Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

4. Бронзовый и железный век

Бронзавы век (рубеж III-II тыс. да н.э. – VII ст. да н.э.)

Адкрыццё спосабу атрымання бронзы адбывалася ў многіх краінах, але распаўсюдзіўся бронзавы век перш за ўсё там, дзе меліся ў наяўнасці абодва кампаненты бронзы – медзь і волава. На тэрыторыі Беларусі няма ні аднаго, ні другога. Бронзавы век тут пачаўся на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзя да н.э. Аддаленасць ад старажытных цэнтраў металургіі была прычынай захавання тут на больш працяглы час каменных прыладаў працы, але апрацоўваліся яны лепш; шырока ўжывалася шліфаванне, свідраванне, пілаванне, апрацоўка крэменю струмяністай рэтушшу. Недахоп бронзы і патрэбы ў больш якасным матэрыяле для вырабаў прывялі да росквіту менавіта ў перыяд бронзы Краснасельскіх і Карпаўскіх шахтаў па здабьгчы крэменю. Крэмень здабывалі таксама каля абрывістых берагоў Сожа, Беседзі, Нёмана, Ясельды.

У эпоху бронзы земляробствам і жывёлагадоўляй на Беларусі пачалі займацца паўсюдна. Спачатку пад пасевы гатавалі невялікія дзялянкі зямлі, пераважна ў поймах рэк. Апрацоўваліся яны каменнымі і рогавымі матыкамі (матычнае земляробства). 3 пашырэннем і развіццём земляробства людзі перайшлі да ляднай (падсечна-агнявой) сістэмы. Пры такім спосабе атрымліваўся не толькі пажаданы па памерах вольны ад раслін участак, але ён адначасова угнойваўся попелам. Часам чалавек увогуле не рыхліў выгарышча. Дастаткова было ўкінуць зярняты ў попел і прабаранаваць сукаватым комлем дрэва. Зерне прарастала і давала ўраджай. Асноўнымі культурамі былі пшаніца, ячмень, проса, лён, канопля. Ураджай збожжавых культур збіраўся крамянёвымі сярпамі розных тыпаў, вымалачанае зерне размолвалася на зернацёрках.

Людзі яшчэ ў неаліце прыручылі амаль усе вядомыя сёння свойскія жьтвёлы. Разводзілі буйную і дробную рагатую жывёлу, каней, свіней, авечак, коз. Трэба адзначыць, што спачатку ўдзельная вага жывёлагадоўлі была больш значная, чым земляробства. Паколькі жывёлагадоўля і земляробства ў той час яшчэ не маглі задаволіць усе патрэбы ў харчаванні першабытнага чалавека, значную увагу ён удзяляе традыцыйным заняткам – паляванню, рыбалоўству, збіральніцгву.

Характэрнейшай адзнакай матэрыяльнай культуры бронзавага веку стала паўсюднае распаўсюджванне пласкадоннага посуду, рознага па памерах і формах, што сведчыць пра з'яўленне ў інтэр'еры жытлаў агнішчаў з роўным полам, дашчатых сталоў і паліц.

Развіццё прадукцыйных сіл, зручнае геаграфічнае становішча Беларусі садзейнічалі даволі шырокаму развіццю абмену. Так з Прыбалтыкі да нас трапляў бурштын, а ў адваротным кірунку ішоў крэмень. Бурштын праз тэрыторыю Беларусі трапляў нават у далёкія паўднёвыя краіны. Пераважна каўказкага і прыкарпацкага паходжання былі першыя металічныя вырабы, а шкляныя ўпрыгожванні - усходняга Міжземнамор'я.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі., пачатак апрацоўкі металаў, далейшае распаўсюджванне абмену выклікалі значныя змены ў грамадскім жыцці. У першую чаргу гэта выявілася ў складванні і развіцці патрыярхальных адносін у родзе, у парушэнні былой маёмаснай роўнасці, калі ў руках асобных родаў або нават сем'яў канцэнтраваліся багацці. У адпаведнасці з ростам гаспадарчага значэння мужчыны вырастала яго роля ў жыцці грамадскім. Асноўная ўлада ў родзе і племені пераходзіць да мужчын.

На мяжы неаліту і бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі адбываюцца вызначальныя этнакультурныя змены.

У бронзавым веку тэрыторыю Беларусі засялялі шматлікія плямёны, якія адносіліся да розных археалагічных культур7. У пачатку 2 тыс. да н.э. тут з'явіліся плямёны культур шнуравой керамікі (або баявых сякераў): сярэднедняпроўскай (у Падняпроўі і на Ніжняй Прыпяці), прыбалтыйскай (на паўночным захадзе). На поўначы ў гэты час існавала паўночнабеларуская культура, а на паўднёвым захадзе жыло насельніцтва асобнай заходнепалескай групы культуры шнуравой керамікі. У сярэднім бронзавым веку Падняпроўе засялялі плямёны сосніцкай культуры, басейн Прыпяці і значную частку Панямоння – тшцінецкая культура. У бронзавым веку на нашу тэрыторыю пранікалі і носьбіты іншых археалагічных культур, асноўныя тэрыторыі рассялення якіх знаходзіліся за межамі сучаснай Беларусі.

У гэты час у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пачынаецца экспансія насельніцтва культуры шнуравой керамікі ці баявых сякер, якая захапіла і Беларусь. Плямёны "шнуравікоў" распаўсюдзіліся ад Рэйна да Верхняй Волгі і ад Прыкарпацця да Паўднёвай Фінляндыі. Археолагі атаясамляюць культуру шнуравой керамікі з індаеўрапейцамі. У адрозненне ад аседлага неалітычнага насельніцтва плямёны культур шнуравой керамікі былі болыш рухомымі. Іх спосаб гаспадарання – у асноўным жывёлагадоўля – рэзка адрозніваўся ад прысвойваючай гаспадаркі (рыбалоўства і палявання) мясцовых жыхароў, таму карэнныя супярэчнасці паміж імі развіцця не атрымалі. Напэўна, адбываліся рэдкія сутычкі ў далінах рэк за лугавыя ўчасткі.

Жалезны век (VII-VI ст. да н.э.– V-VI ст.н.э.)

Найбольш раннія сведчанні з'яўлення тут жалеза адносяцца да VII–VI стст. да н.э. амаль адначасова з многімі іншымі рэгіенамі Еўропы і сустракаюцца ў паўднёвай Беларусі. Тлумачэнне гэтаму – наяўнасць, асабліва на Палессі, шматлікай сыравіны ў выглядзе балотных ды азерных рудаў. Жалезную руду пераплаўлялі пры тэмпературы 1100 – 1350◦С у спецыяльных невялікіх паўшарападобных печах-домніцах8, пасля чаго атрыманы цестападобны кавалак – крыца – пасля пракоўкі ў кузне ператвараўся ў жалеза.

Вынаходніцтва жалеза справакавала імклівыя змены ў матэрыяльнай культуры. Жалезная сякера дазволіла значна павялічыць пасяўныя плошчы. Падсечна-агнявое (ці ляднае) земляробства (лес высякалі і спальвалі) у гаспадарцы балцкіх культур поўдня Беларусі заняло дамінуючае становішча, ствараючы на новых землях лішкі прадукцыі. З ростам прадуктовых лішкаў у асобных родаў назапашвалася маёмасць. Звыклай з’явай сталі войны з мэтай грабежніцтва і заняволення. Насельніцтва пачынае хаваць вёскі ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, ці размяшчаць іх на ўзгорках, скрыжаваннях рэк, з адкрытага боку абносячы драўлянымі сценамі, валам ды рвом. Так узнікаюць гарадзішчы – асноўны тып паселішчаў у ранім жалезным веку.

Агульная колькасць насельніцтва Беларусі эпохі жалезнага веку набліжаецца да 75 тыс. чалавек.

У жалезны перыяд на тэрыторыі Беларусі існаваў шэраг археалагічных культур: мілаградская, днепра-дзвінская, культура штрыхаванай керамікі, зарубінецкая, паморская, культура тыпу Абідня, вельбарская, кіеўская.

Ахарактарызуем найбольш значныя з ніх.