Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история бел.театра 2.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
1.17 Mб
Скачать

Беларуская драматургія 1920 – пачатку 1930-х гадоў Драматургiя Мiхася Чарота

Мiхась Чарот -- сапраўднае прозвiшча Кудзелька Мiхась Сямёнавiч -- нарадзiўся ў 1896 г. у мяст. Рудзенск (Пухавiцкi раён). У 1917 г. скончыў Маладзечанскую настаўнiцкую семiнарыю. Як паэт i празаiк друкавацца пачаў з 1918 г., у 1923 г. стаў iнiцыятарам стварэння лiтаратурнай арганiзацыi "Маладняк".

У пачатку 20-х гадоў М.Чарот спрабуе сябе ў жанры драматургii: ён пiша дзiцячыя п'есы "Данiлка i Алеська", "Пастушкi"; у 1921 г. адну з найбольш цiкавых сваiх п'есаў "На Купалле", якая ў тым жа годзе ставiцца Е.Мiровiчам у БДТ-1; у 1923 г. публiкуюцца яго вадэвiль "Мiкiтаў лапаць", якi тады ж быў пастаўлены ў тэатры Галубка.

Менавiта п'еса М.Чарота "На Купалле" становiцца ў беларускiм тэатры 1920-х гадоў творам, якi адразу прымусiў гаварыць аб iм, як аб буйнейшай з'яве ў тэатральным жыццi. Напэўна, сама па сабе напаўказачная i далёка не новая па сюжэце сумная гiсторыя двух закаханых сэрцаў наўрад цi выклiкала б такi iнтарэс, калi б М.Чаротам не была ўдала ў п'есе выкарыстана багацейшая спадчына вуснапаэтычнай народнай творчасцi.

На вялiкi жаль, першасны тэкст драмы М.Чарота "На Купалле", напiсаны iм у 1921 г., не захаваўся. У 1982 г. у часопiсе "Полымя", N 2 быў апублiкаваны адноўлены тэкст гэтага твора.

Памёр М.Чарот заўчасна ў 1938 г.

Драматургiя Мiхайлы Грамыкi

Мiхайла Аляксандравiч Грамыка нарадзiўся ў 1985 г. у в. Чорнае Рэчыцкага раёна. У 1911 годзе Мiхайла Грамыка скончыў геалагiчны факультэт Маскоўскага унiверсiтэта. Мiхайла Грамыка -- адзiн з вядомых беларускiх вучоных i краязнаўцаў.

Лiтаратурную дзейнасць М.Грамыка пачынае яшчэ ў Маскве ў 1907 годзе. Яго першыя вершаваныя творы напiсаны на рускай мове.

Пасля заканчэння вучобы ён настаўнiчае ў Адэсе, затым у 1922--30 годзе працуе ў Iнбелкульце, выкладае геалогiю ў Белпедтэхнiкуме i ў БДУ. З 1931 па 1952 гг. М.Грамыка працуе ў навучальных установах Расii.

Да драматургii М.Грамыка ўпершыню звяртаецца ў 1918 г., калi iм была напiсаная п'еса "Змiтрок з Высокай Буды". Пазней iм напiсаны пьесы "Скарынiн сын з Полацку" (пастаўлена БДТ-1 у 1926 г.), "Каля тэрасы" i "Над Нёманам" (абедзьве напiсаны ў 1927 г.). Драма "Над Нёманам" прысвечана жыццю Заходняй Беларусi, якая ў той час знаходзiлася ў складзе Польшчы. П'еса гэта была пастаўлена ў 1927 г. Е.Мiровiчам у БДТ-1 i з прыхiльнасцю прымалася гледачом.

Найбольшую цiкавасць мае п'еса М.Грамыкi "Каля тэрасы". Яна таксама была пастаўлена ў 1927 г., але БДТ-2 у Вiцебску. Падзеi яе адбываюцца ў панскай сядзiбе ў перыяд памiж лютым i кастрычнiкам 1917 г. М.Грамыку ўдалося вельмi тонка i праўдзiва расказаць аб няпростым часе i складаных лёсах людзей -- ад простых сялян да буйнога памешчыка Васiля Барановiча, якiм наканавана ў пару рэвалюцыйнай вiхуры i грамадзянскага супроцьстаяння рабiць маральны выбар памiж дабром i злом. Адчуваецца пэўная этычная i тэматычная роднаснасць гэтага драматычнага твора М.Грамыкi з "Днямi Турбiных" М.Булгакава. Новая аўтарская рэдакцыя гэтай п'есы з'явiлася ў 1969 г., але пасля першай пастаноўкi яна больш у тэатры не ставiлася.

Мiхайла Грамыка памёр у Расii ў 1969 г.