Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история бел.театра 2.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
1.17 Mб
Скачать

Драматургiя Якуба Коласа

КОЛАС Якуб [сапр. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч, 3.11 1882, в. Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) Мінскай вобл. — 13.8 1956], класік бел. літаратуры, драматург, паэт. Нар паэт Белаі (1926). Акад. АН Беларусі (1928).

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902), шмат гадоў працаваў настаўнікам на Беларусі і ў Расіі. Выкладаў у Бел. педтэхнікуме, БДУ. Займаўся навуковай дзейнасцю ў Ін-це бел. культуры, віцэ-прэзідэнт АН Беларусі.

Упершыню пазнаёміўся з тэатр. мастацт 2 2 1912, калі наведаў спектакль Віленскага муз.-драм. гуртка “Пашыліся ў дурні” М.Крапіўніцкага. У сваім водгуку (газ. “Наша ніва”) ён адзначаў здольнасць беларусаў да сцэн. мастацтва, заклікаў ствараць уласныя п'есы і “шырыць ідэю тэатра -- несці яго ў сёлы і мястэчкі, у самыя нізіны...”

У 1917 апублікаваў кніжку “Сцэнчныя творы”, дзе змясціў двухактовую п’есу “Антось Лата” і абразок “На дарозе жыцця”. Найбольш цікавая драма “Антось Лата” пра цяжкае беспрасветнае жыццё галоўнага героя. У тым жа годзе Ф.Ждановіч паставіў п’есу “Антось Лата” у Першьм таварыстве бел. драмы і камедыі.

У 1925 К. напісаў двухактовую п'есу “Забастоўшчыкі”, матэрыялам для яе паслужыў настаўніцкі з’езд у 1906 г., удзельнікам якога быў аўтар.

У 1926 г. К. распачаў п'есу “Вайна да пабедна канца”, працягнуў працу ў 1931, апошні варыянт у 1938 мае назву “Вайна вайне”. Пра пачатак і ход працы над гэтай п'есай, падзеі якой пачынаюцца напярэдадні 1-й сусветнай вайны, а завяршаюцца, калі яна перарастае у грамадзянскую, К. расказаў у артыкуле “За драматургічную крытыку”. 11. 1. 1937 адбылася прэм'ера спектакля ў БДТ 2. Натхнены тэатр. поспехам, у 1937 па матывах сваёй аповесці “Дрыгва” К. напісаў п'есу “У пушчах Палесся”, а 6. 11. 1937 БДТ-2 здзейсніў па ёй пастаноўку. Самаацэнку п'есы і спектакля К. даў у артыкуле “Пра сваю п'есу”. У цэнтры падзеи — барацьба ў грамадз. вайну бел. партызан з польскімі акупантамі. Спектакль карыстаўся папулярнасцю ў гледачоў.

П'есы “Вайна вайне” і “У пушчах Палесся” неаднаразова ставілі аматарскія калектывы. Тэатры выкарыстоўваюць паэтычную і празаічную спадчыну К. Па матывах трылогіі “На ростанях” А.Звонак напісаў драму “Навальніца будзе”, на аснове якой у 1958 Бел. т-тр імя Я.Коласа стварыў маштабны шырокага грамадз. гучання сцэнічны твор. Тут жа у 1976 пастаўлены паэтычны спектакль “Сымон-музыка”. У 2001 г. Нац. Акад. т-тр імя Я. Коласа паводле твораў К. паставіу спектакль “Зямля”. Паводле аповесці “Дрыгва” кампазітар А. Багатыроў стварыў оперу “У пушчах Палесся”, якую ў 1939 г. паставіу Дзярж. т-т р оперы і балета Беларусі. Тут жа ў 1982 г. увасоблена опера Ю.Семянякі “Новая зямля” паводле аднайм. паэмы К. У 2005 г. у Бел. т-тры імя Я. Купалы рэжысёр М.Пінігін паставіў сваю інсцэніроўку паэмы К. “Сымон-музыка”.

Iгнат Буйнiцкi і яго Першая беларуская трупа

БУЙНІЦКІ Ігнат Цярэнцьевіч (22.8.1861, фальварак Палівачы, Глыбоцкі р-н — 2.9.1917), акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Пачынальнік бел. нац. прафес. тэатра ў ХХ ст., яго яшчэ пры жьіцці называлі “бацькам беларускага тэатра”. Скончыў Рыжскае землямернае вучылішча, вучыўся ў прыватнай драм. студыі ў Вільні. Меў гаспадарку ў Палівачах, што дало магчымасць яму набыць пэўную матэрыяльную базу для стварэння тэатра. Добра ведаючы нар. жыццё (працаваў каморнікам на Навагрудчыне, Магілёўшчыне, Полаччыне, Ашмяншчыне), ён глыбока адчуваў і разумеў нар. творчасць. Прымаючьі ўдзел у вечарынках, вывучаў песні і танцы, збіраў узоры нар. адзення, арнаменту, размалёўкі.

3 1905 г. сістэматычна наладжваў у Палівачах і Празароках вечарынкі, актыўным удзельнікам якіх быў. Паступова вакол Буйніцкага арганізавалася група аматараў, якая на працягу 1907 г. ператварылася ва ўстойлівы аматарскі тэатр. калектыў. Яго ўдзельнікі сістэматычна выступалі перад мясц. жыхарамі. 12.2.1910 г. з танцавальнай групай паспяхова ўдзельнічаў у Першай бел. вечарынцы ў Вільні, пасля чаго папоўніў трупу таленавітымі здольнымі драм. акцёрамі і спевакамі і паставіў яе на прафесійную аснову. Яна атрымала назву Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага. Буйніцкі фарміраваў трупу як сінтэтычны сцэнічны калектыў, дзе акцёры валодалі драматычным, вакальным і танцавальным мастацтвам. Ён захаваў традыцыйную форму і асноўныя прынцыпы народных вечарынак: паказы складаліся з 3—4 аддзяленняў: 1 — пастаноўкі п'есы, 2 --выступленне хору, спеваў (сола), 3 – дэкламацыі вершаў і прозы, 4 -- выканання танцаў. Дзейнасць трупы пад кіраўніцтвам Буйніцкага была скіравана на абуджэнне ў народзе пачуцця чалавечай грамадзянскай годнасці, на адраджэнне нац. культуры. У драм. рэпертуары былі п'есы “Па рэвізіі” і “Пашыліся ў дурні” М.Крапіўніцкага, “У зімовы вечар” паводле Э.Ажэшкі, “Міхалка” братоў Далецкіх, “Сватанне” А.Чэхава, “Модны шляхцюк” К.Каганца.

Буйніцкі ўключаў у праграму вершы Цёткі, Я.Лучыны, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Паўловіча, Старога Уласа і інш., народныя танцы і песні. Рэпертуар трупы быў разлічаны на масавага гледача.

Сам Буйніцкі бьіў сінтэтычным акцёрам: з поспехам выступаў у драматычных творах, чытаў прозу і дэкламаваў вершы, спяваў сола і ў хоры (меў лёгкі бас — барьггон), па-майстэрску, з высокім прафесіяналізмам танцаваў. Выконваў звычайна характарна-драматычныя ролі, у якіх умела выяўляў гумар і тонкую іронію. Сярод роляў: Аляксей (“У зімовы вечар” паводле Ажэшкі), Ігнась (“Модньі шляхцюк” К.Каганца), Антон, Мірановіч (“Пашыліся ў дурні”, “Па рэвізіі” Крапіўніцкага). Як чытальнік аддаваў перавагу гумарыстычным творам з сатырычнай накіраванасцю (“Ракі” Паўловіча).

Буйніцкі першы на Беларусі звярнуў увагу на прыгажосць і эстэтычныя магчымасці беларускага народнага танца, вывеў гэты “мужыцкі” танец на сцэну, узняўшы яго да ўзроўню высокага мастацтва.

Буйніцкі называў сябе “распарадзіцелем тэатра”; яму пастаянна даводзілася пераадольваць складаныя абставіны, звязаныя з негатыўнымі адносінамі ўлад да адраджэння беларускай культуры.

У 1910—11гг. трупа Буйніцкага гастраліравала па Беларусі (Дзісна, Свянцяны, Паставы, Полацк, Капыль, Нясвіж, Клецк, Ляхавічы, Слуцк, Мінск і інш.). Падчас гэтых гастроляў Буйніцкі звяртаў вялікую ўвагу на мясцовых аматараў тэатра, праводзіў з імі заняткі, даваў ім драматычны рэпертуар, што садзейнічала ўздыму аматарскага тэатральнага руху на Беларусі. 3 трупай выступаў у Пецярбургу на вечарах беларускай культуры ў 1911 г. і этнаграфічным у 1912 г., у Варшаве ў 1913 г. на вечары студэнтаў-беларусаў.

Дзейнасць Буйніцкага знаходзіла падтрымку прагрэсіўных дзеячаў беларускай культуры: Я.Купалы, Ядвігіна Ш., Цёткі, Ц.Гартнага, З.Бядулі, Ч. і Л. Родзевічаў і інш.

Уціск царскіх улад і матэрыяльныя цяжкасці прымусілі Буйніцкага ў 1913 г. закрыць тэатр. У маі 1914 ён рабіў захады, каб стварыць новы тэатр, але 1-я сусветная вайна перашкодзіла ажыццяўленню яго планаў.

Буйніцкі быў ініцыятарам арганізацыі Першага таварыства беларускаи драмы і камедыі ў красавіку 1917 г. У апошнія месяцы жыцця Буйніцкі знаходзіўся на вайсковай службв ў рускай арміі ў раёне Маладзечна (таксама займаўся з салдатамі мастацкім аматарствам), дзе і памёр. Быў пахаваны непадалёку ад в. Палачаны Маладзечанскага р-на, перапахаваны ў Палівачах, а ў 1975 на цэнтральнай плошчы в. Празарокі Глыбоцкага р-на. На магіле пастаўлены помнік (10.10.1975, скульптар І.Міско, арх. М.Бурдзін). У Празароцкай сярэдняй школе ў 1982 г. створаны музей Ігната Буйніцкага. З 1992 г. прысуджаецца прэмія яго імя ў галіне тэатральнага мастацтва.