Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
DYPLOM_1.doc
Скачиваний:
25
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
385.02 Кб
Скачать

1.3. Святкаванне Гукання вясны на сучасным этапе

Адным з найважнейшых складнікаў любой нацыянальнай культуры з’яўляецца народная святочна-абрадавая культура, як сямейна-бытавая, так і каляндарная. Каляндарныя святы мелі вялікае значэнне для нашых продкаў. Яны мелі не толькі мастацка-забаўляльную вартасць, але ў першую чаргу рэгламентавалі жыццё і дзейнасць чалавека. Яны данеслі да нас водгукі старажытнай барацьбы чалавека за існаванне, яго імкненне авалодаць таямніцамі прыроды. У народных святах у першую чаргу нас павінна цікавіць іх светапоглядная аснова, без якой цалкам немагчыма зразумець і патлумачыць пэўную з’яву, а значыць, і выкарыстоўваць гэты досвед у cваім паўсядзённым жыцці.

У сучасным сьвеце, дзе пануе глабалізацыя і уніфікацыя, для любога народа вельмі важна не згубіць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Зварот да духоўных здабыткаў продкаў дазваляе нам глыбей пазнаць іх уяўленьні аб навакольным свеце і аб месцы ў ім чалавека.

Вясна — гэта час, калі дзеці і моладзь могуць знайсці вольную хвіліну для сустрэч і забаў на прыродзе. Таму цяжка вылучыць нейкі пэўны дзень святкавання вясновага каляндарна-абрадавага цыкла, асабліва цяпер, калі ў жывой традыцыі напластаваны і памяць продкаў, і царкоўныя каноны, і жорсткія дырэктывы атэістычных уладаў. Праўда, і хрысціянская царква з яе тысячагадовай традыцыяй на Беларусі, і камуністычная дзяржава за восем дзесяцігоддзяў здолелі толькі перайменаваць спрадвечныя святы, адцягнуць ад іх увагу ды далучыць да сваіх ідэй і сімвалаў. Пошукі Гармоніі, адзінства чалавецтва з прыродай або перамагалі — і тады этнасы квітнелі, або занепадалі — і тады народ пачынаў выраджацца.

Ва ўмовах горада, калі людзі прывязаны да абмежаванай прасторы і памяшканняў, святкаванне вясны набывае надзвычай важнае выхаваўчае і аздараўленчае значэнне. Кожны дасведчаны чалавек разумее, што горад перанасычаны электрамагнітнымі палямі, ад якіх нават прыборы трэба ізалёўваць. Чалавечы ж арганізм - гэта цэлая сістэма біялагічных, хімічных, электрамагнітных працэсаў. Вось чаму арыентацыя чалавечай душы і розуму на Сонца і Сусвет — элементарная ўмова нармальнага функцыянавання асобы. На жаль, плануючы святы, мы не заўсёды вывяраем яго па гэтым аспекце. Перш чым вывесці дзяцей і дарослых на прастору прыроды, трэба даць ім тэарэтычныя звесткі пра вясну як прыродны цыкл у жанрах мастацкай творчасці. Свята вясны, вядома, можна разглядаць і як мастацкае азнаямленне з фальклорна-міфалагічнай спадчынай народа. Але ў кожным выпадку варта па магчымасці ўзмацняць містычны пачатак, рытуальны бок дзейства. Адчуваць жывы голас абраду, самому рухацца ў рытуале, трымаць у руках сімвалы адраджэння прыроды — гэта санацыя, аздараўленне псіхікі і цела.

Геаграфія Беларусі вымагае прывязваць Гуканне вясны да раўнадзенства. Сапраўды, 18 -21 сакавіка вясну яшчэ трэба клікаць. Ды і на Вялікдзень не кожны год можна ступіць босымі нагамі на зямлю. Таму Сонца набывае самы жыццярадасны змест як носьбіт цеплыні.

Што датычыцца падрыхтоўкі мерапрыемстваў, то яна традыцыйна ўтрымлівае некалькі абавязковых момантаў:

1. Адбор аўдыёзапісаў абрадавых спеваў.

2. Апісанне карагодаў і гульняў.

3. Падбор святочнага адзення.

4. Падрыхтоўка абавязковых сімвалаў з разнастайных матэрыялаў: птушачак з паперы, цеста, саломкі, гліны; сонейка ў малюнках, адзежы, выпечках, драўляным коле, пісанках, выцінанках, вырабах з саломкі.

Вясновыя святы - гэта дэманстрацыя святочных убораў. Можна прапанаваць гледачам ацаніць найпрыгажэйшых удзельнікаў. Акрамя таго, трэба адзначыць прызам найлепшы святочны строй гледачоў і удзельнікаў, які найбольш адпавядае вясноваму настрою і сведчыць пра творчы падыход гаспадара да яго падрыхтоўкі.

Нельга прапусціць надзвычай спрыяльны момант для паказу ўзораў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і творчасці ў іншых жанрах, усяго, зробленага сваімі рукамі. Трэба заахвоціць кожнага і асабліва адзначыць лепшыя творы.

На вясновых святах абавязкова павінна быць кола, найлепш ад калаўрота, бо яно — увасабленне Сонца. 3 галінак дрэў трэба рабіць не букеты, а святочныя сімвалы для кожнага ўдзельніка — на каляровых стужках падвешваць птушачак з саломкі і цеста. Акрамя жаваранкаў, з паперы можна рабіць і іншыя прадметы: кошычкі, місачкі, ручнікі і да т. п.

Да месца папяровыя, саламяныя ці зробленыя з лучынак ветракі, іншыя цацкі. Кожны дарослы ці малы павінен у гэтыя дні патрымаць у руках сонечныя святочныя сімвалы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]