Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история шпоры.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
23.12.2018
Размер:
194.04 Кб
Скачать

50.Партызанския бая.Калабарацыя

Акупацыйны рэжым – сiстэма палiтычных, эканамiчных, ваенных, iдэалагiчных мер, накiраваных на лiквiдацыю грамадскага i дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў i рэсурсаў, зняволенне, крывавы тэрор, знiшчэнне беларускага народа. Згодна плану «Барбароса» была знiшчана дзяржаўная смастойнасць i тэрытарыяльная цэласнасць рэспублiкi. Яна была падзелена на часткi, якiя перайшлi да ўсходняй Прусii, рэйхскамiсарэята «Остланд», «Украiна», генеральнай акругi Лiтвы i iнш. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай i цывiльнай акупацыйнай адмiнiстрацыi. Галоўным сродкам падтрымання «новага парадку» былi войскi, службы СС, СА, СД, гестапа, жандармерыi i iнш.

Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення плана «Ост» была палiтыка генацыду – планамернага знiшчэння насельнiцтва: камунiстаў, ваеннаслужачых, савецкiх, партыйных, камсамольскiх актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўвалася сiстэма мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыцыi, лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш. Для фiзiчнага знiшчэння людзей немцы арганiзавалi на беларусi больш 260 лагераў смерцi, iх фiлiялаў i аддзяленняў. Сярод iх Вялiкi i малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына i iнш. Страшэнныя зверствы чынiлi фашысты над партызанамi, подпольшчыкамi, мiрным насельнiцтвам. Было праведзена больш за 140 карных экспедыцый, пасля якiх цэлыя раены перуатварылiся ў зоны пустынi. За гады акупацыi спалена больш як 628 весак разам з людзьмi, каля 200 з iх так i не аднавiлiся пасля вайны. У рабства на Нямеччыну было вывезена па няпоўных падлiках 380 тыс. юнакоў i дзяўчат. Вярнулiся дамоў толькi каля 120 тыс. Фашысты рабавалi нацыянальныя багаццi рэспублiкi. Было вывезена 90 % тэхнiчнага абсталявання, разрабавана 10 тыс. калгасаў, знiшчаны лес i г.д. Акупацыяныя ўлады рабiлi ўсе, каб знiшчыць беларускую культуру, навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыi. Каб раскалоць адзiнства беларускага народа, знайсцi сабе апору, гiтлераўцы спрабавалi ствараць нацыянальныя арганiзацыi: Беларуская народная самапомач (БНС), Беларускi корпус самааховы (БКС), Саюз беларуская моладзi (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краявая абарона (БКА) i iнш. Выкарыстоўваючы ўсе сродкi агiтацыi i прапаганды, гiтлераўцы iмкнулiся ўздзейнiчаць на насельнiцтва, зрабiць яго пакорным, паслушэнным, зламаць яго волю да барацьбы.

Аднак беларускi народ ад дзяцей (Марат Казей) да дарослых узняўся на смяротную барацьбу супраць ворага. Партызанскiя атрады i групы стваралiся на базе народнага апалчэння, знiшчальных батальенаў, камандзiраў i байцоў Чырвонай Армii, апынуўшыхся ў тыле ворага. Партызанскi рух быў ўсенародным, дзейнiчала 1255 партызанскiх атрадаў, 213 брыгад, больш 370 тыс. чалавек.

Шматгранную дзейнасць супраць ворага ажыццяўляла партыйнае падполнне: 203 абкамы i мiжрайкамы, мiжрайцэнтры, гаркамы i райкамы, больш 1500 пярвiчных арганiзацый. Побач з iмi дзейнiчала камсамольскае падполле. Формы i метады барацьбы з ворагам былi самыя розныя: знiшчэнне афiцэраў i салдат, дыверсii, рэйкавая вайна, парушэнне сродкаў сувязi, узрыў мастоў, дарог, выданне падпольных газет, лiстовак, распаўсюджванне зводак iнфармбюро. Разам з беларусамi змагалiся рускiя, украiнцы i iншыя прадстаўнiкi народаў СССР, а таксама палякi, чэхi i словакi, венгры, немцы i iнш. Гераiчная барацьба народа падрывала моц фашысцкай армii, умацоўвала веру насельнiцтва ў перамогу, наблiжала яе.

Калабарац. – тыя жых. акупірав. тэрыт., я-я супрацоніч. з фаш., дапамагалі ім усталеуваць “новы парадак” у Еур.. Тэрмін быу прыдуманы зах.еурап. вуч. у 1953 г. Яшчэ у 1917-20-я гг. бел. эміграцыя (тыя, хто змаг. супр. Сав. улады і пацярп. параж.) шукала шляхі знішч. сав. улады на Бел.. Яна ішла на кант. з гітлерау.. У 30-я гг. у Зах.Бел. была створ. нацыянал-сацыяліст. партыя на чале з Акінчыцам, Казлоускім, Гадлеускім і інш. У чэрв. 1939 г. у Данцыгу адбылася канферэнц. прадстаун. бел. нацыяналіст. цэнтрау. Лідэры цэнтрау – Акінч., Шкяленак, Езавітау і інш. увайшлі у створ. у Герм. “Бел. бюро даверу” пры я-м быу створ. Бел. каміт. самапомачы на ч. з Астроускім і інш. Нацыяналісты спадзяв. у вып. перам. над БССР стварыць ас. бел. дзярж. пад пратэкт. Герм.. Незад. да нападу на СССР гітл. ваен. разв. АБВЕР пач. закідв. на тэр. СССР шпіенау з ліку бел. - эміг-у. Потым яны былі вылуч. на кіруюч. пасады у акупац. адмінстр.. Пасля падзелу Бел., немцы абяцалі у вып. перам. над Расіяй аддаць Бел. Смаленс. вобл.. Але пасля посп. на франтах у пач. вайны абяц. забылася. Калабар. пачалі хвалявацца. Каб іх заспак., у кастр. 1941 г. была сфармірав. Бел. нар. самапомач (БНС) на ч. з Ярмачэнкам. Уліпені 1942 г. пач. ствар. Бел. самаахова (БСА) для бараць. з партыз.. З бел. дабраахв. у БСА ніхто не пайшоу. З 1943 г. БСА распушч., у вын. неэфект. дзейн.. Пры удзеле БНС была створ. бел. паліцыя, БНС дапамаг. вывоз. людз. на катаргу у Герм.. 22 чэрв. 1943 г. ствар. Саюз бел. моладзі - (СБМ) (бел. ад 10 да 20 гадоу). Арганізац. СБМ прапавед. пакланенне Герм., я-я вызвал. бел. і зрабіла іх шчасл., прапав. варож. да рус. нар.. Саюз СБМ выдавау часоп. “Жыве Бел.!”. Пасля забойст. Кубэ 22 верас. 1943 г., яго замян. фон Готберг, я-і зрабіу стауку на рэпрэсіі. І толькі 21 снеж. 1943 г. абвешч. Бел. цэнтр. рада (БЦР) на ч. з Астроус., я-я у лют.- сакав. прыступ. да ствар. бел. войска – Бел. краевай абароны (БКА) на ч. з маерам войск СС Кушалем і лейтэн. Мікулай. Мабілізац. ажыццяул. шляхам прымусу. Пасля выгн. фаш. Кушаль ствар. і стау камандз. дывізіі СС “Беларутэнія” у чыне генер. войск СС Герм..

Сімволікай калабарац. быу б.-ч.-б. сцяг, герб “пагоня” і віталі выкідваннем рукі наперад са словамі “жыве Бел.”. Каб абвясціць і пацвердз. законнасць Бел. цэнтр. рады рыхтавауся 2-і Усебеларускі кангрэс, пасядж. якога адкрыл. 27 чэрв. 1944 г. у Мінс. гар. тэатры. Дэлегатау кангрэсу прызнач. валасныя і раенныя управы ням. акуп. адміністр., але мандатная камісія заяуляла аб выбарнасці дэлег. і зацікаул. бел. нар. да сваіх спрау. Усебел. кангрэс прыняу 4-ю Устауную грамату, якая пацвердз. ранейш. граматы. Кангрэс заявіу аб вых. Бел. з СССР і непрызн. усіх дагав. з Расіяй, Польш.,Літвой. ым часам Чырв. армія вяла баі на подступах да Мінс.. У чэрв. ліпені была вызв. уся Бел., 3 ліпеня – Мінск. 28 чэрв. спец. поезд з пасобнікамі немцау адпраул. у Берлін. Такім быу лес калабарац. у гады ВАв.