- •3. Каменны век
- •4. Бронзовый и железный век
- •5. Рассяленне славян на тэрытории Беларуси
- •6. Киеуская русь и беларуския земли
- •7. Полацкае и Тураускае княствы
- •8. Феадальная раздробленнасть. Крыжаки и мангола-татары
- •9.Духоунае жыццё. Прыняцце хрыстиянтсва
- •10.Сацыяльна-эканом. Разв. Бел. У 9 – 13 стст.
- •1385Г. У Крэве было падпісана пагадненне-Крэўская унія, з боку Літвы падпісалі-Ягайла і яго 4 браты, Вітаўт.
- •13. Дынастычная барацьба вкл. Витаут.
- •14. Грамадска-палит. Лад вкл
- •15.Развитё феадальных адносин. Гарады и мястэчки
- •16.Аграрная рэформа
- •17.Форм. Бел. Нар.
- •18. Культура Бел. 13-16.
- •19.Канфес. Адносины. Рэфарм. И контррэф.
- •20.Прычыны утвар. Рп
- •21.Люблинская уния .
- •22. Берасцейская уния
- •24. Асаблів. Сац.-эканам. Развіцця Бел. У складзе рп.
- •25,26. Падзел рп .Паглыбленне палит. Кризису рп.
- •27.Паустанне Касцюшки
- •28.Развицё культуры у складе рп.
- •29.Палитыка Рус. Сасадзяржауя на бел. Землях. Паустанне 1830-31
- •30.Крызис феад.-прыгон. Сист. И зарадж. Капит. Адн.
- •31.Адмена прыгоннага права.
- •32.Паустанне 1863-64 гг.
- •33.Культура 19 пач 20 ст. Асабл. Форм. Бел. Нац.
- •34.Разв. Капитал. Сталып. Реформ.
- •35. Рэвалюция 1905-07.
- •36.Першая сусветная вайна.
- •38.Абвяшчэнне бнр
- •39.Утварэнне бсср. Лит-Бел.Сср
- •40.Савецка-польск. Вайна.1919-20
- •41.Стварэнне ссср. Узбуйн. Бсср
- •43.Индустрял. И калектвиз.
- •44.Культура бсср 1920-30 гг. Беларусизац.
- •47.Пач. Дугой Сусв. Вайны.
- •3 Верасня Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Зша заявілі аб сваім нейтралітэце.
- •17 Верасня, Ствалін аддаў загад перайсці граніцу Польшчы і “узяць пад сваю абарону жыцце і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.
- •22 Кастрычніка 1939 г. Адбыліся выбары ў Народны Сход.
- •28 Кастрычніка яго дэпутаты адзінадушна прагаласавалі за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •48. Пач. Вяликай Айчын. Вайны.
- •22 Чэрвеня 1941 года, ў 400, у цеплую летнюю нядзельную раніцу, без прад’яўлення Савецкаму Саюзу якіх-небудзь прэтэнзій, нават без арганізаваных правакацый, нямецкая армія абрушылася на ссср.
- •49.Акупацыйеы рэж. У Бел.
- •50.Партызанския бая.Калабарацыя
- •51.Вызывоенне Бел.
- •52.Аднауленне нар. Гаспад.
- •53.Асноун. Тэнд. Грамад-палит. Жыцця. У ссср и бсср
- •54.Знешнепалит. Дейнасть и мижнар. Сувязи бсср у 1945-85гг
- •55.Супярэчнасци у сац.-эканом. Жыцци ссср
- •56.Дасягнени у развици навуки адукацыи…
- •57.Рэформа Гарбачова.
- •58.Распад ссСр утварэнне рб
- •59.Эвалюцыя грамад.-палит. Сист. Рб
- •60.Асаблив. Соц-эканом. Развицця Бел.
- •61.Духоунае жыццё и культ. Бел
- •62.Рб у сусв. Супольнасци
47.Пач. Дугой Сусв. Вайны.
Правакацыя. У вечары 31 жніўня 1939 года група эсэсаўцаў (штурмбанфюрэр Науйокс) уварвалася ў памяшканне радыёстанцыі прыгранічнага с Польшчай горада Гляйвіц (польск. – Глівіце). Растралялі некалькі нямецкіх крымінальных злачынцаў, пераапранутых у польскую вайсковую форму і зачыталі на польскай мове падрыхтаваны тэкст, сэнс якога: што “прыйшоў час вайны Польшчы супраць Германіі”.
Нападзенне. Згодна плану “Вайс” (Белы) 1 верасня 1939 г. ў 4 гадзіны 45 хвілін нямецкія войскі пачалі наступленне на тэрыторыю Польшчы з трох бакоў: з поўначы (Прусіі), захаду (Германіі) і поўдня (Чэхаславакіі).
3 Верасня Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Зша заявілі аб сваім нейтралітэце.
Гераізм польскіх салдатаў. З першых дзен нямецкая армія імкліва стала набліжацца да цэнтра польскай дзяржавы – Варшавы. Польская армія, там, дзе ей удавалася арганізаваць абарону, змагалася гераічна: невялікі гарнізон ваенна-марской базы Вестерпляте, абаронцы Хеля, Модліна, маракі польскага эсмінца “Віхер”. Сярод іх было нямала і беларусаў. Напрыклад, 30-ю пяхотную дывізію, якая была сфарміравана з рэзервістаў Кобрыншчыны і Піншчыны, за гераізм і самаадданасць пры абароне Варшавы называлі “жалезнай”. Хельскі паўвостраў абараняў вядомы беларускі паэт Янка Брыль.
Наступаючы з раёна Прусіі, танкавы корпус Гейнца Гудэрыяна 14 верасня дасягнуў Брэста. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці на чале з брыгадным генералам Казімежам Пліскоўскім. Гарнізон Брэсцкай крэпасці амаль на 40% быў з рэзервістаў-беларусаў. Абараняліся тры дні, адбілі 7 атак. 16 верасня польскі ўрад у поўным складзе пакінуў краіну і апынуўся ў Румыніі, пазней перабраўся ў Лондан. Варшава яшчэ гераічна абаранялася да 28 верасня (20 дзен).
Уступленне ў Другую Сусветную вайну СССР.
17 Верасня, Ствалін аддаў загад перайсці граніцу Польшчы і “узяць пад сваю абарону жыцце і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.
Урад Полышчы прызнаў, што стану вайны краіны з СССР няма. СССР таксама не аб'яўляў вайны Польшчы. Таму ў загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброеных сіл Полышчы маршала Э. Рыдз-Сміглы 17 верасня польскім войскам прадпісвалася не ўступаць у баі з Чырвонай арміяй, за выключэннем спроб раззбраення, ці яўных баявых дзеянняў. Камандзіры польскіх часцей павінны весці перамовы "ў мэтах выхаду гарнізонаў у Румынію ці Венгрыю". Загад Э. Рыдз-Сміглы садзейнічаў таму, што ваенных дзеянняў паміж польскімі і савецкімі войскамі фактычна не было. Згодна з польскімі крыніцамі было зафіксавана каля 40 выпадкаў супраціўлення, найболыш упартыя з якіх адбыліся ў Гродне.
22 Кастрычніка 1939 г. Адбыліся выбары ў Народны Сход.
28 Кастрычніка яго дэпутаты адзінадушна прагаласавалі за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
Вярхоўны Савет СССР 2 лістапада 1939 года зацвердзіў такое пажаданне.
Але радасць беларускай ад аб’яднання была нядоўгай. 10 кастрычніка 1939 г. савецкі ўрад перадаў Віленшчыну з горадам Вільня Літве.
Пасля заканчэння баявых дзеянняў на польскай тэрыторыі 28 верасня 1939 года Савецкім Саюзам і фашысцкай Германіяй было падпісана яшчэ адно пагадненне “Ад сяброўстве і граніцах”. У адпаведнасці з сакрэтным дадатковым пратаколам усходняя частка Варшаўскага і Люблінскае ваяводствы адыходзілі Германіі. У сферу інтарэсаў савецкай дзяржавы ўключалася тэрыторыя Літвы. У канчатковым варыянце савецка-германскіх перамоў да заходнебеларускіх этнічных зямель былі далучаны заходнія паветы Беластоцкага ваяводства з пераважна польскім насельніцтвам.
Перамога Германіі над Францыяй
Пасля аб’яўлення 3 верасня 1939 года вайны Германіі, Англія і Францыя фактычна нічога не зрабілі, каб аблегчыць лес Польшчы. Між тым, супраць не укамплектаваных 43 нямецкіх дывізій (каля 300 гармат, ніводнага танка і самалёта) яны маглі адразу кінуць у бой 90 сваіх добра ўзброеных дывізій (1.600 цяжкіх і сярэдніх гармат, каля 2000 танкаў, каля 3.000 самалётаў).
Стан ваенных дзеянняў з верасня 1939 па май 1940 года на заходнім фронце, калі з абодвух бакоў не прадпрынімалася актыўных дзеянняў атрымаў назву “дзіўная вайна”.
У красавіку 1940 г. Германія захапіла Данію і Нарвегію.
9 мая 1940 года перафарбаваныя ў колеры бельгійскіх ВПС нямецкія самалёты бамбілі свой горад (горад студэнтаў) Фрэйбург. Раніцай 10 мая нямецкія матарызаваныя калоны перайшлі граніцы гэтых нейтральных дзяржаў. “Дзіўная вайна” закончылася. Стаў ажыцяўляцца “Жоўты план”. 22 чэрвеня 1940 г. – капітуляцыя Францыі ў Камп’енскім лесе.
Бітва за Англію
Германскім генштабам быў распрацаваны план уварвання ў Англію пад кодавай назвай “Марскі леў”. Аднак разгорнутая над Англіяй паветраная вайна была Германіяй праіграна (за 4 месяцы немцы страцілі 1733 самалёты, Англія – 915, акрамя таго англійская разведка раскрыла прынцып нямецкай шыфравальнай машыны “Энігма” і ведала аб усіх намерах немцаў). Позняй восенню Гітлер прыняў рашэнне адкласці аперацыю “Марскі леў” на невызначаны тэрмін.
Пачалася інтэнсіўная падрыхтоўка да вайны з СССР.
21 ліпеня 1940 года камандаванне вермахта атрымала загад распрацаваць план вайны супраць Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 года Гітлер зацвердзіў гэты план вайны, які атрымаў кодавую назву “Барбароса” (у гонар імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха Барбаросы (другая палова ХІІ ст.), які праславіўся заваяваннем палабскіх славянаў).
Замацоўваючы стратэгічны баланс Германія разам з Італіяй акупіравалі ў красавіку–маі 1941 года Югаславію і Грэцыю. Высадкай паветранага дэсанта быў захоплены востраў Крыт.
Савецка-фінская вайна 1940-1941 гг. Савецкі Саюз імкнуўся таксама імкнуўся ўмацаваць сваё стратэгічнае палажэнне. Згодна сакрэтным пратаколам аб раздзяленні з Германіяй сфер уплыву, СССР распачаў вайну з Фінляндыяй.
Уключэнне у склад СССР прыбалтыйскіх рэспублік.
У верасні – лістападзе 1939 года паміж СССР і прыбалтыйскім рэспублікамі былі заключаны дагаворы аб узаемадапамозе, дзякуючы чаму была атрымана юрыдычная падстава для ўвядзення савецкіх войскаў: у Літву – 20 тыс., у Латвію і Эстонію – па 25 тысяч чалавек. Практычна адначасова, у гэтых краінах прайшлі рэвалюцыйныя змены ўлад. У Літве 17 чэрвеня 1940 года, у Латвіі – 20, у Эстоніі – 21 чэрвеня. Прыйшоўшы да ўлады, камуністычныя сілы 21-22 ліпеня прынялі рашэнні на сесіях сваіх заканадаўчых органаў лічыць іх савецкімі сацыялістычнымі рэспублікамі і папрасілі прыняць іх у склад СССР. Просьба гэтая была задаволена ў жніўні 1940 года.
Прыкладна у гэты час, напэўна, у выглядзе ўдзячнасці Літве, ужо сацыялістычнай, па прапанове П.Панамарэнкі – Першага сакратара ЦК КПБ, частка паўночнай тэрыторыі БССР зноў была перадана, як для яе ўзбуйнення. Гэта было ўжо другое “абразанне” тэрыторыі “суверэннай” дзяржавы. З гэтага часу беларускія Друзгенікі, Салечнікі, Свянцяны, Меднікі сталі называцца Друзгенінкай, Шальчынінкай, Швянчоніс, Меднінкай.
Уключэнне ў склад СССР Малдовы
У жніўні 1940 года была створана яшчэ адна савецкая сацыялістычная рэспубліка – Малдаўская. Гэта адбылося пасля таго, як паўдневая групіроўка савецкіх войск генерала Георгія Жукава 28 чэрвеня заняла тэрыторыю Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, што належыла да Румыніі.