынаюць збірацца на свята прысесці каля іх і подключыцца да спеваў.

13.30 – 17.00 Каля цэнтральнай пляцоўкі працуюць беларускія атракцыёны. (Воранаўскi чугун, Забi цвiк, Кiнь валенак i г.д.)

14.00-17.00 На цэнтральнай пляцоўцы (на прыступках клуба):

Тэатралізавана-гульнёвы канцэрт “Прыйдзі, Вясна!”

15.00-16.30 Дзіцячая пляцоўка (на паляне):

Гульнёвая праграма “Жавароначкі прыляціце”

17.00-18.30 Дыскатэка.

Папярэдні каштарыс свята

Арэнда гукаўзмацняльнай апаратуры – 500.000 бел. Руб.

Арэнда аўтобуса – 150.000 бел. Руб.

Паветраныя шары, напоўненыя геліем (20 шт.) – 60.000 бел. Руб.

Вяроўкі для арэляў – 40.000 бел. Руб.

Дровы для вогнішча – 27.000 бел. Руб.

Печыва “Галёпы” – 50.000 бел.руб.

Рознакаляровая папера – 9.000 бел. Руб

Рознакаляровый картон – 16.000 бел. Руб

Прызавы фонд – 270.000 бел. Руб.

2.2. Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята

2.2.1. Творчыя і арганізацыйныя дзеянні па стварэнню перадсвяточнай атмасферы

  • друкаванне артыкулаў аб свяце ў выданнях Мінскага раёна.

  • Наружная рэклама (размяшчэнне афіш і праграм свята).

  • Рассылка запрашэнняў на свята.

  • Правядзенне рэпетыцый.

  • Правядзенне адбору творчых калектываў для ўдзелу ў свяце.

  • Правядзенне конкурсаў сярод вучняў Лашанскай сярэдняй школы на тэму “Прыйшла вясна”.

  • Падрыхтоўка пляцоўкі каля Лашанскага дома культуры: усталяванне арэляў, падрыхтоўка вогнішча і пляцоўкі каля яго.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]