- •3. Каменны век
- •4. Бронзовый и железный век
- •5. Рассяленне славян на тэрытории Беларуси
- •6. Киеуская русь и беларуския земли
- •7. Полацкае и Тураускае княствы
- •8. Феадальная раздробленнасть. Крыжаки и мангола-татары
- •9.Духоунае жыццё. Прыняцце хрыстиянтсва
- •10.Сацыяльна-эканом. Разв. Бел. У 9 – 13 стст.
- •1385Г. У Крэве было падпісана пагадненне-Крэўская унія, з боку Літвы падпісалі-Ягайла і яго 4 браты, Вітаўт.
- •13. Дынастычная барацьба вкл. Витаут.
- •14. Грамадска-палит. Лад вкл
- •15.Развитё феадальных адносин. Гарады и мястэчки
- •16.Аграрная рэформа
- •17.Форм. Бел. Нар.
- •18. Культура Бел. 13-16.
- •19.Канфес. Адносины. Рэфарм. И контррэф.
- •20.Прычыны утвар. Рп
- •21.Люблинская уния .
- •22. Берасцейская уния
- •24. Асаблів. Сац.-эканам. Развіцця Бел. У складзе рп.
- •25,26. Падзел рп .Паглыбленне палит. Кризису рп.
- •27.Паустанне Касцюшки
- •28.Развицё культуры у складе рп.
- •29.Палитыка Рус. Сасадзяржауя на бел. Землях. Паустанне 1830-31
- •30.Крызис феад.-прыгон. Сист. И зарадж. Капит. Адн.
- •31.Адмена прыгоннага права.
- •32.Паустанне 1863-64 гг.
- •33.Культура 19 пач 20 ст. Асабл. Форм. Бел. Нац.
- •34.Разв. Капитал. Сталып. Реформ.
- •35. Рэвалюция 1905-07.
- •36.Першая сусветная вайна.
- •38.Абвяшчэнне бнр
- •39.Утварэнне бсср. Лит-Бел.Сср
- •40.Савецка-польск. Вайна.1919-20
- •41.Стварэнне ссср. Узбуйн. Бсср
- •43.Индустрял. И калектвиз.
- •44.Культура бсср 1920-30 гг. Беларусизац.
- •47.Пач. Дугой Сусв. Вайны.
- •3 Верасня Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Зша заявілі аб сваім нейтралітэце.
- •17 Верасня, Ствалін аддаў загад перайсці граніцу Польшчы і “узяць пад сваю абарону жыцце і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі.
- •22 Кастрычніка 1939 г. Адбыліся выбары ў Народны Сход.
- •28 Кастрычніка яго дэпутаты адзінадушна прагаласавалі за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •48. Пач. Вяликай Айчын. Вайны.
- •22 Чэрвеня 1941 года, ў 400, у цеплую летнюю нядзельную раніцу, без прад’яўлення Савецкаму Саюзу якіх-небудзь прэтэнзій, нават без арганізаваных правакацый, нямецкая армія абрушылася на ссср.
- •49.Акупацыйеы рэж. У Бел.
- •50.Партызанския бая.Калабарацыя
- •51.Вызывоенне Бел.
- •52.Аднауленне нар. Гаспад.
- •53.Асноун. Тэнд. Грамад-палит. Жыцця. У ссср и бсср
- •54.Знешнепалит. Дейнасть и мижнар. Сувязи бсср у 1945-85гг
- •55.Супярэчнасци у сац.-эканом. Жыцци ссср
- •56.Дасягнени у развици навуки адукацыи…
- •57.Рэформа Гарбачова.
- •58.Распад ссСр утварэнне рб
- •59.Эвалюцыя грамад.-палит. Сист. Рб
- •60.Асаблив. Соц-эканом. Развицця Бел.
- •61.Духоунае жыццё и культ. Бел
- •62.Рб у сусв. Супольнасци
58.Распад ссСр утварэнне рб
У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Сепаратысцкія настроі станавіліся ўсё больш прыкметнымі. Іх натуральным вынікам з'явіўся «парад суверэнітэтаў» у 1990 г.э калі абвясцілі верхавенста рэспубліканскіх законаў над саюзнымі. Вярхоўны Савет БССР прыняў 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і гэты дзень быў аб'яўлены Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Паўстала пытанне аб далейшым лёсе Савецкага Саюза. У сакавіку 1991 г. яно было вынесена на ўсенародны рэферэндум. Большасць грамадзян выказалася за захаванне абноўленага Саюза. У БССР прагаласавалі за Саюз 82,7% грамадзян. Пасля гэтага пачалася распрацоўка новага саюзнага дагавора. 20 жніўня 1991 г. павінна было адбыцца яго падпісанне, што азначала пераход на самой справе да федэратыўнай дзяржавы. Кансерватары, не здолеўшы сарваць гэты працэс на стадыі распрацоўкі, вырашылі не дазволіць падпісання дагавора ўвогуле. Гарбачова падчас ягонага адпачынку ў Крыму ізалявалі на дачы з 18 жніўня. Адначасова быў створаны дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ДКНС-ГКЧП). Віцэ-прэзідэнт Г. Янаеў выдаў указ аб сваім уступленні на пасаду прэзідэнта СССР. Супраціўленне путчыстам узначалілі Б. Ельцын і кіраўніцтва РСФСР. Змоўшчыкі былі арыштаваны. Жнівеньскія падзеі азначалі канец перабудовы. Дзейнасць КПСС была прыпынена, паколькі яна фактычна падтрымала путчыстаў. Падзенне КПСС абумовіла распад СССР. У рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы 8 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі (С. Шушкевіч, Л. Краўчук, Б. Ельцын) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) і ліквідаванні Саюза ССР. Пасля гэтага рэспублікі адна за адной абвясцілі аб сваім выхадзе з СССР. Вярхоўны Савет БССР прыняў 25 жніўня 1991 г. пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закону. На сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі 19 верасня былі зацверджаны назва «Рэспубліка Беларусь» і герб «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг. Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР з саюзна-рэспубліканскіх устаноў былі ператвораны ў рэспубліканскія. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. З пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў створаны Дзяржаўны мытны камітэт. У сакавіку 1992 г. пачало працу Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Важнай падзеяй стала падрыхтоўка і прыняцце 15 сакавіка 1994 г. новай Канстытуцыі. 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны А. Р. Лукашэнка. Крах таталітарнай палітычнай сістэмы і абвяшчэнне Рэспублікай Беларусь свайго дзяржаўнага суверэнітэту змянілі яе становішча ў сістэме міждзяржаўных сувязяў. Сёння Беларусь як самастойная дзяржава прызнана ўсімі буйнейшымі краінамі свету. Яна актыўна дзейнічае ў ААН, іншых міжнародных арганізацыях. Беларусь разам з іншымі краінамі стала сааўтарам дакументаў па праблемах раззбраення і барацьбы з апартэідам.