Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

10.Сацыяльна-эканом. Разв. Бел. У 9 – 13 стст.

Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель ранне-феадальнага часу ў асноўным вызначала сельская гаспадарка. Гэта пацвярджаюць як археалагічныя, так і пісьмовыя крыніцы. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы - шмат- і двухзубыя сохі. Такімі сохамі можна было толькі ўзрыхляць зямлю. Сохі з прыстасаваннем для адкідвання скібаў увайшлі ва ўжытак у больш позні час, прыблізна ў XIV - XV стст. Сеялі ўручную, баранавалі драўлянай бараной. Пры рабоце на агародах ужывалася матыка з жалезнай акоўкай, так званым "рыльцам", і драўляная лапатка з жалезнай рабочай часткай. Гэтыя прылады адлюстраваны ў старажытных мініяцюрах, а жалезныя наканечнікі матык і акоўкі лапат знойдзены пры археалагічных раскопках.

Найболыл распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, ячмень. Збожжа жалі жалезнымі сярпамі. Зерне малацілі на таку драўлянымі цапамі, ачышчалі пры дапамозе драўляных лапат і рашот і захоўвалі ў свірнах. Зерне размолвалі на ручных каменных жорнах, а крупы абдзіралі ў драўляных ступах. У Менску, напрыклад, былі знойдзены драўляныя ручныя і складаныя нажныя- ступы. Адна нажная ступа раскапана ў пласце XII ст., другая - XIII ст. Нажная ступа складалася з масіўнай драўлянай плахі з адтулінай для засыпання зерня з аднаго боку і ўмацаванага рычага з другога. У рычаг на ўзроўні адтулін у плаху устаўляўся драўляны таўкач, які прыводзіўся ў рух шляхам перамяшчэння цяжару цела працуючага з адной нагі на другую.

Як сельскае, так і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася агародніцтвам. Акрамя бабовых шырока былі распаўсюджаны агуркі, капуста, морква, рэпа і цыбуля. Трэба адзначыць, што бабы, знойдзеныя ў пластах XI - XII стст. у Менску, з'яўляюцца самай ранняй знаходкай гэтай культуры не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе.

Старажытная Беларусь добра ведала садоўніцтва. Як пісьмовыя, так і археалагічныя матэрыялы зафіксавалі развядзенне яблынь, груш, вішань, сліў і інш. Костачкі вішні выяўлены ў Менску і Полацку, а ў Гродні - вішні і слівы. На Менскім замчышчы акрамя костачак вішні выяўлена кучка абвугленых пладоў грушы.

Важнай галіной сельскай гаспадаркі старажытнабеларускіх паселішчаў з'яўлялася жывёлагадоўля. Яе развіццё мела вялікае значэнне для пашырэння на Беларусі папаравай сістэмы земляробства, пры якой у лясных раёнах глебы патрабавалі сістэматычнага ўгнойвання.

3 развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, бортніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Нездарма ў курганах IX - XII стст. слядоў палявання амаль не сустракаецца. Даніна, якую плацілі радзімічы па адной шкурцы з "дыма" (двара), таксама сведчыць аб мізэрных памерах паляўнічага промыслу.

Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Многія сельскія рамеснікі, якія добра асвоілі адно якое-небудзь рамяство, выходзілі з сельскай абшчыны і сяліліся ў такіх мясцінах, дзе быў большы попыт на іх вырабы. Так узнікалі гарады, у якіх канцэнтравалася рамеснае і гандлёвае насельніцтва, якое ў той ці іншай ступені было адарвана ад земляробства і забяспечвала сваімі вырабамі ўжо не асобную абшчыну, а больш шырокую тэрыторыю.

11. утварэнне ВКЛ

У 12-13ст. зах. землі Русі перажывалі феад. раздробленасць, моцнае эканам. і паліт. цэнтры узніклі на месцах, княствы сталі падзяляцца на удзелы.

Прычыны:

1. Небяспека для Зах. і Паўночна-зах. земляў, з 13ст. агрэсія ням. феадалаў. Ордэн мечаносцаў пераменаваны ў Ордэн Лівоніі. У пачатку 13ст. быў заснаваны Тэўтонскі ордэн, сталіца-Марыенбург.

1237 г. Ордэн мечаносцаў і Тэўтонскі аб’ядналіся пад назвай Лівонскага

2. Паўдневые межы- мангола-татарскае нашэсце да 50-х гг. 13ст. татара-манголы утварылі сваю дзяржаву Арду (тэрыт. паўднева-зах. Руссі)

1240- пад часовую залежнасць трапілі Турава-Пінскія землі

Тэндэнцыя для аб’яднання усходніх зямель стала усеагульнай

3. Для зах. зямель была другая пагроза ад крыжакоў і татара-манголаў

Унутра-палітычныя прычыны

1) 13 ст. час інтэнсіўнага развіцця феад. адносін

2) Феад. адносіны прыводзілі да класавай барацьбы. феадалам патрэбны былі сілы для ўмацавання прававога кіравання феад. адносін, рэгулявання і уніфікацыі феад. прыгнету, каб спыніць перабегі сялян ад аднаго да другога.

3)Літва адставала ў сваім паліт. і эканамічным развіцці. Насельніцтва жыло рода-племянным ладам, але стараж. Літва мела моцную дзяржаўнасць. Племянныя саюзы: жамайты на захадзе, Літва-на усходзе. 11-12ст. працэсс станаўлення класавага грамадства.

У першай палове 13ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеад. дзяржава з моцнай дзярж. уладай на чале з Міндоўгам(1240-63).

На пач. 13ст. адбываецца ў Літве паліт. адзінтсва Руссі. Вельмі складаны працэсс цягнуўся больш за стагоддзе 12-13, аб’яднанне было 3 шляхамі:

1)пры дапамозе ваеннай сілы

2) шляхам дынаст. шлюбаў

3) на аснове пагадненняў паміж літоуц. і рускімі

12. унутрыпалит. Развиццё ВКЛ

Ва унутра-паліт. жыцці 14-16ст. вядуць федэратыўныя і цэнтраліст. тэндэнцыі. Цэнтр не хацеў адпускаць гэтыя адзінкі. 1-шы крызіс адбыуся пасля смерці Гедыміна (1341). У краіне ўсталявалася двойствен. улады(моцны). Жыцце паліт. было стабільным і шмат было зроблена ва умацаванні цэнт. тэндэнцый і панавання над зах. землямі Русі. З 2-й паловы 14ст. у паліт. жыцці узрастае роля буйных зямельных уласнікаў (літоўцы). Гэта выклікала новы канфлікт, не падабалася сялянам, пачалася барацьба супраць цэнтрал. дзяржавы.З 1377 князем стаў сын Ягайла не без дапамогі Кейстута. Ягайла як і бацька праводзіў палітыку цэнтр. дзяржавы. Прадстаўнікі паліт. кругоў усходніх зямель складалі паліт. апазіцыю. У зах. рускіх княствах выспяваў шырокі грам. –паліт. крызіс.

Рух супраць грам. жыцця. Гэты рух узначальваў Полацкі. У 1381г. Кейстут выкарыстаўшы барацьбу Ягайлы за Полацк захапіў вярхоўную ўладу ў ВКЛ. Пачынаецца новы паліт. крызіс, звязаны з тым, што Кейстут быў задушаны Ягайлам у Крэўскім замку. А Ягайла імкнуўся утрымацца на крэсле ВКЛ. Паліт. крызіс сваімі сіламі передалець не змог. Цэнтраб. тэндэнцыі замацоўваліся, саюз з Масквой не адбыўся. Таму Ягайла робіць стаўку на знешн. сілу- на Польшчу. Ад Польгшчы Ягайла хацеў атрымаць падтрымку для барацьбы з апазіц. ва зах.-рускіх землях і падтрымку з Вітаўтам, які прапанаваў на Вялікакн. дзяржаву.